Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Новыя працоўныя рукі і культурнае ўзбагачэнне ці небяспека? Як імігранты змяняюць аблічча Польшчы — спыталі ў саміх палякаў

MOST MOST
30 ліпеня 2024, 13:19
Навіны
A A
Белосток

Фото носит иллюстрационный характер. Фото: Facebook/ Miasto Białystok

У Польшчу прыязджае ўсё больш замежнікаў. Яны шукаюць тут працу, новае жыццё, некаторыя — палітычнага прытулку. Як гэта мяняе аблічча краіны? MOST спытаў у мінакоў на вуліцах Беластока.

«Міграваць — цалкам натуральна для людзей»

— Краіна, безумоўна, становіцца значна больш разнастайнай, людзей значна больш, мы можам пазнаёміцца з іншымі культурамі. Але мы не можам дазволіць, каб нас затапіла гэтая [іншая] культура. Мы проста павінны прыняць гэтых людзей такімі, якія яны ёсць, і каб яны прымалі нас таксама. Каб мы проста жылі разам, у разуменні, у згодзе, каб усё ішло ў такім добрым, файным напрамку. Не знішчаць сябе, а падтрымліваць адзін аднаго, будаваць агульную будучыню.

— Так, і я думаю, што гэта цалкам натуральна для людзей — міграваць, пераязджаць, адкрываць для сябе новыя тэрыторыі, новыя культуры. Я думаю, што гэта натуральны кірунак, а ці будзе ён негатыўным — гэта залежыць ад таго як дзяржава, урад, возьмецца за гэта. Мы павінны быць адкрытымі і паважаць іншыя культуры.

***

— Мы заўважылі толькі, што больш замежнікаў працуе ў Польшчы. Але я не ведаю, ці гэта кепска. Бо ўсё ж не хапае працоўных рук у Польшчы, нягледзячы на тое, што нізкае беспрацоўе.

«Калі ў нашу краіну прыедуць каштоўныя людзі, то гэта будзе вялікая карысць»

— Краіна развіваецца, палякам жывецца лепш. І мы бачым культурныя змены. Таму што, заходзячы ў краму, заўважаем людзей, якія не размаўляюць на нашай мове. Але асабіста мяне гэта не турбуе.

— Дык гэтая новая польская шматкультурнасць — гэта добра? Ці дасць гэта нешта, можа, новы імпульс для Польшчы?

— Цяжка сказаць, таму што я жыву ў Аўстраліі, і гэта краіна, якая практычна складаецца з імігрантаў. І ў гэтай краіне ёсць розныя людзі, і аўстралійцы таксама ўспрымаюць іх па-рознаму. Таму што прыязджаюць таксама людзі, якіх у гэтай краіне не надта хочуць. Але агулам шмат людзей прыносяць прыбытак гэтай краіне. Як і мы, імігранты, прыехалі ў Аўстралію, пабудавалі дом, патрацілі грошы. Мы працуем, выдаткоўваем грошы ў краіне і плацім падаткі, так што паглядзім, як гэта будзе. Я думаю, калі ў нашу краіну прыедуць каштоўныя людзі, то гэта будзе вялікая карысць. Але калі гэта будуць людзі, якія глядзяць толькі на тое, як выкарыстоўваць краіну, то яна, напэўна, пойдзе не ў той бок. Гэта маё меркаванне.

«Ведаю, што не ўсе палякі задаволеныя»

— Мы тут жывем ужо два гады [суразмоўцы пераехалі з Беларусі – MOST]. Я не скажу, як грамадзянін, але мне добра, што ў мяне тут ёсць сябры, яны таксама сюды прыязджаюць. Але я ведаю, што не ўсе палякі гэтым задаволеныя, прасцей кажучы.

«Будзе ўсё горш і горш»

— У няправільным кірунку. Я толькі напалову паляк, можа і не павінен пра такое гаварыць, я напалову паляк, напалову аўстрыец. Але калі мы пойдзем у заходнееўрапейскім кірунку, гэта будзе дрэнна. Гэта ўсё, што я скажу.

— Але чаму? Ці магчыма для Польшчы пайсці заходнеэўрапейскім шляхам?

— Я думаю, што так. І мы пачынаем першыя крокі да заходнееўрапейскага шляху. Я думаю, што Польшча пакуль вельмі мала страчвае сваю нацыянальную ідэнтычнасць, але будзе ўсё горш і горш. Бо маладое пакаленне ўсё менш цікавіцца традыцыйнымі каштоўнасцямі, якія Польшча вызнавала большую частку сваёй гісторыі. Гэта тое, што аб’ядноўвала людзей у супольнасць. Людзей гэта цікавіць усё менш. Грамадства стала больш спажывецкім, заходнім. Гэта ўсё, што я маю сказаць.

«Яны знаёмяцца з нашай культурай, мы знаёмімся з іхнай – і гэта так прыгожа»

— Напэўна, пакуль нічога, бо іх мала, але пабачым, калі іх стане больш. Пакуль жа тыя, хто прыязджае, нічога дрэннага не робяць. Наколькі я бачу, у нашым горадзе яны працуюць. Бо мы не адсюль, мы з Куяўска-Паморскага ваяводства. Яны [імігранты – MOST] там працуюць, займаюцца сваёй справай, нічога не парушаюць, таму я думаю, што пакуль нармальна.

***

— Гэта, вядома, культурна развівае. Мне здаецца, што без Украіны мы б не справіліся ў розных галінах, напрыклад, не ведаю, таксі. У Варшаве шмат людзей працуе, напрыклад, у крамах Żabka. Я лічу, што гэта вельмі карысна, таму што мала палякаў, якія хацелі б працаваць за такія нізкія заробкі. Таму я лічу, што гэта вельмі пазітыўна ўплывае на развіццё.

— Што наконт мультыкультурнай будучыні, якая нас чакае? Беларусы, украінцы, амерыканцы сюды прыязджаюць.

— Новыя шлюбы, таму што будуць новыя каханні. Гэта звязана з тым, што іншая культура прыцягвае іншага чалавека. Будзе вельмі крута. Напрыклад, у мяне ёсць сяброўка-беларуска, якая выйшла замуж за паляка. Гэта збліжае, бо яны ездзяць, вяртаюцца. Яны знаёмяцца з нашай культурай, мы знаёмімся з іхнай, і гэта так прыгожа. Таму я думаю, што гэта будзе вельмі файна.

«Нашым людзям цяжэй уладкавацца на працу»

—Ну, мне гэта не здаецца добрым. Ну, чым больш [імігрантаў – MOST], тым горш для нас.

— А чаму? У якіх галінах? Што мяняецца?

— Ну як гэта? У якіх галінах? Нашым людзям цяжэй уладкавацца на працу. А зараз усё даражэе паволі. Людзі робяць выгляд, што нічога не бачаць, але вось з Украіны столькі тысяч прыехала – і што? Гэта на нашую карысць? Напэўна не. Такія справы.

***

— Для мяне гэта не мае значэння. Калі яны спыняюцца і не робяць ніякага глупства.

***

— Шчыра кажучы, замежныя сілы падчас Другой сусветнай вайны трохі вычысцілі польскі народ, так бы мовіць. Магчыма, гэта няправільная фармулёўка… але мы тут былі адны нейкі час. А [раней] стагоддзямі мы тут мелі рознага кшталту мазаіку [народаў]. Ну, цяпер гэта як бы вяртаецца.

«Свет змяняецца і да гэтага трэба адаптавацца»

— Безумоўна, становіцца горш.

— Чаму?

— Вялікі наплыў людзей, сітуацыя з бяспекай не абавязкова паляпшаецца, таму што прыязджаюць розныя людзі. Неабавязкова тыя, хто павінен сюды прыехаць, бо межы не ідэальна абароненыя, проста мы пра гэта не ведаем. Так што я мяркую, што гэта не паляпшае нашу сітуацыю зараз.

***

— Больш працоўных рук, сярод іншага, таму што кожны шукае сабе бяспечны дом, месца, дзе можа жыць бяспечна, так? Мяняецца культурнае багацце Польшчы, праўда? Традыцыі традыцыямі – мы нейкія захоўваем, але з гэтымі людзьмі прыходзяць новыя традыцыі.

— Гэта неяк узбагачае краіну? Ці можа гэта быць шкодным? На гэтае пытанне ёсць розныя адказы.

— У кожнага свой пункт гледжання. Адзін любіць рыбкі, другі любіць акварыум. Але гэта цяжка, нельга сказаць, што гэта змяняе ў горшы ці ў лепшы бок. Таму што, на жаль, свет змяняецца і да гэтага трэба адаптавацца.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты