Панядзелак, 24 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Калі ў дзяцінстве казала, што я — дзяўчынка, адчувала, нібыта я брашу». Небінарная асоба параўнала жыццё ў Беларусі, Чэхіі і Польшчы

MOST MOST
16 жніўня 2024, 20:21
Гісторыі
A A
небинарные персоны

Паша Джэжора. Фота: Valdemar Dovejko / Белсат

Паша Джэжора — палеская незалежная рэжысёрка, якая зараз жыве ў Польшчы. Яшчэ ў дзяцінстве яна ўсвядоміла сваю небінарнасць, то-бок стан, пры якім чалавек не ідэнтыфікуе сябе толькі з жанчынай ці толькі з мужчынам. Сёння Паша — яскравая квір-актывістка. Пра дзяцінства небінарнай асобы, самавыражэнне і цкаванне ў школе, творчасць і актывізм у эміграцыі, а таксама пра стаўленне да квір-асоб у Беларусі і па-за яе межамі Паша расказала MOST.

«Усе дзяўчыны нармальная, а са мной нешта не так»

— Сваю небінарнасць я пачала ўсведамлеваць з самага ранняга дзяцінства. Кожны раз, калі казала, што я — дзяўчынка, адчувала, нібыта я брашу, бо гэта не апісвала мяне. Гэта было не пра мяне.

Ва ўзросце 11 гадоў я дакладна зразумела, хто я, і стала адкрыта праяўляць гэта ў сваёй знешнасці. Разам з гэтым мне давялося змяніць школу, бо аднакласнікі цкавалі мяне па наводцы класнай кіраўніцы.

Я вельмі спадзявалася, што ў другой школе мне не давядзецца сутыкнуцца з цкаваннем [з-за маёй ідэнтычнасці], але дарма. Там таксама быў ціск з боку аднакласнікаў і настаўнікаў. Напрыклад, здараліся сітуацыі, калі я заходзіла ў раздзявалку, каб пераапрануцца перад фізкультурай, а дзяўчыны казалі мне, каб я ішла ў іншае месца і не глядзела на іх. Настаўнікі ж ціснулі на мяне, кажучы, што мне трэба з «гэтым» завязваць, што ўсе дзяўчыны нармальная, а са мной нешта не так, і што ўвогуле яны пра ўсё гэта распавядуць маім бацькам. Але я даволі актыўна і бескампрамісна рэагавала на спробы мяне цкаваць і заўжды давала адпор.

Паша Джэжора
Паша Джэжора. Фота з яе асабістага архіва

«Некалькі разоў мне пагражалі нажамі»

— Але самае страшнае цкаванне, з якім мне давялося сутыкнуцца, было не з боку школьных аднагодкаў, а з боку так званых «бярозаўскіх антыфашыстаў». У той момант яны не мелі нічога агульнага з антыфашысцкім рухам, а прадстаўлялі хуліганскія групоўкі, якія нападалі на тых, хто ім не падабаўся. Так, некалькі разоў мне пагражалі нажамі, і некалькі разоў мне прыходзілася выкарыстоўваць пярцовыя балончыкі. Безумоўна, мне было дастаткова страшна жыць з разуменнем таго, што я не магу звярнуцца па дапамогу ў міліцыю, школу ці да бацькоў.

Дарэчы, пра маіх бацькоў. Я ніколі не рабіла камінг-аўт (публічная заява пра сваю сексуальную арыентацыю і гендарную ідэнтычнасць. — Заўв. MOST), ніколі не размаўляла з імі на гэтую тэму і не планую, бо лічу гэта абсалютна непатрэбным. Мы амаль не  падтрымліваем з імі сувязі, таму я не ведаю, як яны адрэагавалі [на маю небінарнасць] і ці адрэагавалі ўвогуле. Але мяне цалкам не хвалюе тое, што яны пра мяне думаюць.

«У Празе да мяне звярталіся выключна так, як я прасіла»

— Пэўны час я марыла паступіць у Акадэмію выканальніцкага мастацтва ў Празе (FAMU). Таму што я бясконца люблю чэшскую трагікамедыю і бачу ў ёй адказ на тое, як ствараць беларускае кіно. Але, на жаль, у мяне не атрымалася прайсці на кафедру рэжысуры нават з трэцяй спробы.

Калі казаць пра стаўленне чэшскага грамадства да маёй самаідэнтыфікацыі, то пакуль што яно было адным з найбольш талерантных. Там у мяне ніколі не было праблем з маім іменем: ніхто ніколі не спрабаваў называць мяне па дэднейме (імя, дадзенае пры нараджэнні. — Заўв. MOST). Усе звярталіся выключна так, як я прасіла.

Менавіта ў Празе я наведала свой першы прайд, які стаў знакавай падзеяй у маім жыцці. Ён стаў для мяне галоўнай матывацыяй правесці беларускую групу на варшаўскім прайдзе 2024 года.

Паша Джэжора
Паша Джэжора на Дні дэмакратыі ў Чэхіі. Фота з яе асабістага архіва

«Казалі, што ехаць у Польшчу небяспечна»

— Для сябе як рэжысёркі і мастачкі я лічу неабходным атрымаць адукацыю ў гэтай сферы. Акрамя гэтага, у мяне было моцнае жаданне працаваць менавіта на беларускую культуру і мастацтва. У пэўны момант я зразумела, што на інтэрнацыянальных праектах я задыхаюся ад разумення таго, што ўсё, што я раблю, не нясе амаль ніякай карысці маёй роднай культуры. А пасля чарговага прыезду ў Польшчу па працы, адчула, што хачу жыць і вучыцца тут.

Калі я прыняла канчатковае рашэнне пераехаць у Польшчу, усе мае чэшскія сябры мяне адгаворвалі. Казалі, што Польшча — гэта жахліва рэлігійная ды гамафобная краіна, ехаць у якую небяспечна. Пасля пераезду я сапраўды сутыкнулася са шматлікімі складанасцямі, але яны не былі звязаныя з маёй самаідэнтыфікацыяй. Не буду прыхоўваць, здараліся сітуацыі, калі мне нешта крычалі на вуліцы ці падыходзілі з дзіўнымі пытаннямі, але, на шчасце, аніводная з гэтых сітуацый не скончылася для мяне чымсьці страшным.

У першы месяц свайго знаходжання ў Польшчы я змагла правесці беларускую групу на варшаўскім прайдзе, чым вельмі ганаруся. Але не абышлося і без хэйту з боку беларусаў, якія тут жывуць. Яны былі незадаволеныя вясёлкавымі «Пагонямі», якія я раздрукавала для прайда.

Паша Джэжора
Паша Джэжора на прайдзе 2024 года ў Варшаве. Фота: emigrant.focus / Instagram

Дарэчы, даволі часта менавіта з боку беларусаў я чую пытанні пра поўную форму свайго імені, пра тое, як да мяне звяртацца «па-нармалёваму», і пра тое, якога я полу. Звычайна я альбо адразу заканчваю гутарку, альбо ясна даю зразумець, што не буду ні слухаць, ні адказваць на падобныя пытанні. Такія сітуацыі мяне не дэматывуюць і не заганяюць у дэпрэсію, а наадварот, матывуюць яшчэ больш праяўляцца, каб іншыя квір-асобы сутыкаліся з гэтым менш.

Увогуле я рада жыць у Польшчы, у Варшаве. Спадзяюся, што ў мяне атрымаецца паступіць тут на спецыяльнасць рэжысуры і вучыцца сваёй любімай справе, каб у будучыні быць карыснай беларускаму грамадству.

«Аднойчы мы правядзём свой беларускі прайд»

— Я вяду свой блог у TikTok, таму што выдатна ведаю, як гэта — адчуваць, што ты, магчыма, адзіная беларуская квір-асоба ўнутры краіны. І я не жадаю, каб хтосьці адчуваў сябе так, як я шэсць гадоў таму.

Мэта майго блогу ў тым, каб беларускія квір-асобы разумелі, што яны не самотныя. Хачу, каб ведалі, што ўнутры краіны і ў эміграцыі існуюць тыя, хто змагаецца за іх правы і краіну, у якой аднойчы мы правядзём свой беларускі прайд.

Як ні дзіўна, адна з самых папулярных рэакцый на мой кантэнт — здзіўленне з боку ўкраінцаў і ўкраінак, што яны выдатна разумеюць беларускую мову. Потым ідуць станоўчыя рэакцыі з боку беларусаў і беларусак. На жаль, не ўсе квір-асобы, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, могуць выказваць сваё меркаванне і пакідаць рэакцыі пад маімі відэа. Для іх рэагаваць на палітычны ці каляпалітычны кантэнт — гэта небяспечна. І я цалкам гэта разумею. Але пры жывой размове я часта чую пазітыўныя водгукі на мой кантэнт.

Хэйт таксама ёсць. І яго даволі шмат — з боку лукашыстаў, так званых беларускіх нацыяналістаў і з боку людзей, якім не падабаецца мая знешнасць: большая іх частка ненавідзіць мой пірсінг. У адказ я альбо не рэагую ўвогуле, альбо лайкаю, альбо іранізую, каб пад ролікам паднялася актыўнасць і яго ўбачыла больш людзей.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеЛГБТК

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кавалерийский рынок в Белостоке

«Так виз же у беларусов нет, как они поедут?» Сходили на Кавалерийский рынок в Белостоке, продавцы которого долго просили открыть границу

MOST
24 лістапада 2025, 12:35

Старожилы Кавалерийского рынка в Белостоке с ностальгией вспоминают 1990-ые. Тогда сюда за покупками активно приезжали беларусы и жители других постсоветских республик. Теперь предприниматели с грустью констатируют: даже после...

ярмарка в Польше

«Хотим, чтобы искусство было доступно всем». Беларус организует в Польше ярмарки для молодых художников

Хрысціна Гараніна
21 лістапада 2025, 17:56

Глеб Андреев приехал в Польшу учиться на режиссера, но в итоге создал в Кракове ярмарку искусства, где молодые художники могут продавать свои работы без лишних барьеров. За два...

допрос на беларусской границе

«Лишь бы быстрее добраться к маме». Женщины, которые живут в Польше и Британии, рассказали о допросах на беларусской границе

MOST
21 лістапада 2025, 12:28

Беларусов и граждан других стран на въезде в Беларусь часто вызывают «на беседы». В ходе допросов просят разблокировать телефон, беларусов спрашивают о жизни за границей, причинах отъезда, иногда...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты