Чацвер, 5 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Ад відэльца з дрэва да печкі-шчэпачніцы. Як схадзіць у паход у Польшчы і застацца жывым

Марыя Седышова Марыя Седышова
1 чэрвеня 2023, 16:02
Гісторыі
A A
схадзіць у паход і не памерці

Фото: Dave Hoefler / unsplash.com

Беларус Цімур Асманаў [імя і прозвішча зменена — заўв. рэд. MOST] прывык жыць на прыродзе: у хлопца было «вясковае» дзяцінства. У Беларусі ён удзельнічаў у розных валанцёрскіх і адзіночных вылазках, археалагічных экспедыцыях і паходах з сябрамі. MOST паразмаўляў з беларусам і даведаўся, як падрыхтавацца да паходу ў лес і, што трэба ведаць, каб застацца жывым.

Вывучыць мясцовасць, падабраць рыштунак, прадумаць харчаванне

Цімур расказвае, што трэба вельмі падтрыхтавацца да пахода ў лес з начоўкай. Адзіночны паход у лес з начоўкай, асабліва калі гэта адбываецца далёка ад населеных пунктаў, патрабуе сур’ёзнага турыстычнага досведу. А яшчэ — мінімальнага набору рэчаў (намёт, спальнік, крыніца агню і г.д.) і фізічнай падтрыхтоўкі.

— Па-першае, да пахода трэба найсці адказнага чалавека, які цябе падстрахуе і падніме паніку, калі ты сваечасова не выйдзеш на сувязь і не вернешся дадому. Па-другое — трэба вывучыць мясцовасць, куды збіраешся ісці. Паглядзець карты, запомніць, якія вадаёмы і населеныя пункты ёсць паблізу, адзначыць, якія яшчэ ёсць арыентыры. Папяровую карту, увогуле, ідэальна мець з сабой. Абавязкова трэба паглядзець прагноз надвор’я. Падабраць рыштунак, вопратку ў адпаведнасці з задачамі. Прадумаць харчаванне з запасам, пітво, медыцына, сродкі сувязі і самааброны. Нюансаў шмат, не адна кніга напісана ўжо, тут я пералічыў толькі самую базу.

Цімур кажа, што ўсё гэта — цэлая навука. Яшчэ ў Беларусі хлопец дапамагаў з пошукам людзей, якія ў вялікіх колькасцях губляюцца ў лесе. Беларус дадае, што «абсалютнай большасці такіх выпадкаў можна было б пазбегнуць, каб людзі ведалі хаця б элементарныя рэчы ў галіне турызма і выжывання».

Што датычыцца неабходных рэчаў, то самае галоўнае па меркаванні Цімура — гэта баланс, а таксама «не цягнуць лішнія кілаграмы і, пры гэтым, не цярпець ад адсутнасці чагосьці неабходнага».

Цімур бы ўзяў у паход з начоўкай наступныя рэчы:

  • Нож;
  • Сякерка;
  • Намёт;
  • Спальнік;
  • Турыстычны дыванок;
  • Тэрмабялізна;
  • Металічны кубак;
  • Ежу і ваду;
  • Тэлефон і павэрбанк;
  • Газавы балончык;
  • Ракетніцу;
  • Аптэчку;
  • Запальнічкі;
  • Сродкі ад казурак.

«Відэлец ці лыжку можна выразаць з дрэва»

Цімур ужо даўно цікавіцца турызмам і выжываннем, таму да збору рэчаў ставіцца адказна. Выпадкаў, калі пад рукой не аказвалася вельмі важнай рэчы, не было. Таксама беларус лічыць, што досвед — рэч больш карысная, чым рыштунак.

— Калі чагосьці і не хапае — заўсёды можна сымправізаваць. Відэлец ці лыжку заўсёды можна выразаць з дрэва, з пластыкавай бутэлькі можна зрабіць і кубак, і рукамыйнік, і нітку, і ,халера ведае, колькі яшчэ карыснага. Тэнт, часам, нічым не горш за намёт, але нашмат лягчэй. На печцы-шчэпачніцы — ролю якой, дарэчы, можа выканаць і простая бляшанка — гатаваць бывае нават прасцей, чым на вогнішчы.

Цяпер Цімур жыве ў Польшчы: у 2022 годзе быў вымушаны з’ехаць з Беларусі з-за крымінальнага пераследу. Тут «глабальных турыстычных вылазак» у беларуса пакуль не было: новая краіна, новая культура, пошукі працы, жытла і «акліматызацыя».

— Тут не да паходаў. Таму летам і восенню ў 2022 годзе нікуды не выбіраўся. Ну, як нікуды… Аблазіў, вядома, большасць гарадскіх паркаў, з першага заробку набыў сабе ровар, пачаў выязджаць троху за горад. Ну і наведаў некалькі бліжэйшых і не дужа гарадоў. Вось і ўсё. Багата планаў на гэты сезон, у ідэале — наведаць горы і мора.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить квартиру в Польше

«Все выглядело правдоподобно». Беларус хотел снять квартиру в Польше — и лишился 3 тысяч злотых

MOST
4 лютага 2026, 18:51

Максим живет в Белостоке и в конце 2025 года решил сменить жилье. Он просматривал в интернете объявления об аренде, а когда нашел подходящий вариант, перевел 3000 злотых хозяйке....

BMW M5

«Цена была слишком хорошей». Как машины из Европы по чужим документам попадают в Беларусь — спросили участника схемы

MOST
4 лютага 2026, 16:43

За год польские таможенники предотвратили незаконный вывоз в Беларусь, Россию и Украину более 150 автомобилей. Часто это машины, угнанные в странах Евросоюза, которым перебивают VIN-номера и меняют документы....

банкоматы в Варшаве

Польский банк PKO заблокировал счет беларусу, который ждет международной защиты

MOST
4 лютага 2026, 11:19

Анатолию (имя изменено) польский банк PKO заблокировал интернет- и мобильный банкинг, а также карты, принадлежащие ему и его дочери. Оба они ждут международной защиты и находятся в Польше...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты