Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Сустрэцца і кайфануць». TUTAKA-2025 ужо хутка: сабралі адказы на галоўныя пытанні пра фестываль

MOST MOST
13 чэрвеня 2025, 15:11
Навіны
A A
TUTAKA-2024

На фестывалі TUTAKA-2023. Фота арганізатараў

Да фестывалю абуджаных TUTAKA засталося менш за месяц — мерапрыемствы пройдуць з 10 па 13 ліпеня. Як і ў мінулыя гады, беларусы з розных краін свету сустрэнуцца ў мястэчку Гарадок (Gródek), што ў 30 кіламетрах ад Беластока. MOST паразмаўляў з арганізатарам TUTAKA Паўлам Станкевічам і сабраў адказы на самыя галоўныя пытанні пра фестываль.

Ці трэба плаціць?

Уваход на фестываль па-ранейшаму застаецца бясплатным — ніякіх квіткоў набываць не трэба. Арганізатары заахвочваюць беларусаў скарыстацца гэтай магчымасцю, бо ёсць верагоднасць, што ўжо наступная TUTAKA будзе платнай.

Хто выступіць на TUTAKA-2025

У гэтым годзе ў фарміраванні лайн-апа ўпершыню ўдзельнічалі патэнцыйныя гледачы. Апытанку правялі сярод падпісчыкаў у Instagram. У выніку на галоўнай сцэне TUTAKA выступяць:

11 ліпеня

  • Mandzik
  • Ilo&Friends
  • «Дай дарогу»

12 ліпеня

  • Spievy z-pad mosta
  • ILI-ILI
  • Dzieciuki
  • Krambambula

13 ліпеня

  • Arhedelic
  • Maxim i Oliczka
  • NaviBand

Асобную пляцоўку арганізоўвае Беластоцкі музычны клуб. На ёй у розныя дні выступяць Кацярына Ваданосава, Аляксандр Памідораў, гурт Kurwadziki, франтмэнт групы Dzieciuki — Dzyadzen’ka.

Выступленні на вялікай сцэне ўпершыню будуць адбывацца тры дні запар. У папярэднія гады хэдлайнеры выступалі цягам двух дзён.

— Дыскусійныя і адукацыйныя пляцоўкі таксама будуць працаваць тры дні. Будзем абмяркоўваць культуру, палітыку і — што важна асабіста мне — жыццё і прысутнасць беларускай меншасці на Падляшшы, — анансуе Павел Станкевіч.

Як дабрацца да фестывалю

TUTAKA адбудзецца ў мястэчку Гарадок — гэта ў 30 кіламетрах ад Беластока. Дабрацца з Беластока можна аўтобусам, які ад’язджае з мясцовага вакзала. Яшчэ адзін варыянт — цягнік, выходзіць трэба на станцыі Валілы (Waliły).

Для ўладальнікаў аўто арганізатары прадугледзяць стаянку. Павел Станкевіч просіць наведвальнікаў фестывалю не пакідаць машыны ўздоўж дарог.

— Каб усім было зручна, мы дамовіліся, каб побач з запраўкай [непадалёк ад месца правядзення фэсту] была вялізарная паркоўка.

Дзе паесці і паспаць?

На TUTAKA-2025 пашыраецца не толькі музычная праграма. Плошчу аднаго з кемпінгаў павялічаць амаль напалову. Месца на намётавым полі будзе каштаваць 24 еўра, калі аплачваць яго перад пачаткам фестывалю, і 30 еўра — падчас фэсту. На тэрыторыі кемпінга ўсталююць біяпрыбіральні і душавыя кабінкі.

У Гарадку і мястэчку Міхалова таксама ёсць аграсядзібы, дзе можна застацца на ноч.

На сёлетнім фестывалі будзе некалькі пунктаў з ежай. Чакаюць фудтракі з бургерамі і блінамі. На суботу, 12 ліпеня, арганізатары запланавалі спаборніцтва па драніках.

— Мы хочам запрасіць вясковых гаспадынь і нарэшце вырашыць спрадвечную спрэчку: якія дранікі лепшыя — з мукой ці без. Гаспадыні будуць прадаваць два віды дранікаў, а пасля падлічым — якіх прадалося больш.

TUTAKA-2024
Намётавае поле. Фота арганізатараў TUTAKA

Чаму варта наведаць фестываль?

— Музыка — гэта толькі частка праграмы. Канешне, мы намагаемся зрабіць цікавую сцэну. Але перадусім TUTAKA — гэта сустрэча для беларусаў, — лічыць Станкевіч.

Ён адзначае, што фестываль ужо даўно выйшаў за межы Польшчы. На TUTAKA з’язджаюцца беларусы Літвы, Грузіі, Іспаніі, Англіі і ЗША. Сярод наведвальнікаў ёсць і тыя, хто прыязджае з Беларусі.

— Нас раскідала па ўсім свеце. Таму наша галоўная мэта ў тым, каб беларусы маглі сустрэцца і кайфануць адзін ад аднаго. Таксама гэта магчымасць убачыць, як можна будаваць сучаснае грамадства. Паспрачацца, паслухаць, што кажуць іншыя, парэфлексаваць — і вярнуцца дадому з новымі думкамі.

Карысныя спасылкі

Сачыць за навінамі фестывалю можна:

– на афіцыйным сайце TUTAKA — арганізатары рэгулярна абнаўляюць інфармацыю і дадаюць новыя карысныя спасылкі.

– у Instagram TUTAKA.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультураМузыка

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты