• Галоўная
  • Навіны
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama

Журналіст Руслан Кулевіч дэбютаваў у футболе і папоўніў шэрагі каманды WKS Grodno

У Польшчы ў чэмпіянаце рэтра-ліга з 2018 года гуляе каманда WKS Grodno — аналаг даваеннай каманды з Гродна. Журналіст MOST Руслан Кулевіч стаў першым гродзенцам, хто папоўніў шэрагі гэтай каманды. 28 мая ў Беластоку ён дэбютаваў за WKS Grodno у гульні супраць мясцовага WKS.

Апошні раз каманды WKS (вайсковы клуб спартыўны) Гродна і Беластока сустракаліся восенню 1938 года, за год да пачатку Другой сусветнай вайны. Гродзенская каманда перастала існаваць у 1939 годзе: многія футбалісты адправіліся на вайну, толькі адзінкі пасля вайны працягнулі кар’еру ўжо ў савецкім Гродне.

Ужо некалькі гадоў у Казяніцах у рамках Казяніцкай асацыяцыі гістарычнай рэканструкцыі дзейнічае футбольная секцыя ў колерах Гродзенскага ваенна-спартыўнага клуба, які быў заснаваны ў 1921 годзе 76-м пяхотным палком. Каманда называецца WKS Grodno (вайсковы клуб спартыўны), як да вайны ў Гродне.

Усё так, як расказвалі старажылы

Матч паміж камандамі WKS Bialystok і WKS Grodno скончыўся з нулямі на табло. Унікальнасць рэтра-лігі ў тым, што ўсе футбалісты гуляюць у копіях формаў стогадовай даўніны. Буцы і мяч — у тым ліку.

Руслану Кулевічу трэнерскі штаб каманды Grodno даверыў месца ў старце на правым краі, але вось адзначыцца ў матчы ў гродзенскага журналіста не атрымалася. Ён меў адзін добры момант, але трохі не хапіла, каб замкнуць прастрэл.

— Я рады дэбютаваць за WKS, для мяне гэта вялікая падзея. Калісьці ў Гродне планаваў адрадзіць гэтую каманду, але не атрымалася. Рады, што гэта зрабілі ў Польшчы аматары гісторыі. Усе на вышэйшым узроўні, усё так, як расказвалі мае героі кніг — гродзенскія старажылы, — расказаў MOST Руслан Кулевіч.

Фота: MOST

Паўнавартасны гулец WKS

Кіраўнік каманды Кшыштаф Заяц распавёў MOST, што Руслан Кулевіч цяпер паўнавартасны гулец каманды WKS Grodno і можа браць удзел у кожным матчы каманды ў рэтра-лізе.

— Нас вельмі добра сустрэлі ў Беластоку. Матч прайшоў з падтрымкай, з вялікай колькасцю заўзятараў. Усё як 100 гадоў таму ў Гродне. Дэбют Руслана Кулевіча ў нашай камандзе — гэта вялікая падзея. Ён — наша сувязь з Гроднам, ён першы, хто дэбютаваў за каманду з гродзенцаў. Чакаем яго на наступных матчах за WKS.

Кшыштаф Заяц. Фота: MOST

Форма WKS для музея ў Гродне

На працягу некалькіх гадоў Руслан Кулевіч збірае інфармацыю пра даваенны футбол у Гродне. У будучыні плануе напісаць кнігу.

— Напэўна, сёння больш няма чалавека ў Гродне, які б збіраў інфармацыю пра даваенны спорт і ўспаміны старажылаў. Я паспеў, інфармацыі ў мяне шмат, у будучыні хацелася б выпусціць кнігу пра вытокі гродзенскага футбола. У нас багатая гісторыя і пра гэта трэба казаць, гэтым трэба ганарыцца. Такі футбол, які паказалі сёння ў Беластоку, ён аб’ядноўвае Польшчу і Беларусь, гэта наша агульная гісторыя. Гэта мост паміж нашымі гарадамі, Гродна і Беластокам.

У Гродне футбол мае даўнія традыцыі. Яны бяруць пачатак у 1911-1912 гадах, калі ў горадзе з’явілася Таварыства садзейнічання фізічнаму развіццю. Да 1913 года былі створаны дзве футбольныя каманды. Другое нараджэнне гродзенскі футбол адзначыў пасля Першай сусветнай вайны ў 1920 годзе. Першай пасляваеннай камандай стаў клуб трэцяга пяхотнага палка легіёнаў «Тшэцяк». Яшчэ з розніцай у год былі створаныя каманды Cresovia і WKS 76 pp. А далей пачынаецца «эпідэмія» футбола: з’яўляюцца каманды асобных вайсковых часцей, гімназій, нацыянальных арганізацый. Напрыклад, у Гродне ўтварылася адразу некалькі яўрэйскіх каманд: Maccabi, Kraft і г.д. Усе гэтыя каманды перасталі існаваць з пачаткам Другой сусветнай вайны.

Па вяртанні ў Гродна Руслан Кулевіч паабяцаў, што гульнявы камплект WKS Grodno перадасць у музей футбола ў Гродне, які ён дапамагаў ствараць з 2019 года.

 

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Перевезти деньги через беларусско-польскую границу

Украинец пытался вывезти из Беларуси в Польшу 55 тысяч долларов. Теперь ему грозит до пяти лет

33-летний гражданин Украины пытался вывезти через беларусско-польскую границу более 55 тыс. долларов, не задекларировав. Часть этих денег он спрятал в личных вещах и микроавтобусе, а остальное раздал пассажирам....

группы превентивного реагирования на польско-беларусской границе

Польша создаст на границе с Беларусью группы превентивного реагирования, чтобы пресекать действия агрессивных мигрантов

Польша создаст на границе с Беларусью группы превентивного реагирования (grupy prewencji), которые будут действовать в составе Погранслужбы. Они будут способны, например, пресекать действия агрессивных мигрантов, пытающихся нелегально перейти...