Серада, 3 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

На Падляшшы пройдзе фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ

MOST MOST
8 чэрвеня 2023, 13:26
Гісторыі
A A
фестываль сонцаграй

Фота: Tutaka

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ пройдзе на Падляшшы ўжо ў гэтыя выхадныя. Мерапрыемствы запланаваныя амаль на ўсе выхадныя чэрвеня. Уваход паўсюль — абсалютна вольны. Расказваем, якая чакаецца праграма і мерапрыемствы.

9 чэрвеня

У пятніцу, 9 чэрвеня ў 17:00, у Дубічах Царкоўных (Dubicze Cerkiewne) пад Гайнуўкай пачнецца фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ, які ладзіць фонд Tutaka.

у Дубічах Царкоўных выступяць:

  • Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
  • «Малінкі»;
  • «Каляжанкі» (Беларусь);
  • Капэла «Колісьнія» (Беларусь).

Адбудзецца «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым, майстар-класы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай і кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

10 чэрвеня

На наступны дзень, 10 чэрвеня, фестываль едзе з Дубічаў Царкоўных у Саколі. Пачатак мерапрыемстваў у 17:00.

Чакаюцца выступы наступных гуртоў:

  • «Чырвоныя Шпількі»;
  • «Наўзаем»;
  • «Каляжанкі» (Беларусь);
  • Капэла «Колісьнія» (Беларусь).

Там жа пройдуць і «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым, майстар-класы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай і кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь

18 чэрвеня

У наступную нядзелю, 18 чэрвеня, фестываль едзе ў Цяснэ ля Супрасля. Пачатак — у 17:00.

Выступяць наступныя музыкальныя гурты:

  • «Журавінкі»;
  • «Жэмэрва»;
  • «Беларускі цуд» (Літва);
  • Капэла «Колісьнія» (Беларусь).

Адбудзецца «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым, майстар-класы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай і кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

24 чэрвеня

24 чэрвеня, у суботу, падчас фестывалю будуць святкаваць Купалле ў Бандарох. Будзе вогнішча, вянкі, радасць, лета ды фінал фестываля беларускай традыцыі SONCAHRAJ.

Ад 16:00 будуць праходзіць розныя майстар-класы:

  • купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай;
  • традыцыйныя крайкі з Ірынай Мазюк;
  • падляскі абрадны ручнік з Алінай Дэмбоўскай;
  • выцінанка;
  • традыцыйныя інструмэнты (дуда, ліра ды іншыя);
  • майстар-класы беларускіх традыцыйных танцаў;
  • супольна запляцём вянкі і развучым купальскія песні.

У вялікім фінале прымуць удзел наступныя музычныя гурты:

  • Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
  • «Чырвоныя Шпількі»;
  • «Журавінкі»;
  • ZHRAJA;
  • Капэля Алены Мялешкі (Беларусь);
  • Спеўны гурт з Дабрывады;
  • «Беларускі цуд» (Літва);
  • Капэла «Колісьнія» (Беларусь);
  • Miareža (Беларусь);
  • Hajda Banda / Гайда банда.

Арганізатары прапаноўваюць узяць з сабой намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКуды схадзіць

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

Касары

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты