6 сакавіка а 18.00 у Варшаве пачаўся марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра забітую і згвалтаваную беларуску. Некалькі тысяч удзельнікаў сабраліся на месцы злачынства каля будынка 47 па вул. Żurawia. Яны выйшлі пад лозунгам «Хопіць гвалтаваць» у памяць Лізы і ўсіх жанчын, якія падвергліся сэксуалізаванаму гвалту.
На акцыі выступіла адна з арганізатарак Наста Базар.
«Яе звалі Ліза, ёй было 25 гадоў, у яе былі карыя вочы — і гэта амаль што ўсё, што я ведаю пра Лізу. Але ў нас ёсць шмат агульнага. І Ліза, і я — беларускі. І Ліза, і я былі вымушаныя бегчы з Беларусі. Але галоўнае, што нас аб’ядноўвае, — І Ліза, і я — мы жанчыны. І на жаль, тое, што нас яшчэ аб’ядноўвае, — гэта гвалт. Ліза памерла ў цішыні, таму што яна не магла крычаць, таму сёння мы будзем крычаць за яе. А потым мы пойдзем у цішыні, каб паказаць, што не заўсёды маўчанне з’яўляецца згодай», — сказала яна.
Замест хвіліны маўчання была хвіліна крыку.
Таксама з 18:00 да 21:00 падсвятленне Палаца культуры і навукі выключана ў памяць пра Лізу.
Стихийный мемориал в Варшаве. 6 марта 2024 года. Фото : С. Л. / MOST

Стыхійны мемарыял згвалтаванай беларуске ў Варшаве. 6 сакавіка 2024 года. Фота: С.Л. / MOST

марш у Варшаве
Удзельнікі акцыі памяці згвалтаванай беларускі ў Варшаве. 6 сакавіка 2024 года. Фота: С.Л. / MOST

Нагадаем, беларуску Лізавету згвалтавалі, а затым спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы, раніцай 25 лютага. Злачынец напаў на ахвяру ззаду і, прыставіўшы нож да горла, уцягнуў у вароты дома, згвалціў, а затым стаў душыць. Пасля здзяйснення злачынства мужчына зрабіў пакупкі ў краме недалёка ад месца злачынства, сеў у трамвай і з’ехаў. Падазраванага затрымалі ўвечары таго ж дня.
У крытычным стане беларуска была дастаўлена ў шпіталь, дзе, не прыходзячы ў прытомнасць, памерла 1 сакавіка. Дзяўчыну пахаваюць у Варшаве.
Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.
Спецслужбы Польши задержали трех граждан Беларуси и двух украинцев за сотрудничество с иностранной разведкой. По версии следствия, они получали задания через мессенджер Telegram, а вознаграждение — в криптовалюте....
Беларусскому художнику Максиму, который в январе разместил на одном из зданий Варшавы арт-постер с изображением Илона Маска, вынесли приговор. Как сообщает «Еўрарадыё», ему присудили два года условно, а...
Варшавский суд вынес решение об аресте двух граждан Украины, подозреваемых в диверсиях на железной дороге 15-16 ноября. Их возьмут под стражу на два месяца, как только задержат, сообщил...