Субота, 20 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Беларускі выглядаюць стэрыльна». Стыліст параўнала, як апранаюцца полькі і беларускі

MOST MOST
7 лістапада 2023, 08:00
Навіны
A A
что носят в Польше

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Vince Fleming / Unsplash

У Беларусі і Польшчы прадстаўлены адны і тыя ж брэнды мас-маркета. Ці ёсць адрозненне ў стылі адзення ў беларусаў і палякаў? MOST спытаў пра гэта беларускую стылістку.

Вольга (імя змененае з мэтай бяспекі) — прафесійная стылістка. Працуе дзяўчына з беларусамі і беларускамі па ўсёй Польшчы. Але большая частка кліентаў Вольгі — жанчыны.

— У большасці я працую з эмігрантамі — людзьмі, якія выехалі з дому з адной-дзвюма валізамі. Самая запатрабаваная паслуга ў іх — збор капсул.  Па маіх назіраннях, пасля пераезду і псіхалагічнага крызісу людзі разумеюць, што яны змяніліся і што старое адзенне маральна ім ужо не пасуе.  Яшчэ шмат хто за першы год набірае вагу з-за стрэсу і з-за таго, што ежа іншая і хочацца пакаштаваць літаральна ўсё. Гэта таксама падштурхоўвае іх да змены гардэробу.

«У пагоні за ідэальнасцю часта губляюць сябе»

Па меркаванні Вольгі, полькі больш вольныя ў выбары адзення: часта на вуліцах іх можна сустрэць у спартыўным адзенні — легінсах і швэдары для бегу. А ў беларусак так не прынята: спартыўнае адзенне — толькі для спорту. І ў сваёй паўсядзённасці беларускі апранаюцца больш афіцыйна: нагавіцы ці джынсы ў спалучэнні з кашуляй альбо сукенкі.

— За той час, што я жыву ў Польшчы, у мяне з’явілася ўражанне, што большасць полек не надзяляюць шмат увагі сваёй знешнасці. У Беларусі наадварот — кожная дзяўчына намагаецца выглядаць найпрыгажэйшай. Але тут ёсць і адваротны бок медаля: полькі не баяцца быць сабою, і ў іх вобразах прасочваецца больш індывідуальнасці. Яны ўсе выглядаюць па-рознаму, не баяцца ацэнкі іншых. А беларускі ў пагоні за ідэальнасцю часта губляюць сябе. Бо наша грамадства не гатовае да самавыражэння іншых, любіць усіх ацэньваць і вешаць ярлыкі.

Вольга кажа, што з натоўпу людзей можа з лёгкасцю выдзеліць беларуску: яна будзе выглядаць ідэальна, але сумна, можа, нават «стэрыльна». Напрыклад, летнімі элементамі вобразу будуць бэжавая цішотка, блакітныя джынсы і торба крос-бодзі. Гэтакі базавы гардэроб без індывідуальнасці. Грунтуючыся на асабістым досведзе працы з беларускамі, Вольга адзначае, што беларускам цяжка даюцца эксперыменты з адзеннем: яны баяцца спрабаваць штосьці новае, бо хвалююцца, што пра іх падумаюць іншыя.

— Вось яшчэ цікавы прыклад з жыцця. Я збірала дзяўчыну на карпаратыў з асаблівай тэматыкай. Я падабрала некалькі вобразаў у розных крамах. Адметным элементам першага вобразу было блакітнае футра. Дзяўчына памерала яго, і я кажу: «Давай паглядзім яшчэ некалькі вобразаў у іншых крамах, а ўжо потым вырашым, які больш пасуе. За футра не хвалюйся, ніхто яго не купіць, нікуды яно не дзенецца». І тут жа я абарочваюся і бачу, як жанчына ва ўзросце 60 плюс нясе гэтае футра на касу. Уявіць сабе такую сітуацыю ў Беларусі я не магу. Як сказала б мая бабуля: «Я б у гэтым і ў кароўнік не зайшла». Полькі апранаюцца вольна, не губляючы сваю індывідуальнасць і персанальны стыль, але часам безгустоўна. А ў беларусак усё наадварот.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

русский язык в Польше

В Познани лифт зажал поводок собаки и потащил ее вверх. Ее спас сосед-беларус

MOST
19 снежня 2025, 20:41

В Познани беларус спас собаку, которую чуть не задушил лифт. В результате трагической случайности животное осталось на лестничной клетке, а поводок оказался зажат между закрывшимися дверями. Когда кабина...

суд над беларусами в Польше

В Польше отложили суд над тремя беларусами, которых подозревают в поджогах. Один из них не успел поговорить с адвокатом

MOST
19 снежня 2025, 17:11

Суд Гданьска перенес на февраль слушания по делу организованной преступной группы, в которую входили трое граждан Беларуси. Их обвиняют в диверсиях, поджогах, торговле оружием и наркотиками, а также...

Анджэй Пачобут

Беларускія дыяспары ў Польшчы і Літве правядуць акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі, якія не дачакаліся вызвалення

MOST
19 снежня 2025, 10:55

21 снежня ў польскіх гарадах і Вільні пройдуць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, якія застаюцца ў беларускіх турмах. Мерапрыемствы ладзяць беларускія дыяспары. «13 снежня мы віталі вызваленне часткі беларускіх...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты