Нядзеля, 21 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларуская дызайнерка адкрыла ў Варшаве творчую прастору «Дом Буслоў»

MOST MOST
30 кастрычніка 2023, 10:48
Навіны
A A
Дом Буслоў

Дызайнерка адзення Вольга Кардаш / Наша Ніва

Прастора для фэшн-беларусаў з’явілася на вуліцы Адама Міцкевіча ў польскай сталіцы. У вітрыне — дызайнерскія вырабы, на шкле — назва на трох мовах: на беларускай, польскай і англійскай. Пра новы беларускі праект у Польшчы распавяла «Наша Ніва».

«Запрашаем усіх, хто хоча болей даведацца пра Беларусь», — тлумачыць гаспадыня і стваральніца творчай прасторы Вольга Кардаш.

Больш, чым проста крама

У цэнтры Мінска Вольга мела краму ўласнага адзення. У пратэсным жніўні 2020-га яна стварыла серыю цішотак з лагатыпамі прадпрыемстваў, дзе адбываліся страйкі. І гэта быў апошні праект дызайнеркі ў Беларусі: жыць у несвабоднай краіне яна не захацела, і ўжо ў верасні пераехала ў Польшчу.

Цяпер у Варшаве яна ўвасабляе сваю даўнюю мару — стварыць прастору, дзе можна пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, дызайнераў мэблі, адзення і аксесуараў, нешта набыць і чамусьці навучыцца.

— Я назвала прастору «Дом буслоў», бо буслы — мая даўняя любоў, — кажа Вольга Кардаш. — Гэта хэдлайнер майго брэнда. Работы з бусламі ў мяне заўсёды былі, ёсць і будуць, і сёння тут ужо можна ўбачыць адзенне з розных маіх калекцый. І ўвогуле бусел для беларусаў вельмі важная птушка, дый для палякаў таксама не чужая. А яшчэ, з улікам таго, што Варшава — гэта такі транзітны горад, праз які праязджае шмат турыстаў, мы хочам, каб наша прастора была цікавая і замежным гасцям. Каб людзі з розных краін знаёміліся з творчым жыццём беларусаў.

У «Доме буслоў» можна паглядзець і набыць адзенне, біжутэрыю, карціны, а яшчэ — замовіць мэблю, узоры якой бачаць наведнікі. І гэта не адзінае адрозненне творчай прасторы ад тыповага мастацкага салона або шоў-рума.

Тут чакаюць беларускіх чытачоў

«Дом буслоў» мае стаць яшчэ і міні-кнігарняй. Гэтым займаецца Наста Ганчарова, якая арганізавала ў Варшаве літаратурны клуб, а цяпер яшчэ й шукае магчымасцяў наладзіць продаж беларускай літаратуры.

«Я была на фестывалі «Прадмова», пазнаёмілася з многімі аўтарамі, і зараз планую, як дастаўляць беларускія кнігі ў Варшаву. Хочацца, каб людзі дакладна ведалі: у «Доме буслоў» яны прадаюцца. Бо мы разумеем, што да нас будуць заходзіць тыя, хто апынуўся за мяжой па волі лёсу, у эміграцыі. Для іх павінны быць «пункт», дзе можна набыць беларускую кнігу, каб не так востра адчуваць адарванасць ад радзімы», — гаворыць Наста.

Першая з літаратурных навінак, якая ўжо з’явілася на паліцах, — гэта «Падарожжы Бенджаміна Трэцяга» з ілюстрацыямі Міці Післяка — беларускага ілюстратара, які жыве ў Нью-Ёрку.

Яшчэ адна ідэя, якую хочуць ажыццявіць у «Доме буслоў», — гэта прэзентацыі кніг з удзелам аўтараў, сяброўскія сустрэчы з маладымі беларускімі літаратарамі.

дом буслоў

Здымак: «Наша Ніва»

Першы майстар-клас будзе прысвечаны «павукам»

Сярод аўтарскіх прац, прадстаўленых у «Доме буслоў» — незвычайныя завушніцы ў выглядзе «павукоў», традыцыйнай для Беларусі дэкаратыўнай канструкцыі з саломы. «Павукоў» рабілі перад Калядамі і чаплялі да столі як абярэг ад злых сілаў. Праз год яго спальвалі, а ў хаце з’яўляўся новы. Гэтая традыцыя натхніла беларускую дызайнерку Насту, стваральніцу брэнду «Канва»:

«Я люблю працаваць з саломай, ёсць у мяне і саламяныя завушніцы. Аднойчы я падумала: а што, калі зрабіць завушніцы — «павукі»? Знайшла лёгкі метал, завушніцы ў мяне ёсць і залацістыя, і цёмныя. Гэта асноўны профіль маёй творчасці — павукі, абярэгі, і ў кожны пакуначак для пакупнікоў я кладу тлумачэнні на паперы, што гэта за сімвал. І якраз на Хэлаўін, днямі, буду праводзіць тут такі павучыны шабаш — майстар-клас па «павуках». Іх робяць перад Калядамі, але чаму б не цяпер — калі настаюць такія цёмныя магічныя вечары».

У Мінску вырабы Насты прадаваліся ў сувенірнай краме мастацкага музея, на рамесніцкіх кірмашах. Было шмат магчымасцяў для гандлю, але пасля падзей 2020 года давялося з’ехаць. Цяпер дзяўчына супрацоўнічае з «Домам буслоў», іншымі беларускімі пляцоўкамі і стварае саламяныя творы. Салома, праўда, цяпер польская. Затое традыцыя — родная.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

русский язык в Польше

В Познани лифт зажал поводок собаки и потащил ее вверх. Ее спас сосед-беларус

MOST
19 снежня 2025, 20:41

В Познани беларус спас собаку, которую чуть не задушил лифт. В результате трагической случайности животное осталось на лестничной клетке, а поводок оказался зажат между закрывшимися дверями. Когда кабина...

суд над беларусами в Польше

В Польше отложили суд над тремя беларусами, которых подозревают в поджогах. Один из них не успел поговорить с адвокатом

MOST
19 снежня 2025, 17:11

Суд Гданьска перенес на февраль слушания по делу организованной преступной группы, в которую входили трое граждан Беларуси. Их обвиняют в диверсиях, поджогах, торговле оружием и наркотиками, а также...

Анджэй Пачобут

Беларускія дыяспары ў Польшчы і Літве правядуць акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі, якія не дачакаліся вызвалення

MOST
19 снежня 2025, 10:55

21 снежня ў польскіх гарадах і Вільні пройдуць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, якія застаюцца ў беларускіх турмах. Мерапрыемствы ладзяць беларускія дыяспары. «13 снежня мы віталі вызваленне часткі беларускіх...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты