Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як стварыць недзяржаўную арганізацыю ў Польшчы. Парады кіраўніка фонду «OKNO NA WSCHÓD»

MOST MOST
28 верасня 2022, 13:09
Гісторыі
A A
OKNO NA WSCHÓD

Павел Міцкевіч. Фота: Наста Уткіна / MOST

Што трэба для стварэння недзяржаўнай арганізацыі ў Польшчы? Якія формы арганізацый бываюць і якую з іх лепш абраць? І чаму польскія ўлады — на ўзроўні дзяржавы і гарадскіх упраў — з задавальненнем працуюць з трэцім сектарам? Пра гэта расказаў кіраўнік беластоцкага фонду «OKNO NA WSHÓD» Павел Міцкевіч.

Фонд ці асацыяцыя?

Двума самымі папулярнымі формамі недзяржаўных арганізацый у Польшчы з’яўляюцца фонд (fundacja) і асацыяцыя (stowarzyszenia). Павел Міцкевіч кажа, што ў кожнай з гэтых форм ёсць плюсы, аднак ён аддае перавагу менавіта фонду.

Галоўным плюсам фонда з’яўляецца тое, што яго стваральнікам можна быць адзін чалавек альбо юрыдычная асоба. Фундатар можа быць членам праўлення ці не быць, і яго пасада вечная. Аднак на практыцы фонд ствараюць дзве асобы.

Каб заснаваць фонд, патрэбныя статут і статутны капітал. Статутны капітал можа пайсці на ўсе адміністратыўныя выдаткі. У статуце павінны быць прапісаныя дзве важныя рэчы: праграма і абавязальніцтвы людзей, што працуюць у фондзе.

У кожным фондзе ёсць праўленне і рада фонду. Рада фонду адказвае за дзейнасць арганізацыі і гадавую справаздачу. У яе можа ўваходзіць ад аднаго да бясконцасці чалавек. Важная рэч: адзін чалавек можа стварыць фонд, але ў праўленні заўсёды будуць два чалавекі.

Асацыяцыю ствараюць значна больш людзей, чым фонд: гэта мінімум 15 чалавек. Бывае спрошчаная форма асацыяцыі, якую не трэба рэгістраваць. Аднак не ўсе кампаніі працуюць са спрошчанымі асацыяцыямі. Але іх засноўваюць адмыслова для вырашэння нейкай маленькай лакальнай праблемы.

Усе арганізацыі рэгіструюцца ў адзіным дзяржаўным рэестры.

Як улады працуюць з трэцім сектарам

У Польшчы рэальна дзейнічае формула, што недзяржаўныя арганізацыі — гэта дамова паміж уладай і грамадствам. Мясцовая ўлада, гарадскія альбо ваяводскія ўпраўленні ці нават міністэрствы з задавальненнем працуюць з НДА.

Асноўны даход фондаў складаюць конкурсы ад мясцовага самакіравання і бюджэт на грамадскія аб’яднанні. Два разы ў год праходзяць конкурсы, у якіх удзельнічаюць арганізацыі. Павел Міцкевіч падкрэслівае, што мясцовая ўлада любіць працаваць з НДА. Па-першае, такім чынам арганізацыя дэлегуюць частку задач, якія трэба выканаць мясцовай уладзе: напрыклад, прыцягнуць замежных студэнтаў ва ўніверсітэт ці зрабіць добры прытулак для сабак.

Павел прыводзіць прыклад, калі адміністрацыя горада дала грамадскай арганізацыі прастору. «OKNO NA WSCHÓD» працуе з біржай працы: частцы людзей дапамагаюць з працаўладкаваннем. Павел кажа, што з беспрацоўным чалавекам робяць адмысловы план, накіроўваюць на практыку і курсы. Фонд працуе з чалавекам да таго моманту, як ён заключае дамову з працадаўцам. Звычайная біржа працы, канешне, працуе па-іншаму: там толькі прапаноўваюць варыянты, а не вядуць чалавека.

— Яшчэ прыклад: «Карытас» робіць начлежку і абеды для бесхацінцаў. Гэта ўсё аддалі недзяржаўнай арганізацыі. Чаму? Таму што грамадская арганізацыя зробіць танней, чым адміністрацыя, і, як кажуць, з чалавечым тварам.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты