Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Пагуляць у мафію і прадэгуставаць віно. Беларус прыдумаў нянудныя экскурсіі па Варшаве і зарабляе да 10 тыс. злотых

MOST MOST
30 кастрычніка 2024, 17:12
Гісторыі
A A
экскурсии по Варшаве

Юры Куўшынаў праводзіць экскурсію. Фота з яго Instagram

Юры Куўшынаў з 2023 года ладзіць беларускамоўныя «шпацыры» па польскай сталіцы. Пачынаў адкрываць Варшаву беларусам, але з цягам часу сталі прыходзіць і палякі, і ўкраінцы. Замаўляюць экскурсіі нават IT-кампаніі і іншыя фірмы. Юры спалучае звычайныя маршруты з правядзеннем розных івэнтаў.

Юры родам з Мінска. Там ён скончыў гістарычны факультэт БДУ, а пасля працаваў у Музеі гісторыі Вялікай Айчынай вайны, у прыватным музеі Groshi, а яшчэ ладзіў экскурсіі па Мінску. Увосень 2022 года ён быў вымушаны пакінуць краіну з-за пагрозы палітычнага пераследу. Разам са сваёй дзяўчынай паехаў спачатку ў Грузію, а потым у сталіцу Польшчы. І ўжо напачатку 2023 года Юры пачаў праводзіць экскурсіі «Беларуская Варшава». Яны прызначаліся для суайчыннікаў і былі выключна на беларускай мове.

— Насамрэч у польскай сталіцы шмат чаго звязана з Беларуссю, таму цяжка ўсё абысці за пару гадзін. Але я зрабіў два маршруты праз самыя папулярныя месцы сталіцы, якія звычайна паказваюць усім іншым турыстам — гэта цэнтр, Стары горад і Кракаўскае прадмесце, — кажа Юры.

Варшаўская русалка — беларуска?

Адметнасць экскурсій Юрыя ў тым, што ён расказвае шмат малавядомых фактаў, якія звязваюць варшаўскія славутасці з Беларуссю.

— Не ўсе ведаюць, напрыклад, што мадэллю для помніка варшаўскай русалкі, што знаходзіцца ў раёне Powiśle, была беларуска Крысціна Крагельская. Яна была вядомым польскім этнографам і ўдзельнічала ў Варшаўскім паўстанні 1944 года, у якім загінула. А прэзідэнцкі палац, напрыклад, належаў Пане Каханку — аднаму з найвядомейшых прадстаўнікоў роду Радзівілаў.

памятник русалке в Варшаве
Варшаўская русалка. Фота: Platforma szlakowa “Szlaki Mazowsza”

Не кожны варшаўскі экскурсавод раскажа беларусам і пра тое, што будынак Музея незалежнасці раней называўся палацам Пшэбендоўскіх-Радзівілаў і тут нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл — вядомая мецэнатка. А наведвальнікам экскурсій Юрыя вядома і тое, што жыў тут і беларус Ян Завіша — арыстакрат і буйны землеўласнік.

— Мая задача — зрабіць так, каб экскурсіі былі максімальна пазнавальнымі менавіта для беларусаў, — кажа Юры. Нядзіўна, што попыт на яго шпацыры з часам узрос: беларусаў у Варшаве шмат.

Юры Куўшынаў запрашае чытачоў MOST бясплатна наведаць ягоную экскурсію «Беларуская Варшава». На ёй вы пабачыце палацы, вуліцы і скверы, помнікі, звязаныя з нашымі суайчыннікамі, жыццёвы шлях якіх звязвае гісторыю двух народаў. Экскурсія адбудзецца ў суботу, 2 лістапада, а 12-й гадзіне ля помніка Яну Кілінскаму, вул. Piekarska 20.

Паляк па-беларуску напісаў толькі «Прывітанне»

Праз некаторы час на беларускамоўныя экскурсіі сталі прыходзіць палякі і ўкраінцы. Апошнія, кажа Юры, з’яўляюцца даволі часта, і гэта яго не здзіўляе, бо яны добра разумеюць беларускую мову. А вось прыход палякаў для беларуса быў нечаканасцю.

— Піша мне аднойчы ў Instagram паляк, што хацеў бы прыйсці са сваім знаёмым на маю экскурсію. Ён напісаў толькі «Прывітанне» па-беларуску, а ўсё астатняе — па-польску. Па ягоных словах, беларускую мову яны з сябрам ведалі кепска, але хацелі б яе паслухаць. Я не ведаю, колькі адсоткаў слоў яны тады зразумелі, але для мне іх прысутнасць была вельмі прыемнай, — успамінае Юры.

Пазней ён пачаў праводзіць экскурсіі па іншых месцах Варшавы, якія не звязаныя з Беларуссю. У арсенале з’явіліся і рускамоўныя шпацыры для турыстаў з постсавецкай прасторы. Спачатку гэта былі гіды па самых папулярных месцах, такіх як Стары горад і Кракаўскае прадмесце. Потым спіс яшчэ папаўняўся, і цяпер колькасць маршрутаў перавышае два дзясятка.

Польскамоўным гідам Юры пакуль станавіцца не хоча. Па ягоных словах, канкурэнцыя сярод іх вельмі высокая. Затое ён актыўна вучыць англійскую мову і плануе рабіць экскурсіі на ёй.

Парк Лазенкі
Парк Лазенкі, па якім Юры водзіць экскурсіі. Фота: Warsawvisit.com

Сезон — дзевяць месяцаў

У адрозненні ад Беларусі, у Польшчы працаваць экскурсаводам можна без спецыяльнай атэстацыі ад дзяржаўных структур. Дастаткова быць паўналетнім і не мець крымінальнага пераследу на тэрыторыі Польшчы.

Першыя два месяцы Юры праводзіў экскурсіі бясплатна. Праўда, заклікаў наведвальнікаў данаціць — і яны адклікаліся. А потым праз сарафаннае радыё пра Юрыя даведвалася ўсё больш людзей, і ў пэўны момант яму сталі паступаць замовы ад IT-кампаній ды іншых фірм і арганізацый. Для іх Юры рабіў экскурсіі ўжо платна, але па выходных працягваў ладзіць групавыя вандроўкі за данаты.

Пасля першых замоў ад IT-кампаній беларус вырашыў супрацоўнічаць з бізнес-інкубатарамі — гэта арганізацыі, якія выступаюць злучным звяном паміж выканаўцам і яго кліентамі.

Першыя паўгода беларус зарабляў не больш за 3 тыс. злотых у месяц. Потым даходы выраслі ў два-тры разы. У сезон — а для Юрыя гэта перыяд з красавіка па кастрычнік, а таксама снежань і студзень — сярэдні заробак складае каля 7 тыс. злотых. Аднойчы беларус атрымаў запрашэнне на канферэнцыю, за ўдзел у якой яму заплацілі 700 еўра — тады агульны даход атрымаўся каля 10 тыс. У правальныя месяцы — у лістападзе, лютым і сакавіку — Юры зарабляе ў лепшым выпадку 5 тыс. злотых.

Дэгустацыя він і крымінальная Варшава

Юры кажа, што нярэдка на ягоныя экскурсіі прыходзяць паўторна, таму ён стараецца дадаваць у маршруты новыя раёны Варшавы, а часам праводзіць шпацыры і па месцах па-за межамі сталіцы. А яшчэ ён пачаў ладзіць тэматычныя экскурсіі.

— Я абіраю тэму, напрыклад польскі рабочы рух «Салідарнасць», і расказваю наведвальнікам пра яго, а падчас гэтага хаджу з імі па архітэктурных аб’ектах, звязаных з гісторыяй руху, — кажа Юры.

Потым экскурсіі абраслі івэнтамі. Тут, кажа Юры, дапамагае сяброўства з беларускай дыяспарай. Напрыклад, у гэтым годзе ён пазнаёміўся з Віталём Празаровічам — дэгустатарам він. Разам з ім Юры стварыў «вінную» экскурсію па знакамітым парку Лазенкі з дэгустацыяй.

Стварылі беларусы і яшчэ адно сумеснае мерапрыемства — «Крымінальная Варшава». Наведвальнікаў гэтага івэнту Юры спачатку водзіць па сталічным раёне Прага, які вядомы крымінальным мінулым: тут у 1990-я панавалі бандыцкія групоўкі, а ў розныя часы адбывалася шмат жудасных гісторый, звязаных з маньякамі. Канчатковы пункт гэтага маршруту — кафэ, у якім Віталь праводзіць дэгустацыю він, а потым ладзіць гульню ў «Мафію». Такія экскурсіі, кажа Юры, карыстаюцца попытам, таму ў будучыні ён хоча рабіць калабарацыі з іншымі арганізатарамі мерапрыемстваў і івэнтаў.

Магчыма, вы ведаеце цікавых людзей, якія жывуць у Польшчы і ладзяць беларускія мерапрыемствы ў вашым горадзе: у Лодзі, Познані, Торуні або нават у зусім невялікім мястэчку. Раскажыце пра іх MOST. Напішыце нам: [email protected] Давайце ствараць кам’юніці разам!
Тэгі: АртыкулыВаршаваГалоўнаеКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты