Субота, 29 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гуляць супраць Хацкевіча і Шкурына — гэта вельмі крута». Беларусы Польшчы з’ехаліся на футбольны турнір у Варшаве

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
15 жніўня 2022, 12:19
Гісторыі
A A
футбол

Гулец каманды «Зубры Падляшша» і Аляксандр Хацкевіч. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Першы футбольны турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы, арганізаваны ў гонар палітвязня Аляксандра Івуліна, прайшоў 14 жніўня ў Варшаве. У мерапрыемствы ўзялі ўдзел 16 каманд, сфармаваных з беларусаў замежжа. Беласток рэпрэзентавала дружына «Зубры Падляшша». Капітан беластоцкай каманды Аляксанр Каваленка падзяліўся з журналістам MOST эмоцыямі ад турніру і гульні супраць дасведчаных беларускіх футбалістаў.

Турнір у Варшаве арганізаваў «Беларускі Дом». Удзельнічаць у ім запрасілі каманды з розных куткоў Польшчы, дзе жывуць беларусы. Акрамя беларусаў Беластока, Кракава, Лодзі, Уроцлава і Труймяста (Гдыні, Гданьска і Сопата), якія пераадолелі больш за 250 км, каб прыехаць на турнір, таксама выступіла шмат каманд з Варшавы. За каманду свабодных спартсменаў і супрацоўнікаў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці выступалі такія дасведчанныя футбалісты, як Ілля Шкурын, Аляксандр Хацкевіч і іншыя. Была дружына «Банда Крыўцова», якая сабрался ў гонар загінулага футбольнага фаната Мікіты Крыўцова. Каманду «Атам» складалі сябры і паплечнікі забітага ва Украіне беларускага добраахвотніка Васіля Грудовіка.

Каманда Фонда спартыўнай салідарнасці стала пераможцам турніру. У фінале пераможны гол у браму каманды «Playball» (беларусы, якія выехалі з Брэста) забіў Аляксандр Хацкевіч. Тряцяе месца — за камандай Мікіты Мелказёрава і Яраслава ПІсарэнкі «Тун-тун Warsaw».

Каманда беларусаў Беластока «Зубры Падляшша» дайшла да чвэрцьфінала. Дружына здолела выйсці з групы, абыграўшы «Белсат» і згуляўшы ўнічыю з «Падбярозавікамі» (хлопцы з Бярозы). Але беластоцкай камандзе ў паўфінал не даў прайсці будучы фіналіст «Playball». Дарэчы, беларусы Беластока таксама сустракаліся з Камандай Фонда спартыўнай салідарнасці і вельмі добра глядзеліся на фоне чэмпіёна, прайграўшы толькі два мячы. Не абышлося без памылкі суддзі.

На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

«Ворагі хочуць закапаць гэтыя імёны»

Арганізатар турніру, прадстаўнік «Беларускага Дома» Антось Лагвінец, распавёў MOST, што турнір прайшоў на высокім узроўні і каманды засталіся задаволеныя.

— Гэтым турнірам мы вырашылі ўсім нагадаць, што ў Беларусі ёсць палітвязні, і такім чынам выказаць сваю салідарнасць, падтрымку тым, хто зараз за кратамі. Асабліва як сімвал усіх спартсменаў — Аляксандр Івулін. Таму наш кубак і турнір ідзе ў яго гонар. На турнір мы запрасілі беларусаў, каб зблізіць, бо ў кожным горадзе ёсць свая суполка беларусаў. Былі каманды, названыя ў гонар людзей, якія загінулі падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі і падчас вайны ва Украіне. Важна пра гэта памятаць, бо ворагі хочуць закапаць гэтыя імёны, каб людзі гэтага не памяталі. Але калі пра гэта гавораць, то памяць пра іх ідзе і іх справа не была дарэмная.

Аляксандр Івулін — беларускі журналіст, аўтар праекта «ЧестнОК» і гулец футбольнага клуба «Крумкачы». Ён быў затрыманы 3 чэрвеня 2021 года, а 19 студзеня прыгавораны да двух гадоў калоніі.
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

«Гуляў супраць нас — звычайных беларусаў»

Капітан беластоцкай каманды «Зубры Падляшша» Аляксандр Каваленка кажа, што турнір — гэта новыя знаёмствы паміж беларусамі, якія могуць у будучыні перарасці ў больш маштабныя рэчы. Не выключна, што ў будучыні будзе створаны чэмпіянат сярод беларускіх дыяспар у Польшчы. Сёння амаль у кожным вялікім горадзе Польшчы жывуць беларусы, якія гуляюць у футбол. Чэмпіянат — гэта наступны крок для беларускай дыяспары.

— Што тычыцца гэтага турніра, то мы не былі статыстамі і змагаліся на роўных з усімі камандамі. Гэта вельмі важнае мерапрыемства для беларусаў замежжа, бо з’ехаліся ў Варшаву многія, і нават вядомыя беларусы, — расказвае MOST Аляксандр Каваленка. — Гуляць супраць дасведчаных футбалістаў, Шкурына, Хацкевіча — гэта вельмі крута. Ты разумееш і ганарышся тым, што ёсць беларусы, якіх калісьці бачыў па ТБ і ў якіх у жыцці ўсё добра, але яны змагаюцца, як ты. Вось, напрыклад, Аляксандр Хацкевіч — ён жа можа спакойна жыць у любой краіне свету і ні ў чым сябе не адмаўляць, але ён прыехаў на турнір і гуляў супраць нас — звычайных беларусаў.  Хацкевіч адразу падтрымаў пратэсты ў Беларусі і асудзіў фальсіфікацыю выбараў, выступіў супраць гвалту. Сёння ён выступае супраць вайны і дапамагае ВСУ.

На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Аляксандр кажа, што на полі ўсе звычайныя людзі, без пафасу. Яны ціснуць табе руку, як роўнаму, і не глядзяць на цябе звысоку.

— Гэты турнір для нас і іншых беларусаў — як чарговы глыток свабоды. Былі нават такія людзі, якія пабачылі ўпершыню такую колькасць вольных беларусаў. Калі яны прыехалі ў Польшчу, то былі трохі паніклыя, што ўсё дрэнна. Але калі пабачылі гэты турнір, наш вялікі трыццаціметровы сцяг, пачулі нашае «Жыве Беларусь!», то ў гэтых людзей вочы загарэліся. Мы ў чарговы раз паказалі, што разам. Барацьба за вольную Беларусь працягваецца.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты