• Галоўная
  • Навіны
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama

«Пакоі або камеры плошчай менш за 4 кв.м». Як вялізная хваля мігрантаў прымушае Польшчу мяняць заканадаўства

Вялізная хваля мігрантаў, якая рынулася год таму ў Польшчу і выклікала найбуйнейшы гуманітарны крызіс у Еўропе, прымушае мяняць заканадаўства. Змены датычаць умоў утрымання ў цэнтрах для замежнікаў. Польскае радыё са спасылкай на Rzeczpospolita расказвае пра сітуацыю.

Шмат часовых цэнтраў для мігрантаў былі створаныя ў Польшчы восенню мінулага года для размяшчэння рэкорднай колькасці нелегалаў, якія прыбылі з Беларусі. Паводле звестак памежнай службы, сёння 642 іншаземцы чакаюць дэпартацыі або хадайнічаюць аб атрыманні статусу бежанца. У снежні мінулага года іх было каля двух тысяч.

Нягледзячы на тое, што ўрад Польшчы пабудаваў агароджу на мяжы з Беларуссю, праблема цалкам не знікла. Польскія службы таксама не выключаюць, што з-за напружанай сітуацыі на ўсходзе адбудзецца паўтор леташняй хвалі.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ўводзіць тры змяненні ў дзейныя законы. Першае дапускае магчымасць будаўніцтва санітарнага вузла ў асобных месцах, так званыя санітарныя кантэйнеры — у цяперашні час жылыя памяшканні, у тым ліку кантэйнеры, павінны быць абсталяваны санітарнымі вузламі.

Другое новаўвядзенне дазволіць пашырыць колькасць жылых памяшканняў у дамах, размешчаных па-за межамі цэнтра для замежнікаў. Гаворка ідзе пра крытычныя сітуацыі, якія дазволяць «забяспечыць парадак і бяспеку ў ахоўным цэнтры і мінімізаваць пагрозы з-за культурных і рэлігійных адрозненняў». Сёння, згодна з правіламі 2015 года, гэта забаронена.

Трэцяе змяненне тычыцца сітуацыі, калі будзе масавы прыток вялікай колькасці нелегальных мігрантаў, якіх трэба будзе неадкладна змясціць у ізалятар. Новы парадак дазволіць размяшчаць замежніка ў пакоі або камеры плошчай менш за 4 кв.м, але не менш за 2 кв.м. Гэта вельмі нізкія крытэрыі. У польскіх турмах плошча на чалавека павінна быць не меншай за 3 кв.м.

На думку юрыста з Хельсінкскага камітэта, урад павінен не паніжаць стандарты для мігрантаў, а змяніць падыход да іх. «Затрыманнем злоўжываюць нават у дачыненні да замежнікаў, дадзеныя якіх вядомыя», — кажа адвакатка Марыя Пашытэк.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

депортация из Польши

Польские пограничники провели очередной рейд. Троих грузин отправили дожидаться депортации

Польские пограничники задержали 12 иностранцев, признанных в Польше нежелательными лицами. Как правило, это люди с криминальным прошлым. В этот раз среди них оказались преимущественно граждане Украины и Грузии....

встретилась в детьми

Встреча после 1555 дней разлуки. Бывшая политзаключённая воссоединилась с детьми — их 4,5 года воспитывала в Польше бабушка

Беларусская активистка Анна Коновалова 17 марта поделилась в Facebook видео встречи с дочерью Антониной, которая спустя 4,5 года неволи смогла обнять детей. Всё это время Анна присматривала за...