Чацвер, 28 жніўня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
    slide 12 to 17 of 9
    ВНЖ в Польше

    Куда беларусам не нужна виза, если они путешествуют с польским ВНЖ?

    продать на Allegro

    Покупаете на Allegro или OLX вещи б/у дороже 1000 злотых? У польской налоговой могут появиться к вам вопросы

    купить квратиру в Польше

    Многодетная беларусская семья получила в Польше квартиру «за ремонт». Через 10 лет жилье будет их собственным

    машина в лизинг в Польше

    Как купить машину в лизинг в Польше: понятный гайд

    присяжный перевод в Польше

    В Польше перестали принимать для регистрации беларусские документы без апостиля. Это проблема для тех, кто подается на польское гражданство

    EKUZ

    Беларуску ў Славеніі пакусалі клапы — і пачалася алергічная рэакцыя. Яна расказала, як ёй бясплатна дапамаглі па картцы, аформленай у Польшчы

    куда поехать в Польше на велосипеде

    Куда поехать на велосипеде? Подобрали восемь живописных маршрутов по Польше

    центр поддержки беларусского бизнеса

    Проверка контрагента в Польше: что нужно знать, начиная сотрудничество с польским бизнесом?

    поезда в Польше

    Самолет, поезд или автобус: чем выгоднее путешествовать по Польше?

Галоўная Гісторыі

Сто гадоў таму святар-беларус трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Мы адшукалі яго магілу

MOST MOST
8 ліпеня 2025, 10:12
Гісторыі
A A
Адам Лісоўскі

Магіла Адама Лісоўскага. Фота: MOST

Ксёндз Адам Лісоўскі распаўсюджваў творы Францішка Багушэвіча і перакладаў на беларускую мову Святое Пісанне. У 1922 годзе камуністы ледзь не расстралялі яго ў Мінску. Святар выйшаў з турмы і трапіў у Польшчу дзякуючы абмену палітвязнямі.

Адам Лісоўскі нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёсцы Каранды каля Крэва. Пасля духоўнай семінарыі ў Вільні працягваў вывучаць тэалогію ў Пецярбургу, Інсбурку і Мюнхене. Быў адным з першых каталіцкіх святароў, якія адкінулі прынцып «каталік — гэта паляк» і падтрымалі беларускае адраджэнне. У час вучобы пісаў лісты бацьку па-беларуску. Калі прыязджаў на канікулы ў родную вёску, раздаваў сялянам «Дудку беларускую» Францішка Багушэвіча.

Жыў ксёндз Лісоўскі сціпла. Пра яго казалі, што ён не меў ні ботаў, ні сутаны — хадзіў у тым, што хтосьці аддаваў ці пазычаў. Затое, калі меў грошы, то аддаваў іх бяднейшым вучням і студэнтам. Адзін з галоўных беларускіх дзеячаў першай паловы ХХ стагоддзя ксёндз Адам Станкевіч успамінаў, што карыстаўся дапамогай Лісоўскага.

Адам Лісоўскі стараўся паслужыць беларусам і сваімі ведамі, здабытымі ў еўрапейскіх універсітэтах. Ён пераклаў на беларускую мову частку Новага Запавету — Апакаліпсіс, Дзеі Апосталаў і чатыры лісты апостала Паўла. Зрэшты, ён дапамагаў не толькі беларусам — у 1910-1912 гадах у Мінску працаваў у таварыстве Oświata, якое закладала польскія пачатковыя школы.

Адам Лісоўскі
Адам Лісоўскі. Фота: Autorstwa Nieznany / kamunikat.fontel.net / Wikimedia Commons

Як асудзілі ксяндза і як яго абменьвалі

У 1922 годзе ксёндз Адам Лісоўскі зноў служыў у Мінску — быў пробашчам касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У той год савецкія ўлады пад маркай дапамогі галадаючым сталі забіраць касцельныя і царкоўныя каштоўнасці — ксёндз Лісоўскі гэтаму супрацьстаяў. За гэта бальшавікі асудзілі яго да смяротнай кары, якую нечакана замянілі на пяць гадоў турмы.

Пра вызваленне святара стала рупіцца польская дыпламатыя. Яго ўключылі ў спіс палітычных вязняў для абмену. Пасля доўгіх месяцаў перамоў 28 красавіка 1924 года ксёндз Адам Лісоўскі ў групе са 108 савецкіх палітвязняў аказаўся на памежным пункце Коласава каля Стоўбцаў. За іх Польшча перадала Саветам 33 чалавек, арыштаваных за камуністычную дзейнасць і шпіянаж.

абмен вязнямі паміж СССР і Польшчай
Брама і савецкая памежная застава ў Коласаве, 30-я гады ХХ ст. Фота: Wikimedia Commons.

У Польшчы ксёндз Адам Лісоўскі служыў у вёсцы Вышкі, за 35 кіламетраў ад Беластока. Хварэў на сэрца.  Памёр 9 кастрычніка 1929 года ва Уяздоўскім шпіталі ў Варшаве. Пры смяротным ложку быў прысутны ксёндз-беларус Пётра Татырыновіч, пазнейшы дырэктар беларускай службы Ватыканскага радыё.

Лісоўскі распарадзіўся, каб яго пахавалі ў мястэчку Кляшчэлі. Ён хацеў ляжаць на могілках побач са сваім «апекуном і дабрадзеем» ксяндзом Адольфам Пласкавіцкім, які служыў у Кляшчэлях пробашчам і памёр там у 1915 годзе.

Як мы знайшлі магілу

Згадка пра тое, што ксёндз Адам Лісоўскі пахаваны ў Кляшчэлях, прыводзіцца ў часопісе Chryścijanskaja Dumka за 1929 год. Усе пазнейшыя публікацыі пра святара спасылаліся на гэты часопіс.

Здаецца, ніхто з беларусаў не спрабаваў шукаць магілу ксяндза Адама Лісоўскага. Ва ўсялякім разе нам не ўдалося знайсці ніякіх згадак пра гэта. Таму едзем у Кляшчэлі.

У Беластоку сядаем на цягнік, які ідзе па чыгунцы, што калісьці вяла ў Брэст. Цяпер цягнікі ходзяць толькі да памежнай станцыі Чаромха. Праз 70 кіламетраў выходзім на прыпынку Кляшчэлі. Па ідэальна ўпарадкаванай вуліцы ідзём у цэнтр паселішча, якое мае статус горада, хоць ледзьве налічвае тысячу жыхароў. Гарадскія правы Кляшчэлям надаў яшчэ ў 1506 годзе Жыгімонт Стары — яго бюст цяпер узвышаецца ў цэнтры Кляшчэляў.

Жыгімонт Стары
Бюст Жыгімонта Старога ў Кляшчэлях. Фота: MOST

Дзе шукаць магілу ксяндза? Найперш ідзём да касцёла, бо святароў, як і іншых заслужаных людзей, часта хавалі побач са святынямі. Тутэйшы касцёл у стылі неакласіцызму быў збудаваны ў 1907-10 гадах, бо старую святыню пасля разгрому паўстання 1863 года забралі царскія ўлады, разабралі і паставілі на тым месцы царкву. Вакол касцёла ёсць некалькі магіл, але мы не знаходзім там ні магілы ксяндза Лісоўскага, ні яго «апекуна і дабрадзея» ксяндза Пласкавіцкага.

Касцёл у Кляшчэлях
Касцёл у Кляшчэлях. Фота: MOST

Затое на дошцы аб’яў каля брамы знаходзім адрас плябаніі — дома ксяндза. Ён тут не побач з касцёлам, як звычайна, а пры галоўнай вуліцы мястэчка. Падымаемся на ганак, стукаемся ў дзверы. Ксёндз, здаецца, здзіўлены нечаканым візітам незнаёмага чалавека.

— Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус! — кажам. — Шукаем магілу ксяндза Адама Лісоўскага.

Ксёндз-пробашч запрашае ў канцылярыю. Расказвае, што пра Адама Лісоўскага не ведае, але памятае, што нейкія два святары пахаваныя на могілках за мястэчкам.

— Адзін ксёндз [з пахаваных там] быў аднекуль з-пад Вільні… Можа, гэта ён. Увойдзеце на могілкі праз браму, падымецеся наверх, потым павернеце ўлева. Магіла там такая характэрная, з металічнай агароджай.

На могілках знаходзім патрэбнае пахаванне. На магіле дваіх святароў стаіць супольны помнік.

Магіла Адама Лісоўскага
Магіла Адама Лісоўскага. Фота: MOST

«Святой памяці. Кс. Адольф Пласкавіцкі. Ганаровы канонік, пробашч Кляшчэльскага касцёла. Нарадзіўся 17 чэрвеня 1886 года, заснуў у Госпадзе 11 студзеня 1915 года. […] Кс. Адам Лісоўскі. Канонік Пінскай капітулы. Жыў 45 гадоў. Памёр 9 кастрычніка 1929 года».

Магіла Адама Лісоўскага
Магіла Адама Лісоўскага. Фота: MOST

«Мы ў 2020 годзе так спадзяваліся, што ў вас атрымаецца»

Цягніка ў Беласток прыйшлося б чакаць да вечара, таму вырашаем пад’ехаць аўтаспынам. Праз некалькі хвілін спыняецца машына — за рулём настаўніца, якая працуе ў Чаромсе і вяртаецца дамоў у Бельск.

— У Вас хтосьці пахаваны на гэтых могілках? — пытаецца кіроўца.

— Не. Прыехалі сюды, каб знайсці магілу ксяндза, які ў пачатку ХХ стагоддзя падтрымаў беларускае адраджэнне і перакладаў Святое Пісанне на беларускую мову.

— А, дык Вы з Беларусі? А мы ж у 2020 годзе так спадзяваліся, што ў вас атрымаецца…

Ян Рамэйка

Сто гадоў таму ў Беларусі Польшча і СССР абмяняліся палітычнымі вязнямі. Расказваем, як гэта адбывалася

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГісторыяРэлігія

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кафе во Вроцлаве

«Поляки не могут привыкнуть к сладким блинам». Беларусы открыли во Вроцлаве кафе с драниками, колдунами и холодником как у мамы

Хрысціна Гараніна
27 жніўня 2025, 18:31

Во Вроцлаве работает кафе, куда беларусы приходят за драниками и колдунами «как дома». У его владельцев Татьяны и Олега опыта работы в общепите прежде не было, поэтому они...

Neurostorm

«Чапляла». У варшаўскім метро паказалі незвычайны спектакль на беларускай мове

MOST
27 жніўня 2025, 15:29

Акторы з Беларусі прадставілі ў Варшаве спектакль пра нейрасеткі. Прэм’ера Neurostorm адбылася 23 і 24 жніўня на сцэне METRO на станцыі метро Брудно. Цяпер спектакль плануюць паказаць і...

собрать ребёнка в школу в Польше

Сколько стоит собрать ребенка в школу в Польше и Беларуси? Изучили опыт родителей и посмотрели на цены

MOST
26 жніўня 2025, 18:51

Родители из Беларуси взорвали TikTok роликами с распаковками школьных покупок. В них они показывают канцелярию, одежду и обувь, параллельно рассказывая о тратах. Одни признаются, что на подготовку к...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты