Чацвер, 11 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гэта нейкая дзікасць». Беларусы з Польшчы данацілі Украіне, але сродкі аказаліся заблакаваныя

MOST MOST
7 жніўня 2023, 16:33
Гісторыі
A A
заблакаваныя грошы

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Kenny Eliason / Unsplash

Беларусы, якія жывуць у Польшчы, пераводзілі грошы ва Украіну і апынуліся ў аднолькавай сітуацыі: іх грошы не дайшлі да адрасатаў, але і не вярнуліся назад. Яны проста застаюцца «заблакаванымі» ва ўкраінскім банку (пакуль падобна, што бестэрмінова). Яны расказалі тэлеграм-каналу Dzik Pic, як і чаму не атрымалася дапамыгчы ўкраінцам.

Гісторыя 1. «Невядома, дайшлі хоць нейкія мае данаты ва Украіну ці я ахвяравала грошы мясцовым банкам»

— Я жыву ў Польшчы з 2021 года, у лютым 2023-га атрымала гуманітарны дазвол на жыхарства. З пачаткам вайны я актыўна данаціла грошы ва Украіну на самыя розныя дабрачынныя мэты. Грошы сыходзілі, таму я была ўпэўненая, што ўсё як мае быць.

Сёлета ў чэрвені я перавяла $80 са сваёй польскай карты ва ўкраінскі фонд дапамогі, дзе працуюць мае знаёмыя. Так і даведалася ад іх, што грошы не прыйшлі. Яны са свайго боку вырашылі высвятляць у Прыватбанка, што здарылася. Той, спасылаючыся на дакумент Нацбанка, паведаміў, што не прымае пераводы:

  • у беларускіх і расійскіх рублях;
  • ад людзей і кампаній, якія зарэгістраваныя / пастаянна пражываюць у Расіі або Беларусі.

У маім адрасе пражывання ў польскім PKO Bank дагэтуль пазначаны беларускі адрас, які адлюстроўваецца пры пераводзе грошаў. Тады мы разам вырашылі даслаць фота маёй карты побыту і дадатковую дамову з фондам пра тое, што я сапраўды аказваю дабрачынную дапамогу.

Мне таксама параілі пазначыць польскі адрас замельдавання (рэгістрацыі. — Заўв. MOST). Але ў аплікацыі гэтага зрабіць нельга, а ў аддзяленні PКО мне ў просьбе адмовілі (прычым даволі груба): «А што вы хацелі, супраць Беларусі ўведзеныя санкцыі. Пакуль адрас мы вам мяняць не можам. Вось калі атрымаеце сталы побыт, тады і прыходзьце!».

Пры гэтым я данаціла на нумар рахунку ў аплікацыі PКО, а мой муж данаціў у той жа фонд праз сайт фонду — яго грошы прыйшлі. Выявілася, ён адпраўляў іх не ва ўкраінскі банк, а ў польскі (на сайце таксама ёсць польскі рахунак, адтуль валанцёры потым выводзяць грошы ва Украіну).

У выніку мне нічога не дапамагло: банк абяцаў вярнуць мне грошы, але праз два месяцы нічога не адбылося. І я нават не ведаю: ці дайшлі хоць нейкія мае данаты ва Украіну, ці ўсе паўтара года я ахвяравала грошы мясцовым банкам, бо ўсе яны карыстаюцца той самай пастановай Нацбанка.

На мой погляд, гэта нейкая дзікасць: банк нават сваім жа ўкраінскім фондам не аддае грошы падчас вайны! І пры гэтым ніхто — ні адпраўнік, ні атрымальнік — можа не ведаць пра гэта. Шчыра кажучы, у мяне няма ўпэўненасці, што грошы «замарожаныя» і атрымаюць хоць нейкі рух у далейшым. Пакуль гэта выглядае як канфіскацыя.

Гісторыя 2. «Я змяніў адрас на польскі, але грошы па-ранейшаму заблакаваныя»

— Паўгода таму я пераводзіў грошы з банка «Міленіум» ва ўкраінскі банк. Гэта быў звычайны прыватны грашовы перавод на 50 еўра з рахунку ў еўра на прыватны рахунак сябра ва ўкраінскім банку. І толькі таму, што гэта быў мой знаёмы, я даведаўся, што грошы яму не прыйшлі.

Выявілася, што справа ў адрасе рэгістрацыі. Калі я адкрываў рахунак яшчэ да пераезду ў Польшчу каля 10 гадоў таму, то там быў пазначаны мой адрас у Беларусі. Я на гэта ніколі не звяртаў увагі, бо маю часовы побыт і адрас для карэспандэнцыі там заўсёды быў пазначаны польскі.

Я змог змяніць адрас на польскі праз банк, але па сутнасці гэта нічога не змяніла — грошы па-ранейшаму заблакаваныя. Калі я даслаў усе паперы ва ўкраінскі банк, гэтага было недастаткова — мне параілі яшчэ пайсці ў польскі банк і змяніць даныя ў трансферы, але пакуль часу не было на гэта.

Таксама я стаў думаць пра тое, дзе цяпер усе мае данаты, бо атрымліваецца вельмі цікавая рэч. Усе тыя, хто пералічваў свае грошы на добрыя справы Украіне падчас вайны, але жыве ў іншых краінах і мае пазначаны ў банку беларускі або расійскі адрас рэгістрацыі, насамрэч пералічвалі іх не ў фонды, а банку, а да адрасата яны не даходзілі. Бо калі ты робіш данаты, даведацца, ці дайшлі яны, ты не можаш.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кавалерийский рынок в Белостоке

«Польша уже не та». Беларусы, которые долго не ездили «на закупы», удивились ценам и новым правилам

MOST
10 снежня 2025, 16:24

После открытия пунктов пропуска «Берестовица — Бобровники» и «Брузги — Кузница» поездки из Беларуси в Польшу упростились. И некоторые беларусы, которые прежде не отваживались на изматывающее путешествие, решились посетить...

скандинавская ходьба

Чемпион Беларуси по скандинавской ходьбе организует в Польше свой клуб

MOST
10 снежня 2025, 14:18

Людей с палками для скандинавской ходьбы все чаще можно встретить в городских парках и живописных местах. Но для некоторых это не только приятный вид фитнес-активности, но и спорт...

ювелир

«Людей я уже чинил, почему бы и монеты не починить?» Хирург из Бреста открыл ювелирную мастерскую в Польше

MOST
9 снежня 2025, 20:19

Владислав Абрамович говорит спокойно и точно — так обычно говорят люди, чьи профессии требуют уверенности рук. Когда-то он оперировал детей в Брестской областной больнице. Сегодня — сидит за...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты