Панядзелак, 1 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Беласток» значыць «Белы Ручай». Што варта ведаць пра раку Белая, якая дала назву гораду

MOST MOST
14 сакавіка 2023, 15:25
Гісторыі
A A
рака белая ў беластоку

Фота: wspolczesna.pl

14 сакавіка — Міжнародны дзень рэк. У гэты дзень мы раскажам пра раку Белую, якая хоць і невялікая, але дала назву Беластоку. Рака Белая — гэта прыток Супраслі. Пачынаецца каля вёскі Протасы і ўпадае ў Супрасль недалёка ад вёскі Фасты. Даўжыня ракі Белай складае 33 кіламетры, і значная яе частка праходзіць праз тэрыторыю горада Беластока.

Паходжанне назвы

Да XV стагоддзя тэрыторыя, на якой цяпер раскінулася забудова Беластока, была неасвоенай пушчай, падобна як цяпер Белавежская. Гэта было памежжа, на якім сутыкаліся ўплывы польскага племені мазураў, усходнеславянскіх плямёнаў старажытнай Русі і балтаў.

Назва «Беласток» мае мазурскае паходжанне. Па-старапольску гэтая назва значыць літаральна «Белы Ручай» (Biały Stok). Гэтую назву перанялі ад ракі зямельныя ўладанні, якія ў 1430-я гады атрымаў ад вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча баярын Рачка Табутовіч. Археолагі натрапілі на рэшткі забудовы двара Табутовіча — ён знаходзіўся на месцы дзядзінца пазнейшай рэзідэнцыі — Браніцкіх, паміж брамай і палацам.

Першае ўзгадка ракі

Першы раз «Белы Сток» трапіў у гістарычныя крыніцы 29 лютага 1514 года. Пазней шмат разоў назва паўтаралася ў дакументах, азначаючы паселішча, якое штораз расло і развівалася. Назва ж ракі з часам спрасцілася і скарацілася да «Белая» (па-польску Biała).

Уладальнікі двара запрудзілі Белую каля месца, дзе цяпер скрыжаванне вуліц Палацовая і Яна Клеменса Браніцкага, каля сучаснай брамы палаца. Стаў займаў тэрыторыю аж да сучаснай вуліцы Святаянскай. Пад вадой была плошча Юзафа Пілсудскага перад тэатрам імя Венгеркі. Гэты штучны вадаём забяспечваў працу воднага млына. Стаў асушыла расійская адміністрацыя горада ў канцы ХІХ стагоддзя, каб закласці на яго месцы гарадскі парк.

Таксама Белая напаўняла вадой ставы, якія былі непасрэдна каля палаца Браніцкіх. Цяпер на іх месцы парк і вуліца Легіяновая — а калісьці вада была аж да вуліцы Яна Кіліньскага.

Даліна Белай была месцам пабудовы шматлікіх фабрык, якія пасля адкрыцця Пецярбурга-Варшаўскай чыгункі ў 1862 годзе раслі ў Беластоку і спрыялі развіццю горада.

Белая стала прычынай павадкі і сучасная гісторыя

Людзі могуць здзівіцца, але неяк сто гадоў таму рака Белая стала прычынай паводкі, якая нарабіла бяды гораду. 26 ліпеня пасля вялікага дажджу рака выйшла з берагоў і заліла вуліцы Надрэчную (цяпер не існуе), Сенкевіча, Купецкую (цяпер Мальмэда), Заменгофа і Браніцкага. Вада пранікла ў будынкі гарадской электрастанцыі (цяпер галерэя «Арсенал» пры вул. Электрычнай) і ва ўсім горадзе знікла святло. Катастрофа працягвалася два дні.

У 1962 годзе Белую на паўднёва-ўсходняй ускраіне Беластока запрудзілі, і стварылі Дайлідскія Ставы. Яны сталі месцам гадоўлі рыбы і адпачынку жыхароў Беластока. Там цяпер знаходзіцца адзіны ў горадзе пляж, і там ахвотна збіраюцца, у тым ліку зімой на маржаванне, беларускія актывісты Беластока.

У 2015-2016 гадах улады горада правялі маштабны праект па ажыўленні ўчастка ракі Белай, якая амаль на ўсёй працягласці была спрамленая. На ўчастку паміж вуліцамі Пад Крывой і Чэслава Мілаша раку вярнулі ў старое, звілістае рэчышча. Ужо праз пару год там зноў з’явіліся шчупакі, плоткі і акуні, вярнуліся шматлікія гатункі раслін і віды птушак. У 2022 годзе за аднаўленне Белай горад стаў лаўрэатам Польскай Краявідавай Узнагароды. Гэтыя месцы можна і наведаць, бо там збудавалі сцежкі для раварыстаў і пешых.

Ян Рамэйка

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты