Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларуская дзяўчынка не магла адаптавацца ў Польшчы — і сям’я запісала яе ў харцэрства. Расказваем, што гэта і як дапамагло

MOST MOST
3 снежня 2024, 12:27
Гісторыі
A A
харцеры в Польше

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Marek Czerniak / Związek Harcerstwa Polskiego

Шмат беларускіх сем’яў, якія вымушана пераехалі ў Польшчу, сутыкнуліся з праблемай адаптацыі дзяцей. Дачцэ Мікалая (імя змененае) у гэтым дапамагла арганізацыя харцэраў — польскага аналага скаўтаў. Мужчына расказаў MOST, хто гэта такія, колькі каштуе членства і як дзякуючы руху дзяўчынка ўлілася ў польскае асяроддзе.

Год таму Мікалай з сям’ёй — жонкай і дзвюма дочкамі малодшага школьнага ўзросту — быў вымушаны праз палітычны пераслед пераехаць з Беларусі ў Польшчу.

— Не планавалі ехаць, трымаліся на радзіме да апошняга, але калі пагроза патрапіць за краты стала рэальнай, сабралі з жонкай тры заплечнікі, узялі дзяцей і з’ехалі, — расказвае Мікалай.

Сям’я пасялілася ў прыгарадзе Варшавы. Дзецям трэба было ісці ў школу: старшай — у трэці клас, малодшай — у так званую зэруўку, падрыхтоўчы клас. А польскай мовы яны не ведалі зусім.

«Да польскай мовы ўзнікла агрэсія»

Пытанне адаптацыі дзяцей для сям’і было адным з важных. І калі ў малодшай дачкі адаптавацца атрымалася хутка, то ў старэйшай узніклі цяжкасці.

— З польскімі дзецьмі яна не ладзіла ніякіх стасункаў. У яе класе было некалькі дзяўчынак з Украіны, і яна трымалася з імі. А вось да польскай мовы адразу ўзнікла агрэсія. Мы пачалі шукаць спосабы, як дапамагчы дачцэ адаптавацца. У нашых знаёмых дзеці ходзяць туды, і сям’я мае досыць пазітыўны досвед. Мы таксама вырашылі паспрабаваць.

Арганізацыя працуе ў Польшчы з 1918 года і аб’ядноўвае дзяцей (ад шасці гадоў) і моладзь (да 25 гадоў). Галоўная мэта — выхаванне грамадзян краіны і іх актыўны ўдзел у розных сферах грамадскага жыцця.

Арганізацыя падзяляецца на групы ў залежнасці ад узросту. Zuchy — гэта малодшыя школьнікі да трэцяга класу, harcerze — старэйшыя. Самыя маленькія пазнаюць свет праз тэматычныя гульні, падлеткі ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах, а больш дарослыя — падарожнічаюць па Польшчы ды іншых краінах.

Харцэрскую дружыну беларускія эмігранты знайшлі ў школе, дзе вучыліся іх дзеці, але запісацца адразу не ўдалося: месцаў у арганізацыі ўжо не было, і сям’і прапанавалі прыйсці ў жніўні.

— Мерапрыемства па прэзентацыі арганізацыі тады праходзіла ў гарадскім парку. Там можна было больш падрабязна пазнаёміцца з яе праграмай і адразу запісацца, — расказвае Мікалай. — Прыйшлі запісваць старэйшую, а малодшая пабачыла ўсё гэта і папрасіла яе таксама запісаць.

«Дзяўчынкі проста ў захапленні»

У старэйшай групе ёсць падзел на хлопчыкаў і дзяўчынак — гэта harcerki і harcerze, тлумачыць Мікалай. Кожная з дружын мае некалькі важатых.

— У групе, дзе была старэйшая дачка, былі ўсе палякі. І для нас гэта было важна, бо мы хацелі, каб яе цалкам акружалі менавіта яны. То-бок каб яна не мела выбару і была вымушана будаваць адносіны выключна з палякамі і на польскай мове.

Сустрэчы харцэраў адбываюцца штотыдзень. Звычайна па суботах. Увесь час дзеці знаходзяцца на свежым паветры, нягледзячы на надвор’е. Разам яны будуюць шалашы ў лесе, распальваюць вогнішча, удзельнічаюць у спаборніцтвах, а за выкананыя задачы атрымліваць спецыяльныя нашыўкі.

— Дзяўчынкі проста ў захапленні! Старэйшая спачатку саромелася, а потым пераступіла псіхалагічны парог, і адносіны з палякамі на вачах пачалі паляпшацца. Знікла тая агрэсія да мовы… І зараз яна не можа дачакацца чарговай сустрэчы. Увесь час там адбываецца нешта новае: то лясныя намёты, то экскурсіі ў іншы горад, то майстар-класы…

«Дапамагаюць сталым людзям альбо прытулкам для жывёл»

У кожнай групе прыкладна па 20 чалавек. Уступіць сюды можа кожны, незалежна ад грамадзянства. Але трэба падзяляць патрыятычныя ды хрысціянскія каштоўнасці арганізацыі, кажа суразмоўца.

— Яны робяць шмат карысных спраў. Прынамсі, дапамагаюць сталым людзям альбо прытулкам для жывёл. Яны даглядаюць помнікі польскім жаўнерам. І самае галоўнае — усё гэта дзеці робяць дысцыплінавана, але без усялякага прымусу!

Штомесяц сям’я плаціць па 20 злотых. Але беларускія эмігранты ўпэўненыя, што за добрыя эмоцыі дзяцей гэта даволі танна.

— Самае галоўнае, што бар’еры пачалі знікаць. Дачка зразумела, што да яе палякі добра ставяцца. У школе зараз яна адчувае сябе больш упэўнена, пачала сябраваць з полькамі. Дзіцёнка нават ужо два разы запрасілі на дзень нараджэння новыя сяброўкі. Лічым, што дзякуючы такой арганізацыі, нам удалося адаптаваць сваіх дзяцей да польскага асяроддзя.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыВаршаваГалоўнаеДзеці

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты