Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Сібіры ёсць вёска Беласток. Там знішчылі помнік ахвярам НКВД

MOST MOST
28 лістапада 2022, 14:37
Гісторыі
A A
беласток

Фото: Агнешка Каневска / Newsweek Polska

Лукашэнкаўскую практыку знішчэння помнікаў перанялі ў Расіі. У вёсцы Беласток Томскай вобласці, якую ў канцы ХІХ стагоддзя заснавалі перасяленцы з Падляшша і Гарадзеншчыны, зніклі шыльды і крыж з помніка вяскоўцам-ахвярам НКВД.

У вёсцы Беласток Томскай вобласці Расіі быў пашкоджаны помнік мясцовым жыхарам, якія былі ахвярамі камуністычных рэпрэсій 30-х гадоў ХХ стагоддзя.

Вёску Беласток заснавалі ў 90-я гады ХІХ стагоддзя беларусы і палякі-каталікі, якія пераехалі ў Сібір шукаючы вольнай зямлі для заняткаў земляробстваў. У пачатку ХХ стагоддзя насельніцтва вёскі склала каля 500 чалавек. Вяскоўцы пабудавалі касцёл і арганізавалі там таемнае навучанне польскай мовы.

У 1937-1938 гадах многія жыхары вёскі сталі ахвярамі «Польскай аперацыі НКВД», калі ва ўсім СССР было арыштавана 140 тысяч палякаў, з якіх 111 тысяч былі расстраляныя. У вёсцы Беласток было арыштаванае амаль усё мужчынскае насельніцтва — каля ста чалавек.

Пасля распаду СССР у 1990-я гады жыхары сібірскага Беластока сталі адраджаць сваю гістарычную памяць. У вёсцы быў адбудаваны касцёл, а таксама пастаўлены помнік, на якім былі пералічаныя вяскоўцы, якія сталі ахвярамі рэпрэсій НКВД, а таксама Другой сусветнай вайны.

Фота: Syberyjski Białystok / Facebook
Фота: Syberyjski Białystok / Facebook

Некалькі тыдняў таму, як паведамляе Radio Białystok са спасылкай на жыхароў вёскі, помнік быў пашкоджаны: зніклі шыльды з імёнамі ахвяраў рэпрэсій, быў знішчаны каталіцкі крыж.

Падобнае здарэнне адбылося таксама і ў Томску — там зніклі шыльды з помніка польскім ахвярам камуністычных рэпрэсій. Хто руйнуе тыя помнікі — невядома. Як бачым, практыка руйнавання польскіх помнікаў з Беларусі перайшла і на Расію.

Болей пра гісторыю сібірскага Беластока можна прачытаць тут.

Аўтар Ян Рамэйка.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты