Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Навошта і за якія грошы беларусы стварылі ў Беластоку гістарычны клуб Beer&History?

MOST MOST
12 жніўня 2022, 13:44
Гісторыі
A A
клуб

Фота: Наста Уткіна / MOST

Клуб збіраецца кожную сераду ў пабе ў цэнтры горада. Тут можна выпіць піва ды паслухаць гісторыкаў з лекцыямі на розныя тэмы: піўная традыцыя ў ВКЛ, крылатыя гусары, панцырныя баяры, беларускае дударства… Як гэта працуе і чаму сюды цягнуцца людзі?

Першая сустрэча клуба прайшла 22 чэрвеня. Тады прысутныя глядзелі дакументальны фільм Руслана Кулевіча пра апошніх сведкаў перадваеннага і ваеннага Гродна. Пасля — дыскусія, пытанні да аўтара, піва і нефармальныя размовы. У зале сабралася 25-30 чалавек, хоць стваральнікі Клуба былі гатовыя да таго, што прыйдзе 5-6 знаёмых.

З таго часу клуб стаў адным з феноменаў беларускага Беластока. Перабраўся з малой залы паба Beer4U у асноўную — вялікую. Зараз сталоў і крэслаў не хапае нават там, бо сярэдняя колькасць прысутных — 50 чалавек. Беларусы, а таксама украінцы і палякі. Стваральнікі клуба кажуць, што людзі звыкліся да сустрэч, таму прыходзяць штосераду а 19-й, нават не ведаючы, які менавіта лектар выступае.

Гісторык Віктар Якубаў. Фота: Наста Уткіна / MOST

Менш як за два месяцы тут ужо выступалі даследчык артылерыі і фартыфікацыі Мікола Волкаў, даследчык айчыннай алкагольнай традыцыі Ягор Сурскі, гісторык-медыявіст Віктар Якубаў ды іншыя. На сустрэчах у якасці гасцей можна пабачыць і беларускіх «селебрыціс»: пісьменніка Уладзіміра Арлова або спявачку Кацярыну Ваданосаву.

Прага, Мюнхен і старыя акадэмічныя традыцыі

Аляксей Трубкін, адзін з тройцы стваральнікаў клуба, жыве ў Беластоку ўжо 15 год. Чаму нешта накшталт клуба не з’явілася раней? Кажа, што тут ёсць Беларускае Гістарычнае Таварыства (БГТ), якое складаецца з прафесійных гісторыкаў. Такія мерапрыемствы — не іх профіль. У дадатак, раней у горадзе не было такой колькасці беларусаў, якім была б цікавая свая гісторыя.

Аляксей Трубкін. Фота: Наста Уткіна / MOST

— Я не прафесійны гісторык, хутчэй аматар, хоць і з’яўляюся сябрам БГТ, — кажа Аляксей, — Мне цікава паслухаць адмыслоўцаў. Як бачым, іншым таксама цікава. Людзей вабіць нефармальная атмасфера ў спалучэнні з цікавай інфармацыяй. А яшчэ — новыя знаёмствы, камунікацыя. Так і фармуецца нацыянальна арыентаваная грамадская супольнасць.

Дарэчы, пра фармат. Чаму піва і паб як пляцоўка для выступаў? Арганізатары кажуць, што гэта не новы кейс: студэнты ў Празе ці Мюнхене яшчэ пару сотняў год таму збіраліся за півам, каб пагутарыць пра Марка Аўрэлія ці Арыстоцеля. Гэта частка еўрапейскай акадэмічнай традыцыі: размовы на сур’ёзныя тэмы ў не зусім сур’ёзнай атмасферы ды ў суправаджэнні алкаголю.

Фота: Наста Уткіна / MOST

— У ідэі стварэння гістарычнага клубу для мяне былі важнымі два кірункі: адукацыйны і сацыяльны, — кажа арганізатарка клуба Дар’я Палынская. — Беласток як горад мае фантастычны патэнцыял! Тут нельга не цікавіцца гісторыяй, не расказваць пра яе. Плюс тут апынулася шмат беларусаў, якія — суб’ектыўна — вельмі самотныя і разасобленыя. І мне было цікава сабраць усіх разам, пазнаёміць між сабой. Ну, і з гісторыяй, канешне.

Дар’я Палынская. Фота: Наста Уткіна / MOST

«Лёгка памерці за Беларусь, куды цяжэй даць на Беларусь 10$»

Пасля кожнай лекцыі прысутныя чуюць, што клуб існуе цалкам аўтаномна ад фондаў і арганізацый. Таму — варта скінуцца капейчынай у старамодны нямецкі алавяны піўны куфаль. Такі сабе артэфакт і талісман Beer&History. Арганізатары спачатку жартавалі, што грошы ідуць ім «на піва». Але ўрэшце прызналіся, што грошы збіраюцца на тэхніку: свой праектар, экран ды іншае.

Фота: Наста Уткіна / MOST
Фота: Наста Уткіна / MOST
Фота: Наста Уткіна / MOST

— Была такая фраза: лёгка памерці за Беларусь, куды цяжэй даць на Беларусь 10$, — кажа яшчэ адзін стваральнік клуба Алесь Кіркевіч. — У нас тое самае. Мы — валанцёры. За сваю працу грошай не атрымліваем. Тэхніку даюць сяброўскія арганізацыі. Але каб выйсці на цалкам самастойную дзейнасць, трэба мець сваё. Таму і звяртаемся да людзей. Нас чуюць — і гэта галоўнае. Значыць, клуб запатрабаваны.

Алесь Кіркевіч. Фота: Наста Уткіна / MOST

Лектары нічога не атрымліваюць за сваю працу. Займаюцца клубам у вольны ад працы час. Час-почас, калі гісторык прыязджае, напрыклад, з Варшавы, госці скідваюцца яму на квіткі. Уваход на лекцыі вольны: арганізатары адно просяць замаўляць піва ў пабе, які дае прастору для выступаў.

Паводле Кіркевіча, клуб Beer&History — гэта толькі першы крок да стварэння паўнавартаснага беларускага цэнтра, які б займаўся рознымі актыўнасцямі ў плане гісторыі: ад экскурсій да стварэння свайго музея. У перспектыве арганізатары плануюць фармалізавацца як структура, але пакуль працуюць у «штатным рэжыме», на валанцёрскіх пачатках.

Асабіста пазнаёміцца з працай клуба можна штосераду ў беластоцкім пабе Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok.2. Падтрымаць клуб можна на Patreon: https://www.patreon.com/beerandhistory.
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты