Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Беластоку паказалі фільм пра карныя аперацыі супраць беларускіх вёсак у Польшчы ў 1946 годзе

MOST MOST
3 лютага 2025, 13:21
Навіны
A A
пацыфікацыя ў Польшчы

Паказ фільма «Наша памяць». Фота: Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку

У беластоцкім кінатэатры «Форум» адбыўся перадпрэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Наша Памяць» пра карныя аперацыі супраць беларускіх вёсак у Польшчы ў 1946 годзе. Яго аўтар — рэжысёр Юрый Каліна.

Першапачаткова «Наша памяць» — гэта грамадская ініцыятыва, якая паўстала ў 2018 годзе для дакументацыі падзей, што адбываліся на Падляшшы пасля Другой сусветнай вайны. Тады адбываўся працэс, які атрымаў назву пацыфікацыі беларускіх вёсак — гэта серыя рэпрэсій і карных аперацый, якія праводзіліся польскімі ўзброенымі фарміраваннямі супраць беларускага насельніцтва рэгіёна.

На мяжы студзеня і лютага 1946 года карныя аперацыі праводзіў спецыяльны атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання, што зваўся 3-й Віленскай брыгадай пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса (ягоны псеўданім Буры). У выніку дзеянняў атрада за некалькі дзён загінулі 79 мірных жыхароў вёсак, сярод іх жанчыны і дзеці. Тады карнікі спалілі шмат будынкаў, а па вёсках былі раскіданыя ўлёткі з загадам беларусам выязджаць з Польшчы ў СССР.

Гэтую справу расследаваў Інстытут нацыянальнай памяці. «Не аспрэчваючы ідэю барацьбы за незалежнасць Польшчы, рэалізаваную арганізацыямі, якія супраціўляюцца навязанай ім уладзе, да якіх трэба залічыць Нацыянальнае вайсковае задзіночанне, трэба выразна заявіць, што забойствы фурманаў і пацыфікацыю вёсак у студзені і лютым 1946 года нельга атаясамліваць з барацьбой за незалежнае існаванне дзяржавы, бо гэта мае прыкметы генацыду», — гаворыцца ў высновах інстытута.

Фільм «Наша Памяць», які апавядае пра тыя трагічныя падзеі, з’яўляецца прадуктам Belsat.doc і Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГісторыяКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ипотека под 2% в Польше

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты на большие суммы, чем поляки

MOST
5 снежня 2025, 10:22

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты в среднем на большие суммы, чем поляки. Такие данные со ссылкой на Puls Biznesu приводит издание WNP. Средняя сумма кредита на жилье,...

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты