Серада, 10 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Дарога да Паднябеснай. Павел Латушка — пра тое, ці можа Кітай выратаваць Лукашэнку

MOST MOST
29 верасня 2022, 15:41
Гісторыі
A A
Лукашэнка

Ілюстрацыя: MOST

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, а раней — пасол Беларусі ў Польшчы і Францыі, міністр культуры Беларусі і кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка ў калонцы для MOST разважае, чаму Лукашэнка пачаў заігрываць з Кітаем.

Навошта дыктатар едзе да старшыні КНР

Лукашэнка зразумеў, што доўга сядзець у шпагаце паміж Масквой і Бруселем стала для яго небяспечна. Таму ён пачаў стукацца ў дзверы Паднябеснай, якая, на яго думку, можа даць гарантыю выжывальнасці і дазволіць зменшыць пагрозу для асабістай улады.

Навошта Кітаю Лукашэнка

Беларусь не патрэбная Кітаю эканамічна, таму што эканоміка Беларусі — гэта нават не «крошкі на абедзенным стале». Эканоміка лукашэнкаўскай Беларусі — гэта пыл і ілюзія.

Пасля 2020 года і па цяперашні час мы назіраем, што ў Лукашэнкі не атрымліваецца, ён не ў стане паўтарыць сцэнарый, калі праз саступкі ён спрабуе нармалізаваць адносіны з Захадам, таму што гэтыя саступкі сёння знішчаць яго знутры.

Ён як палітычная жывёла разумее, што вызваленне ўсіх палітвязняў (асабліва актыўных лідараў), спыненне масавых рэпрэсій і нават — пакінем на перспектыву — датэрміновыя выбары прывядуць яго да палітычнай катастрофы.

Кітай — звышдзяржава, і ад Кітая таксама залежыць вырашэнне глабальнага крызісу ў сувязі з вайной Расіі супраць Украіны.

Ці дасць Кітай гарантыі Лукашэнку

Кітай здольны пры пэўных абставінах даць Лукашэнку гарантыі — у выпадку яго адмовы ўпусціць паўторна расійскія войскі на тэрыторыю Беларусі паспрабаваць выключыць краіну з тэатра ваенных дзеянняў і тым самым прадэманстраваць свету сваю ролю, ролю Кітая ў дээскалацыі сітуацыі.

Але гэта для лёсу дыктатара — тактычнае рашэнне, стратэгічна яго лёс нават у вачах Пекіна прадвызначаны. Ён тут шрубка, на якой ужо сарваная разьба.

Другім крокам гэтай стратэгіі могуць стаць магчымыя гарантыі для Лукашэнкі адносна бяспечнага і нябеднага (з улікам нарабаваных у беларускага народа мільярдаў) існавання дыктатара і яго сям’і ў Кітаі — тады, калі ён будзе вымушаны бегчы.

Для Лукашэнкі гульня з Кітаем можа стаць таксама варыянтам, які садзейнічае зацягванню часу, спробай дачакацца палітычнай смерці галоўнага саюзніка — кіраўніка Крамля. Але і ў гэтым варыянце стратэгічна ён прайграе, бо беларускі народ ніколі не даруе яму ўсіх яго злачынстваў.

Лёс Лукашэнкі вырашаны.

Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ювелир

«Людей я уже чинил, почему бы и монеты не починить?» Хирург из Бреста открыл ювелирную мастерскую в Польше

MOST
9 снежня 2025, 20:19

Владислав Абрамович говорит спокойно и точно — так обычно говорят люди, чьи профессии требуют уверенности рук. Когда-то он оперировал детей в Брестской областной больнице. Сегодня — сидит за...

Веслав Кевляк

«Ни одной ситуации, когда меня кто-то не понял бы». Деятель Союза поляков рассказал, как в Польше его уволили из-за «восточного акцента»

Хрысціна Гараніна
9 снежня 2025, 15:31

Несколько недель работы в Польше, ни одного замечания — и внезапное увольнение «из-за восточного акцента». 59-летний Веслав Кевляк рассказал об этом в LinkedIn — и его пост вызвал...

собака в Варшаве

«Замыслили невозможное». Беларусы спасли бездомную грузинскую собаку и нашли ей дом в Варшаве

MOST
9 снежня 2025, 12:54

Куба могла быть обычной бездомной грузинской собакой, если бы случайно не встретила семью беларусов. Так началась ее история с чередой переездов, операцией, перелетом в Варшаву и поиском новых...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты