Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Гродне і Ваўкавыску ў польскіх школах уводзяць рускамоўнае навучанне

MOST MOST
8 красавіка 2022, 09:37
Навіны
A A
польскіх школах

Фота: ajari from Japan, CC BY 2.0, via Wikimedia Commons

У наступным годзе ў польскіх школах Гродна і Ваўкавыска ўводзіцца рускамоўнае навучанне. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita.

13 красавіка на бацькоўскім сходзе ў польскай школе №36 у Гродне кіраўніцтва ўстановы паведаміла, што ў наступным навучальным годзе вучні будуць займацца на адной з дзяржаўных моў Беларусі. Кіраўніцтва школы спаслалася на зменены закон аб адукацыі, у якім не прадугледжваецца навучанне на мове нацыянальных меншасцяў. Выкладанне польскай мовы і літаратуры можа быць арганізавана на адну гадзіну ў тыдзень — толькі па жаданні бацькоў і па згодзе мясцовай улады.

Па інфармацыі Rzeczpospolita, такі ж лёс чакае і школу ў Ваўкавыску. Навучальны год-2021/22 будзе апошнім для гэтых школ, калі вучні атрымаюць атэстат аб заканчэнні школы «з польскай мовай навучання». Бацькі вучняў павінны падпісаць афіцыйную паперу, у якой яны могуць пагадзіцца альбо адмовіцца ад навучання дзяцей у школе на наступны год.

Rzeczpospolita падкрэслівае, што бацькі і настаўнікі школ абураныя:

— На практыцы гэта азначае татальную русіфікацыю, бо беларускамоўных школ у Беларусі амаль няма (толькі 11% вучняў у 2020 годзе вывучалі ўсе прадметы па-беларуску), — дадае выданне.

У гродзенскай школе вучацца 620 вучняў, у ваўкавыскай — 250.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Валентин Байко

Известный беларусский бизнесмен просил Польшу снять с него запрет на въезд в Шенгенскую зону. Ему отказали

MOST
29 студзеня 2026, 09:12

Беларусский бизнесмен Валентин Байко, владелец компании «Конте Спа», просил Польшу снять с него запрет на въезд. Министерство внутренних дел и администрации не нашло оснований для отмены ограничений. На...

Апошнi сведак

У Варшаве пакажуць спектакль пра журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST

MOST
28 студзеня 2026, 19:05

У Варшаве пакажуць спектакль «Апошнi сведак» — гісторыю журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч. Пастаноўка адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszechny. П'еса заснаваная на...

штрафы дальнобойщиков в Польше

В Польше оштрафовали беларусского дальнобойщика, который работал «за двоих». У него даже было две карты

MOST
28 студзеня 2026, 18:12

Под Познанью транспортные инспекторы остановили для проверки фуру, которой управлял беларус. Оказалось, он ездит «за двоих», то есть ведет учет рабочего времени и за себя, и за другого...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты