Нядзеля, 1 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Дом там, дзе я». У Варшаве праходзіць выстава дзяцей з Беларусі і Украіны

MOST MOST
7 лістапада 2022, 12:11
Гісторыі
A A
фотавыстава

У Варшаве праходзіць выстава фотаздымкаў дзяцей і моладзі з Беларусі і Украіны, якія маюць досвед вымушанай міграцыі.

Адкрыццё выставы адбылося на мінулым тыдні ў варшаўскай галерэі Яблкоўскіх.

Выстава праходзіць у межах адукацыйнага New Home Project, у якім фатаграфія і арт-тэрапія сустрэліся, каб дапамагчы дзецям і моладзі з Беларусі і Украіны перапрацаваць досвед міграцыі і падзяліцца ім адно з адным, а таксама з усімі, хто мае патрэбу.

Некалькі месяцаў каманда праекта праводзіла ў Варшаве заняткі з дзецьмі і маладымі людзьмі, чые сем’і вымушана пакінулі родную краіну. Украінцаў з дома выгнала вайна, а беларусаў — рэпрэсіі і палітычны ціск, якімі ўлада помсціць за пратэсты 2020 года.

— На жаль, 24 лютага для многіх украінцаў і палякаў беларусы перасталі быць палітычнымі ўцекачамі. Цяпер яны грамадзяне краіны, з тэрыторыі якой на Кіеў ляцяць ракеты. Мы, беларуская частка каманды New Home Project, ганарымся, што ў ім удзельнічаюць беларусы і беларускі, чые семʼі заплацілі высокую цану за жаданне жыць у краіне, якая не бамбардзіруе суседзяў. Магчымасць гаварыць аб гэтым досведзе для нас — легалізацыя агульнай траўмы, сеанс псіхатэрапіі і ўрок па гісторыі сучаснай Беларусі, — распавядае пра выставу фатографка і заснавальніца New Home Project Юлія Шаблоўская.

Мэта праекта New Home Project — стварыць бяспечную прастору, дзе можна смела гаварыць пра пачуцці, перажыванні і страхі. Каманда верыць, што тэрапеўтычны эфект, які нясе ў сабе фатаграфія, дапаможа прыняць і палюбіць месца, дзе многія ўдзельнікі выставы апынуліся вымушана, знайсці тут новых сяброў і распавесці сваю гісторыю тым, каго гэта можа натхніць на пошукі свайго новага дома.

Некаторыя фатаграфіі, што ўвайшлі ў выставу, зробленыя яшчэ да вайны. Самаму малодшаму ўдзельніку выставы — 5 гадоў, старэйшаму — 23.

Instagram — @newhome.project, шукаць фота праз тэгі #newhomeproject і #домтамгдея

Кантакты: [email protected], тэлефон (заснавальніца праекта Юлія Шаблоўская) — 502-637-394.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Белостоке

«В день звоню около 40 раз». Беларусы рассказали, как пытаются ускорить получение ВНЖ в Белостоке

MOST
30 студзеня 2026, 20:36

В Белостоке резко увеличились сроки рассмотрения дел о видах на жительство для иностранцев. Беларусы, чьи дела рассматриваются уже довольно давно, рассказали MOST, что предпринимают, чтобы легализоваться в Подляском...

путешествия по Азии

«Такая работа — ездить по красивым местам, вкусно кушать и снимать». Беларусы 15 лет кочуют по Азии и Европе — пока остановились в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 17:11

Свой образ жизни Дмитрий называет кочевым. С женой Анастасией они провели в эмиграции почти 15 лет, путешествуя по Азии и Европе. За это время у них родилась двойня,...

жилье в Польше

«Нам сказали удалить фото с детьми из соцсетей». Собрали истории беларусов, которые взяли ипотеку в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 13:26

Около 8% всех ипотечных кредитов в Польше выдается иностранцам. Беларусы — одни из самых активных покупателей недвижимости в кредит. MOST спросил у тех, кому удалось получить ипотеку, какие...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты