Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«У іх свой шлях, у мяне — свой». Былы палітвязень Ціхан Клюкач пакінуў полк Каліноўскага

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
7 чэрвеня 2022, 12:54
Гісторыі
A A
полк Каліноўскага

Ціхан Клюкач перад апраўкай ва Украіну. Фота: MOST

Былы беларускі палітвязень Ціхан Клюкач сышоў з палка імя Кастуся Каліноўскага, у якім беларускія добраахвотнікі змагаюцца на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі. Ён расказаў MOST, што праслужыў у палку ўсяго тыдзень. З дазволу Ціхана прыводзім яго каментарый, які ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

«На жаль для мяне і не толькі для мяне, я сышоў з палка імя Каліноўскага. Чаму гэта адбылося? Па-першае, падрабязнасцей усіх па зразумелых прычынах раскрываць не магу. Па-другое, адразу скажу, што прэтэнзій ані да большасці камандавання, ані да хлопцаў не маю. Справа ў адным чалавеку, у нанесенай абразе і спробе прасунуць у палку армейшчыну ў найгоршым разуменні гэтага слова. З боку гэтага чалавека.

Я пайшоў на прынцып. І я не збіраюся цярпець неадэкватныя дзеянні ў дачыненні да мяне, з чыйго б боку яны не зыходзілі, у ваенны час ці ў мірны, усё роўна. Мне неадэквату за паўтара года турмы і зоны хапіла. Калі выбіраць паміж падпарадкаваннем незразумела каму, з хворай фантазіяй і галавой наогул, і асабістай маёй годнасцю, то я абіраю годнасць. І прынцып.

Страх або баязлівасць да гэтай сітуацыі дачынення не маюць. Папракаць мяне баязлівасцю, прабачце, смешна, пасля прыгод у беларускай пенітэнцыярнай сістэме ніякая смерць ужо не страшная.

Зноў скажу, каб не было непаразуменняў: справа не ў палку, справа ў адным чалавеку. А на каліноўцаў працягваю спадзявацца як на адзіную пакуль што рэальную сілу, што ставіць сваёй канчатковай мэтай фізічнае знішчэнне рэжыму Лукашэнкі. У іх свой шлях, у мяне свой. А мая барацьба трывае, дзе б я ні быў».

Полк імя Каліноўскага: баец здзейсніў правіну, ад адэкватнага пакарання адмовіўся

MOST звярнуўся па каментарый да прадстаўнікоў палка Каліноўскага.

— Баец знаходзіўся ў вучэбнай роце. Заступіў на дзяжурства па базе. Здзейсніў самастрэл у бок жылых кварталаў падчас нясення службы, што з’яўляецца правінай. Камандзір прызначыў яму адэкватнае пакаранне (дзень хадзіць у бронекамізэльцы), той адмовіўся. Не маем часу для заспакаення тонкай душэўнай арганізацыі кожнага байца, — расказалі ў палку.

Хто такі Ціхан Клюкач?

Ціхану Клюкачу было 18 гадоў, калі яго з дзяўчынай Сафіяй затрымалі ў 2020 годзе на акцыях пратэсту ў Мінску. Хлопец правёў за кратамі паўтара года і выйшаў у сакавіку 2022-га. Заставацца ў Беларусі Ціхан не хацеў і выехаў у Варшаву, каб працягнуць барацьбу з рэжымам Лукашэнкі. Там ён звярнуўся ў пункт беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне, і праз час далучыўся да палка імя Кастуся Каліноўскага.

Інтэрв’ю Ціхана, якое запісваў MOST перад адпраўкай на вайну, можна паглядзець ТУТ.

 

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты