Серада, 3 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Вы, напэўна, ніколі не бачылі гэтага ўжывую». Беларус грае на іранскім інструменце ў дзіцячым тэатры Познані

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
24 ліпеня 2025, 16:33
Гісторыі
A A
Сантур

Сантур і іншыя музычныя інструменты. Фота з архіва Багдана

Багдан Усцінаў ужо тры гады грае на старажытным персідскім інструменце — сантуры — у польскім дзіцячым тэатры «Мазайка». Выходзячы на сцэну ў Познані, ён марыць, што аднойчы выступіць і перад дзецьмі ў Беларусі. Чаму такі незвычайны выбар і навошта гэта польскай трупе, ён распавёў MOST.

«Ці ты забіраеш сантур, ці я пакідаю яго на вуліцы»

Музыка з’явілася ў жыцці Багдана яшчэ ў падлеткавым узросце — каля 13–14 гадоў. Тады ён без ваганняў выбраў барабаны.

Але калі ў 2016 годзе пераехаў у Польшчу, інструмент давялося пакінуць: у інтэрнаце, дзе ён жыў, не было магчымасці займацца.

— Барабаны — гучны інструмент, а мне ўсё роўна хацелася нешта граць. Шукаў нешта больш ціхае, каб можна было рабіць гэта дома, — кажа Багдан.

У 2020 годзе ён паехаў у Іран — і там выпадкова адкрыў для сябе інструмент, які цалкам змяніў яго музычны шлях.

— Мы былі з дзвюма дзяўчатамі, яны абедзве гралі на сантуры. І калі я ў першы раз пачуў гук гэтага інструмента, то проста… усё. Уразіла, — успамінае ён.

Сантур — гэта струнны ўдарны музычны інструмент, род цымбалаў. Ён распаўсюджаны не толькі ў Іране, але і ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Індыі, Турцыі і іншых краінах Усходу.

У апошні дзень падарожжа Соня, адна з дзяўчат, прынесла свой інструмент і сказала: «Ці ты забіраеш сантур, ці я пакідаю яго на вуліцы». Так інструмент апынуўся ў руках Багдана, і потым яны разам адправіліся ў дарогу назад — аўтаспынам да Тбілісі, потым самалётам да Мінска, а адтуль у Польшчу.

Багдан Усцінаў
Багдан Усцінаў грае на сантуры на вуліцы. Фота з яго архіва

Фізіка гуку і незвычайная дыпломная праца

Калі Багдан вярнуўся ў Польшчу, ён ужо вучыўся ў магістратуры па спецыяльнасці «акустыка» на факультэце фізікі Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані. Там жа да гэтага скончыў бакалаўрскую праграму «гукарэжысура».

— Гэта не музыка ў звыклым разуменні, — тлумачыць ён. — Нас вучылі разумець гук з боку фізікі: як ён распаўсюджваецца, як працуе на фестывалях, у клубах, дома. [У праграме] былі ўльтрагукі, тэрмадынаміка, аналіз сігналаў, вельмі шмат матэматыкі.

Пасля вяртання з Ірана Багдан прапанаваў напісаць магістарскую працу пра сантур — інструмент, які ў Польшчы, наколькі ён ведае, ніхто яшчэ не даследаваў.

— Ён вельмі нетыповы для нас. Не з Захаду, не з Усходу Еўропы. Ён як бы па-за межамі звыклага, — кажа беларус.

Універсітэт прапанову падтрымаў — і старажытны іранскі інструмент стаў тэмай акадэмічнага даследавання ў польскай магістратуры.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от MOST | ПОЛЬША | БЕЛАРУСЬ 🌁 (@mostmedia.io)

Іранскі інструмент у польскім тэатры

У лютым 2022 года адзін са знаёмых з акустычнага факультэта пераслаў Багдану аб’яву з Facebook: польскі дзіцячы тэатр шукаў чалавека, які ўжо грае на сантуры — або хаця б умеў іграць на барабанах і быў гатовы навучыцца.

— А я якраз і на барабанах умею і на сантуры ўжо граў. Пайшоў на сустрэчу з тэатрам — і ўсё закруцілася, — успамінае ён.

Ужо ў траўні мужчына паехаў з «Мазайкай» на гастролі. З таго часу мінула тры гады — і за гэты час ён узяў удзел у дзясятках спектакляў.

Першая пастаноўка, у якой ён выступіў, была асаблівай: спектакль пра Блізкі Усход.

— У іх ужо быў падобны праект гадоў шэсць таму. Яго прыдумаў адзін мужчына, які тады граў на сантуры, але пасля пераехаў. І «Мазайка» хацела аднавіць тую гісторыю — вось і шукалі новага сантурыста.

Для Багдана гэта быў першы вопыт менавіта дзіцячага тэатра. На сцэне ён выступаў і раней, але праца з дзецьмі патрабавала асаблівага падыходу — інтэракцыі, руху, увагі да рэакцый маленькай аўдыторыі.

Сантур
Фота з архіва Багдана
Сантур
Фота з архіва Багдана

Жаночы тэатр без сцэны ў Познані

«Мазайка» — гэта дзіцячы тэатр у Познані, які ўжо больш за дзесяць гадоў ствараюць чатыры жанчыны. Ідэя нарадзілася з любові да дзяцей і жадання даць ім нешта большае за звычайны школьны занятак.

— У іх разам дзесяць дзяцей, — кажа Багдан. — Хаця адна, здаецца, яшчэ не мае. Але ўсе астатнія — маці, і гэта адчуваецца ва ўсім.

У «Мазайкі» няма ўласнай сцэны. Але ёсць вялікая амбіцыя — дабрацца да кожнай школы і дзіцяці. Тэатр выступае па ўсёй Польшчы — ад малых вёсак да вялікіх гарадоў. За дзень могуць быць тры спектаклі, а за месяц — пад паўсотні.

— Напрыклад, падчас гастроляў з новым спектаклем пра Мексіку і Перу мы далі 92 канцэрты за шэсць тыдняў. Гэта было вельмі інтэнсіўна. Але вось цяпер я ўжо другі тыдзень адпачываю, — усміхаецца ён.

У трупе — выключна прафесіяналы: дырыжоркі філармоніі, выкладчыкі вакалу, лаўрэаткі міжнародных конкурсаў. Але ўсіх аб’ядноўвае галоўнае — любоў да дзяцей і да музыкі.

Асаблівая роля ў рэпертуары належыць спектаклям, натхнёным польскай культурай — фальклорам, каляднымі традыцыямі, народнымі інструментамі.

Адукацыйныя і тэрапеўтычныя пастаноўкі часта закранаюць складаныя тэмы — дэпрэсіі, культурай рознасці, — але яны падаюцца так, каб гэта было зразумела і цікава нават самым маленькім.

Сантур
Дэкарацыі спектакля. Фота з архіва Багдана

«Музыка — гэта мова, якую разумеюць усе»

Сантур выглядае незвычайна нават для дарослых. Пасля кожнага спектакля «Мазайка» запрашае маленькіх гледачоў падысці да інструментаў, паглядзець і дакрануцца.

— Калі мы гралі спектакль пра Іран, то спачатку проста выходзілі і казалі: «Вы, напэўна, ніколі не бачылі гэтых інструментаў ужывую. Паглядзіце, паслухайце». І гэта сапраўды так. Дзеці глядзяць на сантур, як на чараўніцтва, — дадае Багдан.

Некалькі разоў бывала, што дзеці ламалі палачкі ад сантура — не са злосці, а ад цікавасці.

— Проста схоплівалі моцна і… усё. Зламалі. Зараз мы стараемся паказваць, але ўжо асцярожна — даць патрымаць, але каб не пашкодзілі.

У спектаклях «Мазайкі» выкарыстоўваюцца і іншыя незвычайныя інструменты: персідскі даф, турэцкі саз, мексіканская жарана, балівійская чаранга і перуанская кахоніта. Ёсць польскія басэты — старажытны аналаг віяланчэлі, пра які не ведаюць нават шмат якія палякі. Але менавіта гэта — частка ідэі «Мазайкі» — адкрываць новае і паказваць свет праз гукі.

— Музыка — гэта мова, якую разумеюць усе. Нават калі інструмент зусім чужы, яго можна адчуць, — кажа Багдан.

«З дзецьмі можна рабіць не абы як»

Нягледзячы на тое, што Багдан ужо тры гады працуе ў польскім тэатры і адчувае сябе часткай вялікай творчай каманды, думкамі ён часта вяртаецца дадому.

— Калі сітуацыя ў Беларусі зменіцца, я вельмі хацеў бы зрабіць нешта падобнае да «Мазайкі» там. Мне здаецца, што ў нас амаль няма нічога такога для дзяцей. І гэта няправільна. Гэта мусіць быць. І гэта мусіць быць на ўзроўні, — упэўнены ён.

Ён марыць вярнуць сантур у беларускі кантэкст, паказаць дзецям, як гукі зусім іншага свету могуць адкрыць новыя гарызонты. Як музыка з Ірана можа прагучаць у Гродне, Брэсце ці на Вілейшчыне — не як экзотыка, а як частка сусветнай культурнай размовы.

— «Мазайка» паказвае, што з дзецьмі можна рабіць не абы як, а максімальна якасна, прафесійна, з любоўю. І мне вельмі хочацца калісьці перанесці гэты досвед у Беларусь.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультураПознань

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

Касары

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты