Пятніца, 28 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Легендарны мінскі бар «Банки-Бутылки» пераадкрываюць у Варшаве. У Беларусі ён закрыўся пасля выканання там украінскай песні

MOST MOST
5 чэрвеня 2024, 11:48
Навіны
A A
Банки-Бутылки в Варшаве

Бар у Мінску. Фота: Koko.by

Былыя палітвязні пераадкрываюць у Варшаве мінскі бар «Банки-Бутылки», піша «Наша Ніва». У Беларусі ён аказаўся пад увагай сілавікоў пасля таго, як у жніўні 2022 года спявачка Мэрыем Герасіменка выканала там песню «Обійми» украінскага гурта «Океан Эльзи». Пасля гэтага яе затрымалі, як і ўладальнікаў бара Андрэя і Марыю Жукоў.

«Мы адраджаем той самы мінскі бар», — напісаў у сваім інстаграме юрыст Ілля Салей, таксама былы палітвязень. Ён стаў адным з партнёраў у справе перазапуску разам з Мэрыем і сям’ёй Жукоў, а таксама іншымі «непублічнымі асобамі».

Новая-старая ўстанова адкрые свае дзверы ўжо ў гэтым месяцы пад шыльдай «Buns&Bottles». Каманда запрашае падпісвацца на іх інстаграм, каб не прапусціць дакладны анонс.

Хто перазапускае праект

Нагадаем, пасля затрымання за выкананне песні спявачку Мэрыем двойчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула. Потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА.

20 студзеня 2023 года ёй прысудзілі тры гады «хатняй хіміі». А ў студзені 2024 года стала вядома, што «Байсол» эвакуіраваў дзяўчыну з Беларусі.

Андрэй Жук і ягоная жонка Марыя тады таксама атрымалі «хатнюю хімію».

Ілля Салей, будучы адвакатам Марыі Калеснікавай, таксама прайшоў праз турму: яго затрымалі 9 верасня 2020 года. Ён праходзіў падазраваным па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). У красавіку 2021 года меру стрымання Салея змянілі з хатняга арышту на заклад. Пазней ён выехаў з Беларусі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыКуды схадзіць

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ABW

В Польше трех беларусов и двух украинцев задержали за шпионаж. Задания они получали в Telegram, оплату — криптовалютой

MOST
28 лістапада 2025, 15:18

Спецслужбы Польши задержали трех граждан Беларуси и двух украинцев за сотрудничество с иностранной разведкой. По версии следствия, они получали задания через мессенджер Telegram, а вознаграждение — в криптовалюте....

Илон Маск в Варшаве

Беларусу, который нарисовал в Варшаве «зигующего» Маска, вынесли приговор

MOST
28 лістапада 2025, 11:59

Беларусскому художнику Максиму, который в январе разместил на одном из зданий Варшавы арт-постер с изображением Илона Маска, вынесли приговор. Как сообщает «Еўрарадыё», ему присудили два года условно, а...

Дональд Туск

В Польше заочно арестовали диверсантов, которые бежали в Беларусь

MOST
27 лістапада 2025, 20:09

Варшавский суд вынес решение об аресте двух граждан Украины, подозреваемых в диверсиях на железной дороге 15-16 ноября. Их возьмут под стражу на два месяца, как только задержат, сообщил...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты