Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Прарасійскаму манастыру з Мінска забаранілі гандляваць у Шчэціне і Торуні

MOST MOST
4 снежня 2024, 12:49
Навіны
A A
Свята-Елісавецінскі манастыр у Польшчы

Беларускія актывісты ля кіёска Свята-Елісавецінскага манастыра на кірмашы ў Шчэціне. Фота: тэлеграм-канал "МенскРазам"

Арганізатары калядных кірмашоў у Шчэціне і Торуні закрылі кіёскі Свята-Елісавецінскага манастыра з Мінска, які падтрымлівае расійскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося пасля ўмяшання беларускіх актывістаў і вернікаў.

Прадстаўнікі арганізатара кірмашу ў Шчэціне заявілі журналістам, што не ведалі пра прарасійскую дзейнасць манастыра, пакуль на яе не звярнулі ўвагу беларускія актывісты і медыя. Актывісты 1 снежня правялі пікет каля кіёска манастыра.

«Не будзем больш супрацоўнічаць з гэтым суб’ектам, пастанова прынятая. Выкрэсліваем гэтых сясцёр са спісу суб’ектаў, з якімі супрацоўнічаем (…). Гэта [дазвол манастыру гандляваць на кірмашы] не наш дрэнны намер, а няведанне», — цытуе партал Interia.pl прэс-сакратара арганізацыі Цаліну Волаш.

Прадстаўнікоў Свята-Елісавецінскага манастыра абавязалі пакінуць кіёск у Шчэціне да 12 гадзін 3 снежня.

Таксама кіёск манастыра быў зачынены на калядным кірмашы ў Торуні. Як паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская Візія», на недапушчальнасць яго дзейнасці звярнулі ўвагу беларускія і ўкраінскія грэка-каталікі.

Свята-Елісавецінскі манастыр, які знаходзіцца ў мінскім раёне Навінкі, вядомы адкрытай падтрымкай расійскіх вайскоўцаў ва Украіне. У манастыры збіраюць дапамогу для расійскай арміі. Духоўнік манастыра айцец Андрэй Лемяшонак выступаў у падтрымку Лукашэнкі і Пуціна і крытыкаваў «бездухоўны Захад». Гэта не перашкаджае манастыру рэгулярна наведваць кірмашы ў розных краінах Еўропы і гандляваць там сувенірамі і рэлігійнай атрыбутыкай. У верасні 2024 года, напрыклад, яго заўважылі на фестывалі трох культур у польскай Уладаве.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыТоруньШчэцін

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ипотека под 2% в Польше

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты на большие суммы, чем поляки

MOST
5 снежня 2025, 10:22

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты в среднем на большие суммы, чем поляки. Такие данные со ссылкой на Puls Biznesu приводит издание WNP. Средняя сумма кредита на жилье,...

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты