Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларуская меншасць Польшчы сустракае Шчодры вечар — аналаг Старога Новага года

MOST MOST
13 студзеня 2025, 20:34
Навіны
A A
Шчодры вечар у Польшчы

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Kateryna Hliznitsova / Unsplash (фрагмент)

Карэнныя беларусы Польшчы сустракаюць Шчодры вечар — Новы год па Юліянскім календары. Свята дагэтуль вельмі распаўсюджана ва ўсходніх рэгіёнах, асабліва на Падляшшы, дзе спрадвеку жывуць беларусы.

У гэты дзень прынята збірацца ўсёй сям’ёй на святочную вячэру. На стале звычайна кішка, кашанка ці іншыя каўбасы, а таксама перогі — польскія варэнікі. Карэнныя беларусы адзначаюць, што, каб і год быў шчодры, стол мусіць быць багатым, з вялікай колькасцю страў.

Для тых, хто не плануе адзначаць свята дома, рэстараны, кавярні і гатэлі робяць спецыяльныя святочныя прапановы.

Вітаюцца ў гэты дзень фразай «Добры вечар! Шчодры вечар!»

Цікава, што ў Падляскім ваяводстве легальна выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы можна не толькі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, але і з 13 на 14 студзеня.

У рэгіёнах яшчэ памятаюць традыцыі Шчодрага вечара. Напрыклад, такі жарт, як здыманне варот і хаванне іх ад гаспадароў. Лічыцца, што гэта дазваляла пазбегнуць руціны і ўнесці жарт і гульню ў штодзённае жыццё. Гаспадары, каб вярнуць вароты, часта вымушаны запрасіць жартаўнікоў на частаванне ці падарыць пачастункі. Яшчэ адзін жартаўлівы звычай — зацягнуць санкі на дрэва або дах.

Увечары 13 студзеня беларусы Польшчы віншуюць сваіх блізкіх, сяброў, суседзяў. На Radio Białystok да самай ночы ідзе святочная трансляцыя па-беларуску, падчас якой жыхары могуць перадаць пажаданні тым, хто знаходзіцца далёка.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаСвяты

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты