Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Гэта прызнанне нашай адзінкі». Беларусы прынялі ўдзел у парадзе Браніцкіх у Беластоку

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
23 верасня 2024, 08:05
Навіны
A A
беларусские реконструкторы

Беларускія рэканструктары ў Беластоку. Фота: MOST

Беларускія рэканструктары з клуба Invictus 1863 прынялі ўдзел у парадзе Браніцкіх у Беластоку. Марш гусараў стаў ужо штогадовай традыцыяй для польскага горада, а беларускі клуб упершыню быў прадстаўлены ў такім мерапрыемстве.

Парад Браніцкіх, ці, як яго яшчэ называюць, Марш гусараў, праходзіў у Беластоку чацвёрты раз. Гістарычнай рэканструкцыяй арганізатары хочуць паказаць войска Рэчы Паспалітай 17 стагоддзя, а таксама нагадаць пра ўдзел падляскіх войскаў у Венскай бітве.

У 1683 годзе будучы ўладальнік Беластока Стэфан Мікалай Браніцкі ваяваў пад Венай у адной з самых важных бітваў у гісторыі Еўропы.Тады войскі Рэчы Паспалітай далі адпор Асманскай імперыі. Браніцкі выставіў уласнае гусарскае войска колькасцю 120 чалавек. За сваю адвагу і вернасць Браніцкі ў 1692 годзе атрымаў правы на Беласток ад караля Яна III Сабескага.

Беларускіх рэканструктараў упершыню запрасілі на марш Браніцкіх у Беластоку, і гэта нягледзячы на тое, што яны ў асноўным займаюцца паўстаннем 1863 года.

— Вельмі прыемна, што нас запрасілі, і гэта прызнанне нашай адзінкі як рэальнага клуба, — распавядае прадстаўнік клуба Васіль Калач. — Для нас гэта першы раз, калі мы выходзім у цэнтр Беластока ў касцюмах 17 стагоддзя. Хоць асноўны род дзейнасці ў клуба — паўстанне 1863 года, мы ўніверсальныя, у нас розныя касцюмы ёсць. Мы ў Беларусі прывыклі да таго, што кожны сам па сабе і запрашае кагосьці праз асабістае знаёмства. А тут арганізатары нам напісалі на нашу старонку і запрасілі. І мы ўжо не маглі адмовіцца ад такога сур’ёзнага запрашэння.

беларусские реконструкторы
Беларускія рэканструктары ў Беластоку. Фота: MOST
беларусские реконструкторы
Рэчы беларускіх рэканструктараў. Фота: MOST
беларусские реконструкторы
Рэчы беларускіх рэканструктараў. Фота: MOST
беларусские реконструкторы
Беларускія рэканструктары ў Беластоку. Фота: MOST

Некаторых беларускіх рэканструктараў і раней запрашалі польскія калегі на гістарычныя рэканструкцыі на Падляшшы. Так і завязалася першае знаёмства.

— Але вось як клуб рэканструктараў 17 века мы ўпершыню прадстаўленыя на мерапрыемстве. Магу сказаць, што тут [у Беластоку] добрае стаўленне да рэканструктараў, няма нейкіх праблем або палак у колы. І гэта вельмі падкупляе, — дадаў Васіль Калач.

беларусские реконструкторы
Беларускія рэканструктары ў Беластоку. Фота: MOST
беларусские реконструкторы
Марш Браніцкіх у Беластоку. Фота: MOST
беларусские реконструкторы
Марш Браніцкіх у Беластоку. Фота: MOST
беларусские реконструкторы
Марш Браніцкіх у Беластоку. Фота: MOST

З клубам гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 можна звязацца праз Facebook.

Тэгі: АртыкулыБеласток

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

контрабанда сигарет

В Польше нашли три метеозонда с беларусскими сигаретами. Еще одну партию успели забрать беларус и поляк

MOST
5 снежня 2025, 17:20

Польские пограничники обнаружили несколько партий контрабандных беларусских сигарет, доставленных в страну метеорологическими шарами. Две из них суммарным объемом 3 тыс. пачек, обернутых черной пленкой, обнаружили в гмине Липск....

ипотека под 2% в Польше

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты на большие суммы, чем поляки

MOST
5 снежня 2025, 10:22

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты в среднем на большие суммы, чем поляки. Такие данные со ссылкой на Puls Biznesu приводит издание WNP. Средняя сумма кредита на жилье,...

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты