Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларус тройчы спрабаваў уехаць у Польшчу, але яго выштурхнулі. Што вядома пра гэты выпадак?

MOST MOST
25 кастрычніка 2022, 10:52
Гісторыі
A A
беларус

Фота: Straż Graniczna

Некалькі дзён таму польскія памежнікі на ўкраінска-польскай мяжы тройчы забаранілі ўезд беларусу. Чаму так адбылося? І як гэту праблему вырашыць? Пра гэта на ўмовах ананімнасці тэлеканалу «Белсат» расказаў сам хлопец. Пераказваем гэты тэкст.

«Не, ты нікуды не паедзеш»

Беларус папрасіў аб ананімнасці і расказаў, што легальна жыве ва Украіне з 2018 года. Там ён мае від на жыхарства, яго бацька з’яўляецца грамадзянінам Украіны.

Яшчэ да пачатку вайны мужчына падаў заяву на атрыманне ўкраінскага грамадзянства, але яго дакументы не прынялі, бо меў беларускі пашпарт неналежнай серыі. А падчас вайны тэрмін дзеяння пашпарта ўвогуле скончыўся. Ён не мог вярнуцца ў Беларусь, каб памяняць пашпарт, бо два гады таму трапіў у спіс невыязных з-за абмежаванняў з ваенкамата. Беларус падкрэслівае, што ў 2020 годзе за краты трапіў яго брат падчас пратэстаў.

22 кастрычніка мужчына спрабаваў выехаць з Украіны ў Польшчу праз пераход Шэгіні — Медыка. Тройчы. Кожны раз прасіў надаць яму міжнародную абарону.

— У першай чарзе стаяў пяць гадзін. На кантролі перадаў дакументы і кажу, што падаюся на міжнародную абарону. Яны ніяк не адрэагавалі і павялі да старэйшага, а па дарозе ўжо такім тонам казалі: «Не, ты нікуды не паедзеш». І мне далі адмову, з фармальнай прычыны, што пашпарт пратэрмінаваны. Хоць я тлумачыў ім, што прыехаў да іх з іншай прычыны: атрымаць міжнародную абарону, —  расказаў «Белсату» хлопец.

Другім разам просьбу пра міжнародную абарону напісаў на аркушы паперы па-польску і зноў прабіўся ў чаргу да пункта пропуску. Не спрацавала. Гадзіну чакаў старэйшага, але калі той прыйшоў, проста вывеў беларуса, аддаў пашпарт, адмову на заезд і сышоў. Ужо без усякіх тлумачэнняў. Беларус быў здзіўлены, бо меркаваў, што атрыманне абароны на польскім баку будзе «справаю тэхнікі».

«Ты ж разумееш: законаў цяпер няма…»

Пасля другой адмовы маладзён звязаўся з юрыстам і валанцёрамі ініцыятывы «Партызанка», а потым ізноў стаў у чаргу на польскі пераход. На той момант памежнікам ужо тэлефанавала вядомая беларуска-польская актывістка Яна Шостак, спрабуючы развязаць сітуацыю. Памежнікі мітусіліся, але ў выніку — адмова.

— Маю заяву з просьбаю пра міжнародную абарону яны проста ігнаравалі. Прычым уся змена, не было ніводнага чалавека, які паспрабаваў бы разабрацца. Відаць было, што яны ўсё добра разумеюць, але проста ўсе маўчаць, — кажа беларус, якому адмовілі ва ўездзе ў Польшчу.

Ужо ўначы хлопца вывелі на нейтральную зону на мяжы і, цяпер ужо афіцыйна, перадалі ўкраінскім памежнікам:

— Я сказаў, што нікуды не пайду. Тады ўжо пачалі крычаць. Пагражалі збіццём, казалі, што кінуць у вязніцу. Падыходзілі розныя людзі: хтосьці крычаў, хтосьці тлумачыў. Калі старэйшыя пайшлі, то сапраўды прагучаў выраз пра беларусаў і маскалёў. Калі я казаў пра міжнародную абарону, на якую маю права паводле закону, прагучала такая фармулёўка, што, маўляў, ты ж разумееш, што законаў цяпер няма. Ведаеце, вялікі спектр эмоцыяў там быў. Але яны ўжо не саромеліся і не падбіралі словаў.

Адмова ва ўездзе ў Польшчу. Фота: oko.press
Адмова ва ўездзе ў Польшчу. Фота: oko.press
Адмова ва ўездзе ў Польшчу. Фота: oko.press

Яна Шостак: Чакаем афіцыйнага адказу

Беларуска-польская мастачка і актывістка Яна Шостак называе тое, што адбылося з беларусам на ўкраінска-польскай мяжы, скандалам і кажа пра першы «pushback» у дачыненні да беларусаў з боку польскіх памежнікаў. Прынамсі такі беспадстаўны і грубы.

— Тры розныя працаўнікі выставілі яму адмовы… Паводзілі сябе незаконна тры разы і на просьбы прыняць дакументы на статус абароны адказвалі фізічным выштурхваннем у бок украінскай мяжы, кажучы, што «беларусаў і маскалёў не прымаем, — напісала Яна Шостак на сваёй старонцы ў Facebook.

Яна Шостак і польскі вайсковец. Фота: MOST

У гэтым выпадку, заўважае актывістка, не дапамаглі нават ейныя «ўпартасць і кампетэнцыя». На 20 званкоў да памежнікаў ёй адказалі толькі аднойчы. Кіраўніца адной са зменаў заявіла, што «заява пра абарону прымаецца ад кожнага, хто будзе яе прасіць».

Як расказала Яна Шостак «Белсату», на ейную просьбу да справы ўжо падключыліся дэпутаты польскага Сейму. Развязаць праблему дапамагае дэпутатка Уршуля Зяліньска. Але патрабуецца і інфармацыйнае падтрыманне з боку медыя.

— Мы таксама адправілі ліст Памежнай ахове Польшчы і чакаем афіцыйнага адказу. Калі атрымаем, беларус, які цяпер на тэрыторыі Украіны, будзе рабіць чарговую спробу, — кажа Яна Шостак. Яна спадзяецца, што праблема развяжацца найбліжэйшым часам.

Згодна з польскім і міжнародным заканадаўствам, у сітуацыі, калі чалавек просіць на мяжы міжнародную абарону (статус уцекача), нават калі не мае дакументаў, памежная служба абавязаная даць магчымасць мінуць мяжу, каб пазней разгледзець пытанне пра наданне такога статуса.

Падтрымка польскіх палітыкаў

Уршуля Зяліньска расказала oko.press, што чалавек, які пераследуецца ў сваёй краіне, мае магчымасць папрасіць аб міжнароднай абароне ў іншай краіне. У Польшчы можна нават не пісаць заяву, а сказаць памежніку пра гэта. Па словах Зяліньскай, польскія памежнікі ў гэтым выпадку з беларусам груба парушылі заканадаўства.

Таксама Зяліньска расказала падрабязнасці пра хлопца. Ён цяпер знаходзіцца ў сяброў ля Львова. Раней працаваў харэографам і разам з сябрамі заснаваў адукацыйны YouTube-канал.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты