Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Пасля артыкула прапагандысткі на Лідчыне падзяўблі помнік жаўнерам Польскага Войска, якія загінулі ў 1920 годзе

MOST MOST
27 кастрычніка 2022, 15:22
Гісторыі
A A
помнік жаўнерам

Фота: glosznadniemna.pl

Невядомыя вандалы падзяўблі помнік на магіле жаўнераў Польскага Войска, загінулых у 1920 годзе, каля вёскі Феліксава Лідскага раёна.

27-28 верасня 1920 года ў гэтых ваколіцах адбывалася так званая бітва пад Крывавым Борам, якая была часткай Нёманскай бітвы — апошняй вялікай бітвы польска-бальшавіцкай вайны. Там палеглі жаўнеры Мінскага і Віленскага палкоў 1 Літоўска-Беларускай дывізіі Польскага Войска.

На магіле жаўнераў пастаўлены сціплы помнік з крыжам і надпісам «Жаўнерам 1920 года. Суайчыннікі».

Выданне польскай меншасці ў Беларусі «Głos z-nad Niemna» апублікавала фотаздымкі надмагілля. Бачна, што яно пасечанае ўдарамі невядомага прадмета.

Фота: glosznadniemna.pl
Фота: glosznadniemna.pl

Дагэтуль у Беларусі масава руйнавалі помінікі і магілы жаўнераў Арміі Краёвай. Гэта першы раз, калі вандалы замахнуліся на помнік жаўнерам, якія загінулі падчас польска-бальшавіцкай вайны. Аднак у гэтым выпадку почырк вандалаў аказаўся іншы. Калі помнікі Арміі Краёвай знішчалі цяжкай тэхнікай, то помнік жаўнерам 1920 года проста пашкодзілі.

Гэта наводзіць на думку, што вандаламі былі не прадстаўнікі ўладаў, а невядомыя хуліганы. Зрэшты, гэтыя хуліганы маглі здзейсніць свой учынак пад уплывам лукашэнкаўскай прапаганды, якая разгортвае ў Беларусі антыпольскую істэрыю.

Дарэчы, прапагандыстка Людміла Гладкая апублікавала 5 кастрычніка ў «СБ» рэпартаж з Гродзенскай вобласці, у якім, паміж іншым, абурылася тым, што на помніку жаўнерам Польскага Войска на Лідскіх могілках ёсць надпіс, што яны «загінулі за радзіму ў 1919-1920 гадах».

«За радзіму, разумееце? То бок ужо тады Заходнюю Беларусію (так у тэксце — «Белоруссию» — MOST) польскія акупанты лічылі сваёй. У мяне пытанне: у гэтай сітуацыі нічога не бянтэжыць дзяржслужачых, спецыялістаў, якія адказваюць за ідэалогію, гістарычную памяць на месцах? Не бянтэжыць людзей, якія павінны быць гаспадарамі ў раёне?» — абуралася пару тыдняў таму прапагандыстка.

Ян Рамэйка

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Revolut BLIK

У беларуса один ВНЖ в Польше закончился, а нового еще нет. Он пытается избежать блокировки счета на Revolut

MOST
29 студзеня 2026, 11:17

Британско-литовский онлайн-банк Revolut предложил решение для беларусов, у которых истек предыдущий ВНЖ в странах ЕС, а новый они только ждут. Чтобы избежать блокировки счета, они могут предоставить документ,...

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты