У Польшчы пачынаецца TUTAKA. Фестываль праходзіць чатыры дні — з 10 па 13 ліпеня. Брама фэсту адкрылася ў чацвер, 10 ліпеня, у 13.00. А асноўныя мерапрыемствы пачнуцца 11 ліпеня.
У гэтым годзе ў фарміраванні лайн-апа ўпершыню ўдзельнічалі патэнцыйныя гледачы. Апытанку правялі сярод падпісчыкаў у Instagram. За час ініцыятывы арганізатары атрымалі амаль 7 тыс. галасоў У выніку на галоўнай сцэне TUTAKA выступяць:
11 ліпеня
- Mandzik
- Ilo&Friends
- «Дай дарогу»
12 ліпеня
- Spievy z-pad mosta
- ILI-ILI
- Dzieciuki
- Krambambula
13 ліпеня
- Arhedelic
- Maxim i Oliczka
- NaviBand
Усяго арганізатары абяцаюць 25 музычных канцэртаў, а таксама спектаклі, лекцыі і дыскусіі, майстар-класы і выставы, актыўнасці для дзяцей і шмат іншага. Акрамя таго, будуць працаваць футкорт і кірмаш рамеснікаў.
Падрабязная праграма даступная на сайце TUTAKA.
Карысную інфармацыю пра тое, як дабрацца, дзе паесці і паспаць, мы публікавалі тут.
Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.