Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Была без сувязі з бацькам у Бучы, дадала ўкраінскія сцягі. Гаспадыня крамы беларускай сімволікі — пра тое, што змянілася з пачаткам вайны

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
7 красавіка 2022, 18:16
Гісторыі
A A
ўкраінскія сцягі

Людміла Жданко за працоўным месцам. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Сёння ў бацькі гаспадыні крамы беларускай сімволікі ў Беластоку Людмілы Жданко — дзень нараджэння. Яму споўнілася 67 год. Для Мікалая цуд, што ён застаўся жывым, таму што паўмесяца ён правёў пад расійскай акупацыяй у Бучы. Перад віншавальным званком бацьку Людміла расказала журналістам MOST, як шукала сувязь са сваякамі ў акупацыі і што змянілася ў краме беларускай сімволікі ў Беластоку праз вайну ва Украіне. 

Асаблівасці гаворкі герояў захаваныя.

— Толькі ўчора зайшла да мяне ў магазін полька, спыталася, ці ёсць у склепе расійскі трыкалор. Кажа: вы ўсе глядзіце непанятныя польскія навіны і не глядзіце расійскія.

Адказваю: прошэ пані, у мене бацька амаль сорак гадоў жыве ў Бучы. Два тыдні таму выехаў з сям’ёй, папросту павязло, што змог выехаць. Як бачу кадры з Бучы, усё роўна шукаю твары родных.

Што яна тут пачала гаварыць! Да вы папрыязджалі ў нашу страну, да робіце тут што хочаце, вас усіх гнаць нада. Кажу ёй, што гэта не расійскі карабель і няма чаго тут пані рабіць. Яна мне: я на цябе паліцыю вызаву, што ты мне ўказваеш. Кажу, як будзе званіць, хай абавязкова скажа, за чым прыйшла ў беларускую краму. Куча словаў паляцела, каб ехалі ў сваю Беларусь, Украіну. Папрасіла яе выйсці.

У гаворцы Людмілы змяшаныя беларуская, польская, украінская і руская мовы, але паразумецца атрымліваецца з кожным пакупніком.

Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST

Падчас нашай размовы з Людмілай у краму зайшла маладая пара.

— Вчера из Минска приехали, — кажа мужчына ў блакітным спартыўным касцюме і барсетцы жоўтага і цёмна-зялёнага колераў. — Только на днях просто на улице в городе задержали за барсетку, я ее три года ношу.
— Дальтонікі, што лі, там жа не сіні нават, а цёмна-зялёны. Як у Мінску, як выбраліся?
— В Минске как… В Минске тишина. Как будто ничего не происходит.
— Наспраўдзе, в Баранавічах тое самае.
— Вы из Барановичей? А я военнообязанный, так что решил вот подальше от этого всего.
— Да, нядаўна ўзнала, што 369 мне прышылі.
— 369 — это которая? — пытаецца дзяўчына-наведніца.
— Аскарбленіе нашага нелігітымнага.

Мужчына купіў налепку, дзе разам выявы беларускай і ўкраінскай сімволікі.

Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST

Хто прыходзіць у краму

— 24 лютага для мяне быў жах, слаба помню гэты дзень, усё перавярнулася ў галаве, — прыгадвае Людміла. — Заўжды раніцай гляджу навіны. Да апошняга спадзявалася, што ўсё не так. Пазваніла бацьку, ён сказаў, што праўда, у іх страляюць, не можа зразумець, хто і што, але стрэлы чуваць.

У краме пачалі пытацца пра ўкраінскую сімволіку на наступны дзень. Спярша былі толькі кубкі, першы купіў беларускі бежанец, яго сын вучыцца ва ўкраінскай школе. Пасля ў асартымент дадалі тавары з украінскай сімволікай у знак салідарнасці. Цяпер у краме можна набыць украінскія сцягі розных памераў, кубкі, падвескі, завушніцы, налепкі, значкі. Самы папулярны тавар — сцягі, з пачатку вайны прадалі каля ста ўкраінскіх.

Бела-блакітна-белы сцяг стаў пратэстным сцягам у расіян супраць рэжыма Пуціна. Фота: Настасся Уткіна / MOST

На гэтым тыдні замовілі расійскі пратэсны сцяг з блакітнай паласой — па гаворцы кліента жанчына зразумела, што ён расіянін: 

— Я не дзялю людзей па расах ці нацыянальнасцях. Падзяляю на добрых і паганых. Сярод расіян таксама ёсць нармальныя, закатаваныя таксама, як і нашыя беларусы. 

Беларускую сімволіку асабліва актыўна раскуплялі перад Днём волі 25 сакавіка. За апошнія месяцы ў краму сталі часцей завітваць палякі. Учора адзін паляк набыў тры цішоткі з «Пагоняй», яшчэ адзін паляк ледзь не штодзень нешта купляў. 

Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST

Першыя наведнікі-ўкраінцы прыйшлі праз некалькі дзён ад пачатку вайны, бежанцы. Папрасілі падказаць, дзе валанцёры, што дапамагаюць Украіне. Людміла накіравала іх у фонд «Дыялог». 

Нядаўна пастаўшчыкі ўдвая паднялі цэны на сцягі, але пакупнікоў з пачаткам вайны стала нашмат больш — калі раней крама працавала ў мінус, то цяпер выходзіць на нуль. 

Білет на экскурсію

Так склалася, што бацька Людмілы развёўся з маці, ажаніўся з украінкай і стварыў з ёй новую сям’ю ў Бучы. У іх нарадзілася дачка Ніна, а жонка Мікалая ўжо мела старэйшага сына. Цяпер у Ніны самой — 15-гадовы сын і сямімесячная дачка.

Раней Людміла прыязджала да бацькі і іншых украінскіх сваякоў. Сям’я Мікалая жыла ў шматкватэрным доме, а сям’я сына яго жонкі ад першага шлюбу — у прыватным доме. У падвале гэтага дома падчас акупацыі хавалася ўся вялікая сям’я, акрамя Мікалая. Ён сказаў, што надакучыла бегаць туды-сюды, калі наканавана памерці ад кулі, то так і здарыцца. 28 лютага сувязь з ім знікла.

Людміла Жданко. Фота: Настасся Уткіна / MOST

— Апошнім часам мы мала спілкаваліся з бацькам. Але самы цяжкі момант майго жыцця — гэта амаль дваццаць дзён, калі я не магла з ім звязацца. Шукала яго паўсюль, праз валантэраў, тэлеграм-канал Бучы. Частка Бучы, дзе яны былі, — Ястраўшчына, адрэзаная лесам. Лес быў увесь у акупантах, таму да іх ніхто з валантэраў не мог дайсці. Акупанты прыходзілі да яго дадому. Расказвае: прыйшлі двое дзяцей, кажу ім: ну забівайце дзеда. Есці няма нічога, толькі стары кот вунь ляжыць, узяць няма чаго, сам нейкую картоплю на вуліцы вару, бо газу няма. Ваду набіралі з вадасховішча, памятаю яго з дзяцінства, варыў ежу на адкрытым вогнішчы на падворку. 

Сям’я Мікалая выйшла з падвалу, бо не было чаго есці. Сустрэліся з Мікалаем. Пайшлі праз лес, расійскія салдаты каля блок-паста падказалі ім, дзе не варта хадзіць, «бо там звяр’ё».

На сувязь бацька выйшаў 16 сакавіка. Цяпер сям’я Мікалая ў Вінніцкай вобласці. 

Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST

— Калі чую ад некага з Беларусі, што фота з Украіны — фэйкі, кажу ім: я за свае грошы кожнаму куплю білет на тры дні на экскурсію «Буча — Ірпень — Гастомель», каб пабачылі на свае вочы. Увесь свет кажа, што вайна, а яны — «гэта фэйкі». Але калі салдаты вяртаюцца дадому, то і дома іх чакае тое самае. Чалавек, які аднойчы гэта зробіць, ніколі не астановіцца. Малейшае нерваванне, алкаголь — і гэта будзе ў яго дома. Успомніце, што з людзьмі зрабіў Афган.

У краме Людмілы, як і ў яе мове, можна знайсці беларускае, украінскае, польскае і рускае.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты