Серада, 3 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Дзень Волі ў Беластоку: Ціханоўская, Латушка і салідарнасць з Украінай

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
25 сакавіка 2022, 19:10
Гісторыі
A A
Дзень Волі ў Беластоку

Святлана Ціханоўская ў Беластоку. Фота: MOST

Некалькі сотняў людзей прыйшлі на святкаванне 104-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі у цэнтры Беластока. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.

Урачыстасці пачаліся з ускладання кветак да муроў беластоцкай турмы. Справа ў тым, што тут у 1939 годзе ад рук бальшавікоў загінуў Макар Краўцоў — аўтар гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Пра гэтую гістарычную акалічнасць прысутным распавёў Яўген Вапа, галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва» і дырэктар Радыё Рацыя.

Фота: MOST

Тут жа Павел Латушка і Святлана Ціханоўская паразмаўлялі з журналістамі. Адным з топавых пытанняў было вызваленне Анжалікі Борыс (дакладней — перавод з турмы пад хатні арышт). Палітыкі адзначылі гэта як пазітыўны крок, але нагадалі пра тысячы іншых палітвязняў, якія застаюцца ў турмах Беларусі.

Фота: MOST

Прыкладна праз гадзіну мітынг пачаўся ў самым цэнтры Беластока — ля помніка Юзафу Пілсудскаму на Рынку Касцюшкі. Людзі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Багата было і ўкраінскіх сцягоў, а таксама значкоў, плакатаў і расцяжак з беларускай і ўкраінскай сімволікай. Шмат хто прыйшоў з дзецьмі.

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST

У сваёй прамове Латушка правёў гістарычную паралель паміж падзеямі часоў абвяшчэння БНР і нашымі днямі. Таксама палітык адзначыў, што ахвяры, якія зараз нясе беларускі народ, не марныя. Асобна ўзгадаў батальён імя Кастуся Каліноўскага, які зараз змагаецца на баку Украіны.

Ціханоўская казала пра санкцыі як пра моцны аргумент ціску на сённяшняе кіраўніцтва Беларусі.

Фота: MOST
Фота: MOST

Цяжка акрэсліць, чаго было больш у поглядах і размовах людзей на мітынгу: святочнай атмасферы або трывогі і напружанасці. Шмат хто з прысутных у Беластоку апынуўся зусім нядаўна — у тым ліку сем’і, якія былі змушаныя выехаць з Украіны праз вайну. Але ў кожным разе мітынг апынуўся не толькі палітычнай падзеяй, але і месцам сустрэчы знаёмых і незнаёмых паміж сабой беларусаў.

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

Касары

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты