Серада, 12 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

#БеластокДляСамотных: чаму б не паехаць… у Гайнаўку

Дар'я Міхайлоўская Дар'я Міхайлоўская
8 верасня 2022, 14:31
Гісторыі
A A
Гайнаўка

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч, Дар'я Міхайлоўская / MOST

Гарадок Гайнаўка ў беларускай эміграцыі ў Польшчы згадваецца часта: там буйны беларускі культурны цэнтр, асяродак праваслаўя і беларускай нацменшасці, «Вароты ў Белавежскую пушчу»… У чарговым артыкуле калумністка MOST Дар’я Міхайлоўская расказвае пра вопыт спантаннага падарожжа і дзеліцца месцамі, якія варта паглядзець.

Восень — найлепшая пара для падарожжаў. Асабліва калі душа патрабуе не чагосьці адпачынкава-курортнага, а такога — простага, спантаннага, нечаканага. Вырвацца ад звыклага, паглядзець новае, развеяцца.

Бонус такіх падарожжаў у тым, што табе не трэба праходзіць узроўні пекла па дамоўленасцях з кампаніяй: абіранне маршрутаў, зручнага ўсім часу, месцаў для начовак і абедаў. Проста выбіраеш кропку на карце і едзеш тады, калі табе зручна, і так, як ты прывык гэта рабіць — у маім выпадку гэта значыць паклапаціцца выключна пра білеты і пачытаць вікіпедыю.

Гайнаўка — мястэчка на слыху, пра якое часта згадваюць у кантэксце беларускай культуры і гісторыі, яно на шляху чыгункі, таму… чаму б і не?

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST

Пару слоў пра лагістыку

Калі вы пачынаеце планаваць падарожжа, то першае, што робіце, то напэўна ж шукаеце маршруты. Шчырая зайздрасць тым, хто мае машыну, правы і грошы на бензін. Я не маю, таму разбіраюся ў грамадскім транспарце. У прынцыпу, варыянты вельмі класічныя: цягнік, аўтобус, BlaBlaCar.

Праўда, блаблакар адразу можна адкінуць. На папулярных маршрутах, кшталту Беласток-Варшава, сэрвіс працуе выдатна. Але знайсці спадарожнікаў па лакальных маршрутах дастаткова праблематычна. Ну або мне проста не шанцуе.

Найлепшы спосаб, які я ведаю і ўжо неаднойчы пратэсціла ў пошуках транспарту, — сэрвіс ​​e-podroznik.pl. Гэта сайт-агрэгатар, які ахоплівае і аўтобусы, і цягнікі, і гарадскія маршруты. Тут жа і квіткі набыць можна. Рэгіструешся, выбіраеш, замаўляеш — нічога складанага. Квіткі прыходзяць у асабісты кабінет і на e-mail, кантролю трэба проста паказаць QR-код. Варыянты працягласці падарожжа да Гайнаўкі — ад 52 хвілін да 1 гадзіны 22 хвілін. Кошт квіткоў — ад 9 да 14 злотых.

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST

Само сабой, я выбірала цягнік. Было цікава паглядзець на мясцовы аналаг нашага «дызеля», паразглядаць няспешныя краявіды і прамежкавыя станцыі. Месцы, дарэчы, прадаюцца без нумарацыі. Цікавы момант, што білет разлічаны не на адну паездку, а на перыяд: прамежак часу ў шэсць гадзін.

Гайнаўка

Гайнаўка — асяродак беларускай нацыянальнай меншасці, як піша Вікіпедыя. На 2007 год сярод жыхароў было зарэгістравана 26,41% беларусаў, а па канфесійным складзе — 70% праваслаўных. Інтрыгуе ж, праўда? Але на першы погляд уражанне ад горада вельмі супярэчлівае. Тут няма будынка вакзала ўвогуле (тое, што лагічна за яго прыняць, — Культурны цэнтр для моладзі), а адразу ў бок горада ад станцыі — парк з амфітэатрам. Уражвае колькасць і дамоў адпачынку, але раніцай у нядзелю людзей на вуліцах практычна няма. Горад зялёны, кампактны, невысокі.

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST

Тут ёсць з чаго скласці сабе маршрут: Музей і Цэнтр беларускай культуры, Сабор Святой Тройцы, Царква Нараджэння святога Яна Хрысціцеля ў Гайнаўцы, вузкакалейная чыгунка, вайсковыя могілкі, ды і Белавежская пушча, уласна. Усе месцы адзначаныя на гугл-картах, вельмі рэкамендую. А калі ўжо валодаеце польскай мовай, магу параіць сайт-гайд: Atrakcje Podlasia.

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST
Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST

Кропак, куды можна зайсці перакусіць, таксама дастаткова. Праўда, большасць з іх адкрываецца з 10-11 гадзін. Нават у нядзелю (як, уласна, і па ўсёй Польшчы) можна знайсці і адкрытыя дробненькія крамы. Адно з найбольш адметных месцаў — кавярня-бістро «Babushka»: нейкае мегакомба розных вобразаў і культурных кодаў. Але тут варта пабываць асабіста, каб ацаніць.

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST

«Miejsce straceń» і запаведнік

Шчыра кажучы, у мэтах вандроўкі ў мяне ўсё ж была пара пунктаў: акрамя як проста паглядзець на горад, яшчэ наведаць пункт з карты «Miejsce straceń» і пахадзіць па лесе. Беларускі музей у нядзелю закрыты, а вядомае, кшталту адлітага з бронзы помніка Зубру, і так было па дарозе. Горад выглядае і знаёмым, і незнаёмым: шмат вулачак, на якія глядзіш і падазрона ловіш флэшбэкі: адзін у адзін як Гродна, ці Маладзечна, ці Полацк. Тут ужо каму што баліць.

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST
Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST
Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST
Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST

Цікавы пункт — вайсковыя могілкі часоў 1920-х. Адкрытыя для наведвання, упарадкаваныя, помнік — з подпісамі на трох мовах. Аднекуль сярод кветак пад ім — георгіеўская і расійская стужкі.

«Месца пакарання » нават на гугл-фота выглядае фантастычна інтрыгуючым. Дзесьці ў лесе помнік з россыпам камянёў і крыжамі — як можна прайсці міма? Гэтае месца — памяць пра 142 жыхароў Гайнаўкі і ваколіц, забітых гітлераўцамі ў 1942-1943 гадах. На камяні выбіты тэкст «KAMIENIE KRZYCZEĆ BĘDĄ» («Камні крычаць будуць»). Вельмі атмасфернае месца, загадкавае і таямнічае.

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST
Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST

Асобнага захаплення заслугоўвае запаведнік Уладзіслава Шафера. Гэта тэрыторыя даўжынёй у 17 кіламетраў, праз якую праходзяць турыстычныя сцежкі. Тут пануе абсалютнае дзікае царства лясной прыроды: лясныя завалы, магутныя дрэвы, гушчары і таму падобнае. Гістарычны факт: на тэрыторыі запаведніка знаходзіцца 37 курганоў, датаваных Х-ХІІІ стагоддзем.

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST
Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST
Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST

Побач, дарэчы, знаходзіцца і вузкакалейка. У той дзень яна не працавала, але падысці паглядзець было можна.

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST
Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST

Я адмыслова абірала выхадны дзень, бо гэта была найперш вандроўка для вандроўкі. Паглядзець, прабегчыся, хапнуць вобразаў і ўражанняў і паспець на зваротны дызель на 16 гадзін. Беларускую Гайнаўку, мне здаецца, якраз лепш вывучаць у межах кампаніі, экскурсіі і людзей. Дапускаю, што гэта будзе зусім іншы свет, але і той, які я паспела ўбачыць за гэты раз, — мне спадабаўся.

Фота: Дар’я Міхайлоўская / MOST
Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: Беласток для самотныхГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Василий Савич

«В Беларуси даже молчать мало». Футбольный тренер из Гродно трудился на стройке в Белостоке, а теперь работает с двумя польскими командами

MOST
10 лістапада 2025, 19:34

Василий Савич стоял у истоков развития мини-футбола и пляжного футбола в Гродно. Вскоре после начала войны в Украине он эмигрировал в Польшу. Работал на стройке и на производстве....

Последствия взлома

«Дверь вырвана с мясом». Во Вроцлаве обокрали мастерскую беларуса

Хрысціна Гараніна
10 лістапада 2025, 15:00

Станислав открыл во Вроцлаве небольшой сервис по ремонту компьютеров, а спустя несколько месяцев его обокрали. Неизвестные проникли через соседнее помещение и забрали из кассы всю выручку. MOST поговорил...

учеба в Австрии

«Готов мыть полы, только дайте учиться». Беларус устроился на склад в Польше, чтобы скопить на оплату престижного вуза в Австрии

Хрысціна Гараніна
7 лістапада 2025, 21:02

Беларус Виктор Баранов поступил в один из престижных вузов Европы — Центрально-Европейский университет в Вене. Но вместо того чтобы готовиться к учебе, оказался на польском складе, где теперь...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты