Панядзелак, 2 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Было гонарам прыняць такі бой». Беларускі рэканструктар выступіў на польскім рынгу і зламаў меч аб суперніка

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
9 ліпеня 2024, 09:49
Гісторыі
A A
гістарычная рэканструкцыя ў Польшчы

Калаж Facebook / Early Medieval Clash

Беларус Юрый Браўэр правёў першы бой у польскай лізе EMC (Early Medieval Clash). У пятнаццацікілаграмовых даспехах ён біўся на рынгу з адным з наймацнейшых польскіх рэканструктараў Міхалам Беднарскім. Свой бой Юрый прайграў, але лічыць добрым вопытам удзел у польскім турніры, які праходзіў 6-7 ліпеня пад замкам Аградзенец. Паядынак беларуса быў абвешчаны галоўным боем вечара.

Юрый займаецца гістарычнай рэканструкцыяй больш за 20 гадоў. У 2022 годзе ён вымушана пакінуў Беларусь. Спачатку жыў у Грузіі, а пасля пераехаў у Польшчу, дзе працягнуў займацца ўлюбёным хобі. У эміграцыі Юрый марыць стварыць беларускі клуб рэканструктараў, а пакуль займаецца ў польскім.

EMC (Early Medieval Clash) — першая ў Польшчы ліга гістарычных баёў, якія рэканструююць ранняе сярэднявечча. Рэканструктары б’юцца на рынгу. Фармат паядынку — тры раўнды па дзве хвіліны з перапынкамі на хвіліну. Па правілах улічваюцца ўдары і барацьба. Можна біць не толькі зброяй, але і нагамі.  Забараняецца толькі біць у твар, ніжэй калена і ў пах.

— Арганізацыя турніру была на добрым узроўні, улічваючы, што яны (арганізатары. — Заўв. MOST) не маюць вялікай фінансавай падтрымкі і шмат што робяць толькі праз вялікую асабістую працу. Ды й месца бою было выбрана проста супер — пасярод замка XIII стагоддзя, — расказвае Юрый.

гістарычная рэканструкцыя ў Польшчы
Так выглядаў намётавы гарадок рэканструктараў падчас фестывалю і турніру каля замка. Facebook / Zamek Ogrodzieniec

Прыняць удзел у баявым турніры беларусу прапанавалі польскія рэканструктары. Паядынак у новым спартовым кірунку гістарычных баёў — ранняга сярэднявечча. Менавіта такі варыянт для Юрыя быў адносна вядомым, і ён нават вёў у Беларусі адзін бой, які выйграў. Але зараз правілы значна адрозніваліся, што скарачала бонусы ад ранейшага досведу.

Юрый удзельнічаў ад Беларусі ў спаборніцтвах «Бітва нацый». Міжнародны чэмпіянат свету па гістарычным сярэднявечным баі праходзіў штогод з 2010 да 2019 года ва Украіне, але быў адменены з-за пандэміі і затым вайны. Беларуская зборная ўдзельнічала ў турніры і заўсёды займала прызавыя месцы.

Імя суперніка беларусу стала вядома прыкладна за 10 дзён да турніру. Ім стаў вядомы польскі баец Міхал Беднарскі. Ён меў ужо перамогі ў турніры ў падобнай лізе, толькі для рэканструктараў позняга сярэднявечча.

гістарычная рэканструкцыя ў Польшчы
Афіша перад боем. Facebook / Early Medieval Clash

— Спецыяльнай падрыхтоўкі ў мяне не было, бо заставалася мала часу. Правёў дадатковыя трэніроўкі па бегу, бо калі твой супернік бегае паўмарафоны ў брані — значыць, трымацца ён будзе да канца. Бой быў вельмі цяжкім. Супернік вельмі падрыхтаваны і мае антрапаметрычныя бонусы: ён высокі і з доўгімі рукамі.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от MOST | ПОЛЬША | БЕЛАРУСЬ ? (@mostmedia.io)


Яшчэ ў самым пачатку бою Юрый атрымаў моцны ўдар па руцэ. З-за гэтага беларусу было цяжка трымаць меч у наступных раўндах.

— Пасля гэтага падчас бою зламаўся і мой меч. Прыйшлося браць іншы, які ўжо не такі зручны. Але бой прайшоў вельмі файна. Для мяне было гонарам прыняць такі бой, бо астатнія жадаючыя не вельмі хацелі гэта рабіць.

Пасля бою арганізатары прапанавалі Юрыю прыняць удзел у наступным турніры EMC. Беларус спадзяецца, што будзе гатовы. Але каб падрыхтавацца да турніру, ён плануе зрабіць паўнавартасны лагер для падрыхтоўкі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Белостоке

«В день звоню около 40 раз». Беларусы рассказали, как пытаются ускорить получение ВНЖ в Белостоке

MOST
30 студзеня 2026, 20:36

В Белостоке резко увеличились сроки рассмотрения дел о видах на жительство для иностранцев. Беларусы, чьи дела рассматриваются уже довольно давно, рассказали MOST, что предпринимают, чтобы легализоваться в Подляском...

путешествия по Азии

«Такая работа — ездить по красивым местам, вкусно кушать и снимать». Беларусы 15 лет кочуют по Азии и Европе — пока остановились в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 17:11

Свой образ жизни Дмитрий называет кочевым. С женой Анастасией они провели в эмиграции почти 15 лет, путешествуя по Азии и Европе. За это время у них родилась двойня,...

жилье в Польше

«Нам сказали удалить фото с детьми из соцсетей». Собрали истории беларусов, которые взяли ипотеку в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 13:26

Около 8% всех ипотечных кредитов в Польше выдается иностранцам. Беларусы — одни из самых активных покупателей недвижимости в кредит. MOST спросил у тех, кому удалось получить ипотеку, какие...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты