Субота, 7 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Будзе Маляваныч і Ляўчук. Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве запрашае на гадавіну з дня адкрыцця

MOST MOST
20 ліпеня 2023, 14:31
Навіны
A A
Музей Вольнай Беларусі

Павел Латушка і Іна Зайцава падчас перадачы легендарнай БЧБ-сукенкі ў Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве. Фота: MOST

22 ліпеня Музей Вольнай Белаурсі ў Варшаве будзе адзначаць год з дня свайго адкрыцця. У гэты дзень на пяці пляцоўках, пройдуць розныя мерапрыемствы. 

17 ліпеня 2022 г. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ў цэнтры Варшавы адкрыла новую беларускую прастору — Музей Вольнай Беларусі. За год Музей стаў адной з самых папулярных беларускіх пляцовак у Варшаве, таксама вядомай за межамі польскай сталіцы. За год разам з суарганізатарамі Музей правёў больш за 160 мерапрыемстваў, якія наведалі звыш 9 тысяч чалавек.

У гадавіну музея першай а 16-й гадзіне пачне працу дзіцячая пляцоўка, на якой гасцей чакае сустрэча з артыстам Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам). Арганізатары абяцаюць тэатралізаваныя гульні, чытанне казак і выраб казачных герояў, паказ беларускай батлейкі — спектакляў «Цар Ірад» і «Пепі — доўгая панчоха».

З 16.00 да 21.00 ва дворыку каля Музея будзе працаваць арт-маркет, дзе свае працы прадставяць таленавітыя мастакі і дызайнеры і дзе можна будзе набыць унікальныя рэчы беларускіх майстроў. На гэтай жа пляцоўцы можна азнаёміцца і набыць кніжныя навінкі ад выдавецтва «Янушкевіч».

Галоўная пляцоўка імпрэзы — вялікі дворык каля музея. Адкрыецца а 17-й гадзіне выступам Варшаўскага Вольнага аркестра. На цырымонію адкрыцця імпрэзы запрошаны прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, польскіх улад, Варшаўскай мэрыі, дыпламаты. На гэтай жа пляцоўцы пачнецца канцэрт-падарунак для ўсіх сяброў, дзе выступяць знакамітыя беларускія выканаўцы. У праграме — Сяржук Доўгушаў, Уладзімір Пугач, Маргарыта Ляўчук з Канстанцінам Гарачым.

Галерэйная прастора музея пакажа татальную інсталяцыяю «Ад краю да краю» Ігара Цішына – працяг думак знакамітага беларускага мастака і іх мастацкае ўвасабленне аб сённяшняй Беларусі. У музейным пакоі цягам усяго дня можна будзе пабачыць міні-экспазіцыю з самых яркіх экспанатаў, падараваных у фонд, пакінуць запіс-пажаданне ў Кнізе ганаровых гасцей, а таксама ў гэты пакой можна будзе прынесці і падараваць музею прадметы, звязаныя з асабістай гісторыяй удзелу ў беларускім пратэсце.

Адрас Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве: Foksal, 11.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

поезда в Польшу

Слышали слух, что Польша запускает электрички в Беларусь? Возможно, это маркетинговый ход польской компании с беларусскими корнями

MOST
6 лютага 2026, 19:48

Государственный бларусский телеканал «Первый информационный» сообщил, что с 1 апреля Польша собирается возобновить пассажирское железнодорожное сообщение с Беларусью. Теперь страница с новостью удалена, но Гугл помнит ее, к...

Варшава

Опрос: 46% жителей Польши испытывают неприязнь к беларусам. Что это значит?

MOST
6 лютага 2026, 11:12

46% жителей Польши испытывают неприязнь к беларусам. Еще 26% относятся к беларусам равнодушно, и 19% симпатизируют им. Таковы результаты январского опроса Центра исследований общественного мнения CBOS. CBOS каждый...

задержали на работу на разведку

Военная контрразведка Польши полтора года следила за сотрудником Минобороны, который работал на беларусские спецслужбы

MOST
6 лютага 2026, 08:00

Сотрудника Минобороны Польши, которого 3 февраля задержали в Варшаве за работу на беларусскую разведку, разоблачили еще в 2024 году, но с тех пор следили за ним и использовали...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты