Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Гродзенскі суд можа пазбавіць свабоды на пяць год шматдзетную маці

MOST MOST
14 ліпеня 2022, 17:54
Навіны
A A
лаптановіч

Ігар і Юлія Лаптановічы. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гродзенскі абласны суд разглядае справу шматдзетнай маці і актывісткі з Пружанаў Юліі Лаптановіч. Жанчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі — такі тэрмін запрасіў дзяржаўны абвінаваўца. Аб гэтым паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ад 4 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе разглядаецца справа Юліі Лаптыновіч. Судовы працэс вядзе суддзя Віктар Сянько.

Віктар Сянько ўжо засвяціўся на «палітычных» працэсах. Ён асудзіў Сафію Сапегу на шэсць гадоў калоніі, а рэдактарцы спецпраектаў Hrodna.life Ірыне Новік прысуджаў штрафы. 

Юлія Лаптановіч разам з мужам Ігарам была раней асуджаная па «карагоднай справе». Ігара Лаптановіча накіравалі адбываць тэрмін у калонію на два з паловай гады, а Юліі прысудзілі «дамашнюю» хімію на тры гады. Пасля першага прысуду жанчыну затрымалі зноў: яе абвінавацілі па шасці крымінальных артыкулах. Яна знаходзілася за кратамі дзевяць месяцаў.

На волі бацькоў чакаюць трое дзяцей.

У чым вінавацяць Юлію Лаптановіч

Юлію Лаптановіч абвінавачваюць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:

  • артыкул 188 (Паклёп);
  • частка 1 артыкула 13 артыкула 369 (Стварэнне ўмоў для здзяйснення абразы прадстаўніка ўлады);
  • частка 1 артыкула 13 артыкула 389 (Стварэнне ўмоў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі);
  • частка 6 артыкула 16 і ч. 1 артыкула 366 (Садзейнічанне да пагрозы гвалтам у дачыненні да службовай асобы);
  • частка 3 артыкула 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі);
  • частка 1 артыкула 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Дзяржаўны абвінаваўца сцвярджае, што Юлія Лаптановіч перадала звесткі аб асобах, якія ажыццяўлялі крымінальны пераслед у дачыненні да яе сям’і. За гэта Лаптановіч атрымала 500 еўра, а затым перадавала грошы пацярпелым ад сілавікоў у Беларусі. Грошы жанчына атрымлівала і за інфармацыю пра іншых сілавікоў. Яны кажуць, што пацярпелі ад таго, што іх дадзеныя былі апублікаваныя ў сацыяльных сетках.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ипотека под 2% в Польше

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты на большие суммы, чем поляки

MOST
5 снежня 2025, 10:22

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты в среднем на большие суммы, чем поляки. Такие данные со ссылкой на Puls Biznesu приводит издание WNP. Средняя сумма кредита на жилье,...

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты