Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Беларусам — даць. Рускім — не!». Ці варта забараніць выдачу віз беларусам і расіянам? ВІДЭА

MOST MOST
26 жніўня 2022, 16:27
Гісторыі
A A
візы

Цягам апошніх тыдняў шэраг еўрапейскіх палітыкаў заклікалі спыніць выдачу шэнгенскіх віз грамадзянам Расіі. Затым прагучалі прапановы распаўсюдзіць тую ж практыку і на беларусаў. Ці варта прымаць такое рашэнне і навошта? Запыталіся ў мінакоў на вуліцах Беластока.

Вось што адказалі жыхары Польшчы.

***

— Не, забараняць нельга. Навошта? Я думаю, што не. Мусяць ездзіць, бо і так, і так людзі маюць недзе схавацца ад вайны. Да вас едуць не мужчыны. Едуць жанчыны з малымі дзецьмі. З Беларусі едуць як палітычныя [уцекачы]. Думаю, няхай едуць.

***

— Думаю, што ўсіх нельга закідваць у адзін кошык. Наўпрост у гэтай сітуацыі трэба ладзіць вельмі ўважлівы кантроль на мяжы. У той жа час… Я б не трактавала аднолькава жыхароў і Літвы, і Беларусі, і Расіі, толькі б глядзела, дзе ёсць крыніца вайны. Разам з тым, не пакідала б тых расіян сам-насам з сабой, каб рабілі, што хацелі.

***

— Ясна, што трэба. Я цалкам за, бо думаю, што людзі маюць дакладна зарыентавацца ў тым, што адбываецца, і ведаць, што тая прапаганда, якую там ім укладаюць у галаву, — гэта толькі прапаганда. А насамрэч — забіваюць нявінных людзей. Каб задумаліся, што робяць іх улады. Не, не патрэбна, каб сюды ехалі, пакуль нешта не зменіцца ў бягучай сітуацыі. Размова пра расстрэлы цывільнага насельніцтва. Наогул пра гэтую бессэнсоўную вайну.

***

— Ведаеце, не ведаю, што пра гэта думаць. Бо першы раз чую пра гэтую праблему. Таму не маю трывалай грунтоўнай візіі на гэтую тэму.

***

Зразумела, канешне! Каб не выязджалі, трэба іх ізаляваць. Толькі ўкраінцам [дапамагаць]. Польскім уцекачам у Стане Вайсковым таксама дапамагалі заходнія дзяржавы. Не трэба было ніякіх віз. Каторыя ўжо ёсць… Некаторых можна выдаліць. Калі вядуць нейкую агітацыйную дзейнасць на карысць Расіі.

***

— Варта стрымаць рух грамадзян Расіі на тэрыторыю Еўрасаюза.

— Для беларусаў таксама?

— Беларусы… Беларусаў агулам таксама. Бо агулам яны ўсё адно выступаюць супраць украінцаў, таму дакладна так.

***

— Аёй… Гэта цяжкае пытанне, шчыра кажучы. Напэўна, я не за тое, каб адкідаць усіх гэтых людзей. Бо кожны ёсць чалавекам, заслугоўвае на дабро, на шчасце. Калі можам дапамагчы — то варта. Але, канешне, ёсць пэўная лёгкая нотка страху. Таму цяжка мне, я не маю нейкага канкрэтнага меркавання. Але як чалавек лічу, што калі можам дапамагчы — то варта.

Трошкі, можа гэтага баюся, трохі іншай культуры, іншага веравызнання. Не хаваю, што тут, у Беластоку, я пачуваюся вельмі бяспечна з пункту гледжання нашай веры. Але кожнаму трэба даць шанец і веру ў тое, што можна прыстасавацца да большасці. Таму, магчыма, гэтыя новыя асобы прыстасаваліся б. Мне падаецца, што мы хутчэй маем быць адкрытымі для іншых людзей.

***

— Беларусам — даць. Рускім — не!

Тэгі: ВідэаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты