Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Як трывога, то да Бога». Вольга Івашына — пра пошук адказаў у хрысціянстве і набажэнствы на беларускай мове ў Беластоку

MOST MOST
22 ліпеня 2022, 13:04
Гісторыі
A A
Івашына

Источник: Parafia Białystok / Facebook

Журналістка, жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга Івашына ў калонцы для MOST разважае пра тое, чаму людзі звяртаюцца да сілаў, што пераўзыходзяць іх магчымасці, і набажэнствы ў Беластоку на беларускай і ўкраінскай мовах.

Шукаць пытанні ў хрысціянства

У часы цяжкасцей і выпрабаванняў чалавек схільны звяртацца да сілы, якая пераўзыходзіць яго абмежаваныя магчымасці. Як кажуць беларусы: як трывога, то да Бога. І гэта вельмі добра ілюструе сітуацыю ўцекачоў з Украіны ў Польшчы. Мясцовыя храмы ўсіх хрысціянскіх дэнамінацый атрымалі новы стымул да развіцця ў выглядзе хвалі дадатковых вернікаў.

Нават тыя, хто да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі не ставілі перад сабой філасоўска-рэлігійных пытанняў, ва ўмовах уцякацтва пачынаюць шукаць тлумачэнне тым падзеям, якія вымушаныя перажываць, шукаць адказ, калі ды як тыя падзеі скончацца. Найпрасцей шукаць адказы на падставовыя пытанні чалавецтва ў хрысціянстве, бо яно акурат іх мае і на іх грунтуецца.

Беларусы пасля вядомых падзей 2020 года таксама пачалі свае рэлігійныя пошукі, а некаторым давялося рабіць гэта ўжо па-за межамі бацькаўшчыны. Але нашы суайчыннікі ў той жа Польшчы сутыкаюцца з праблемай адшукання храмаў, дзе можна пачуць Слова Божае на роднай мове, пагутарыць са святаром-беларусам, які разумее твае праблемы, як свае, бачыць свет хаця б трошкі падобным чынам. Ва ўкраінцаў сітуацыя значна лепшая ў гэтым плане, бо святары з Украіны паслугуюць у розных цэрквах па ўсім свеце. Асабліва актыўнай у гэтым плане з’яўляецца Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКЦ), якая мае парафіі як у самой Украіне, так і далёка за межамі, у тым ліку ў ЗША і Канадзе.

Хто пачуваецца сваімі ў грэка-каталіцкіх храмах

Грэка-каталіцкая царква наогул можа быць тым аб’яднаўчым фактарам у грамадстве, якога не хапае падчас у тым ліку збройных канфліктаў. Сваімі ў грэка-каталіцкіх храмах пачуваць сябе могуць як католікі абодвух (лацінскага й візантыйскага) абрадаў, бо з’яўляюцца часткай Адзінай Паўсюднай Апостальскай Царквы, так і праваслаўныя, бо знешняя форма правядзення богаслужэнняў падобная да той, да якой яны прызвычаіліся. Зрэшты, каталіцкія храмы заўсёды адчыненыя для ўсіх людзей добрай волі. Таму й беларусы тут могуць знайсці сабе братэрскае добразычлівае асяроддзе.

У Беластоку ўжо даўно існуе парафія УГКЦ. Хоць зарэгістраваная яна была толькі ў 2015 годзе, фактычна богаслужэнні тут праводзіліся ажно з 2007 года. Першым парахам парафіі быў айцец Грыгорый Сталыца (Григорій Столица). Ад сакавіка 2021 года парафіяй апякуецца айцец Андрый Залеўскі (Андрій Залевський). Супольныя малітвы ладзяцца ў ніжняй капліцы рыма-каталіцкага храма Святой Тройцы па вуліцы Сыбіракоў, 2. Літургія ў нядзелю — на 12.30, у святочныя дні сярод тыдня — на 18.00. Як і ўся астатняя УГКЦ, мясцовая грэка-каталіцкая парафія прытрымліваецца юльянскага царкоўнага календару.

Святар айцец Андрый і ўсе парафіяне вельмі добразычліва ставяцца да беларусаў. У капліцы, дзе адбываюцца супольныя набажэнствы, ад лютага побач вісяць два сцягі абодвух народаў: слаўны жоўта-блакітны ўкраінскі і наш нескароны бел-чырвона-белы.

Набажэнствы ў Беластоку па-беларуску і па-ўкраінску

Вялікая колькасць уцекачоў з Беларусі, што часткова пасялілася таксама і ў Беластоку, выклікала неабходнасць арганізаваць богаслужэнне на беларускай мове з удзелам святара з Беларусі. Дзякуючы спрыянню ўкраінскіх грэка-католікаў, іх беларускія браты ў веры, ды й кожны ахвочы цяпер маюць магчымасць прынамсі адзін раз на месяц, у суботу аб 11 гадзіне, супольна ўзнесці малітву да Бога за сябе, сваіх родных, свой народ, за ўсю Беларусь, заспяваць разам наш духоўны гімн «Магутны Божа», пагутарыць адно з адным пасля літургіі.

На дадзены момант рэгулярнага графіку беларускіх службаў няма, але мы будзе паведамляць пра прызначаны дзень, таму сачыце за нашымі абвесткамі. Аднак чым болей будзе з’яўляцца ахвочых паўдзельнічаць у беларускай літургіі, тым хутчэй можна будзе ўсталяваць пэўны дзень для набажэнства, а таксама й павялічыць іх колькасць, ды наогул нават арганізаваць сталае душпастырства для беларусаў Беластоку і ваколіц. Таму шчыра запрашаем нашых чытачоў далучацца да ўдзелу ў беларускіх богаслужэннях, а таксама заахвочваем наведваць грэка-каталіцкую парафію, каб захоўваць братнюю лучнасць з украінцамі й развіваць міжнацыянальныя стасункі на асабістым узроўні.

Вольга Івашына

Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты