Супраць будаўніцтва сцяны на польска-беларускай мяжы актыўна выступаюць грамадскія дзеячы і навукоўцы ў Гродне. Стала вядома, што нядаўна сабралі каля тысячы подпісаў супраць бетоннага плоту ў Белавежскай пушчы. Тым часам на польскім баку адбываюцца пратэсныя акцыі. А некаторыя мясцовыя жыхары, наадварот, вітаюць будаўніцтва сцяны.
Збор подпісаў і асуджэнне польскіх уладаў
Праўладны тэлеканал «Гродна Плюс» амаль кожны тыдзень справаздачыцца пра дзейнасць навукоўцаў з Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Выкладчыкі і загадчыкі кафедраў крытыкуюць польскія ўлады за будаўніцтва бетоннага плота на мяжы, бо з-за яго, паводле іх меркавання, можа змяніцца міграцыя жывёл, а некаторыя з іх увогуле могуць знікнуць.
Загадчыца кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Гродзенскага ўніверсітэта Вольга Янчурэвіч сцвярджае, што будаўнічыя працы з польскага боку перашкаджаюць жывёлам.
— Як гэтая перашкода ў выглядзе плота паўплывае на папуляцыю жывёл, цяпер сказаць цяжка, — каментуе Янчурэвіч.
Загадчык кафедры батанікі той жа ўстановы Алег Созінаў лічыць, што польская ўлада магла бы выдаткаваць грошы не на будаўніцтва сцяны, а на сацыяльную палітыку сваёй дзяржавы.
Дэкан біялагічнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі даў вялікае інтэрв’ю для праўладнай «Савецкай Беларусі». У ім Карэўскі адзначыў, што беларуская навуковая супольнасць выступае супраць будаўніцтва плоту. Сярод метадаў барацьбы супраць будаўніцтва сцяны навуковец назваў збор подпісаў і арганізацыя круглых сталоў. Дарэчы, подпісаў супраць плота сабралі ўжо тысячу, у асноўным — са студэнтаў, моладзі Гродзеншчыны, кажуць ініцыятары.
Навукоўцы Гродзеншчыны заклікаюць не будаваць плот на польска-беларускай мяжы ў раёне Белавежскай пушчы. Пра гэта паведамляе гарадскі дзяржаўны тэлеканал «Гродна...
Чытаць далейПольские пограничники задержали 12 иностранцев, признанных в Польше нежелательными лицами. Как правило, это люди с криминальным прошлым. В этот раз...
Чытаць далейБеларус, который сейчас живёт в Познани, решил продать свой автомобиль с беларусской регистрацией. Переоформить и снять с учёта машину на...
Чытаць далейА што ў Польшчы
Польскія актывісты рэгулярна выходзяць на акцыі супраць будаўніцтва сцяны. Апошняя з такіх маніфестацый адбылася 27 лютага, паведамляе Wyborcza. Пратэстоўцы арганізавалі «жывы ланцуг» з лозунгамі: «Людзі купяць лесвіцы, а жывёлы — не», «Не — для платоў паміж людзьмі», «Ніякія сцены не прыносяць міру», «Супраць сцен, за прыроду». Актывісты лічаць, што сцяна — гэта фінансава шкодная і разбуральная ідэя для Белавежскай пушчы.
Першыя акцыі супраць будаўніцтва сцяны з польскага боку адбыліся напрыканцы студзеня 2022 года.
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў сярэдзіне лютага прыязджаў да польска-беларускай мяжы. Ён заверыў, што будуць прынятыя ўсе меры, каб забяспечыць любым жывёлам праход праз бетонны плот.
В конце января на польско-беларусской границе началось строительство 5,5-метрового забора, который будет оборудован датчиками движения и камерами. Он появится на...
Чытаць далейПольские пограничники задержали 12 иностранцев, признанных в Польше нежелательными лицами. Как правило, это люди с криминальным прошлым. В этот раз...
Чытаць далейБеларус, который сейчас живёт в Познани, решил продать свой автомобиль с беларусской регистрацией. Переоформить и снять с учёта машину на...
Чытаць далей«Не прыйдзецца турбавацца, ці не схаваўся хтось у склепе»
Тым часам некаторыя жыхары памежных раёнаў Польшчы вітаюць будаўніцтва сцяны. У рэдакцыю ddb24.pl звярталіся чытачы, якія сцвярджалі, што самі прасілі пра гэта. «Калі сюды прыйдуць тысячы іншаземцаў і будуць смеціць у лесе, як мы ўжо бачылі, раскладаць вогнішчы, рубіць дрэвы, то што — гэта не будзе перашкаджаць куніцы, зайцу? Скончыцца будаўніцтва, і не прыйдзецца турбавацца, ці не схаваўся хтось у склепе або ў зерне», — публікавала выданне словы чытача Збігнева.