Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Вайна ідзе, але рэферэндум не адмяняюць. Што раіць «Голас» у новых умовах

MOST MOST
25 лютага 2022, 16:58
Гісторыі
A A
рэферэндум

Фота: MOST

Пра тое, што варта ведаць беларусам унутры краіны і за межамі, MOST распытаўся ў стваральніка платформы Паўла Лібера.

«Паколькі афіцыйна рэферэндум праводзяць, прытрымліваемся сваёй стратэгіі»

—  Безумоўна, мы лічым, што няма ніякага сэнсу праводзіць рэферэндум ва ўмовах ваенных дзеянняў. Але паколькі афіцыйна рэферэндум праводзяць, мы прытрымліваемся сваёй стратэгіі. Ініцыятывы «Голас», «Честные люди», «ZUBR» — мы ўсе будзем працягваць працу так, як заяўлялі раней: прымаць інфармацыю пра парушэнні, фота бюлетэняў, пратаколаў.

Беларусы за мяжой будуць праводзіць розныя акцыі каля пасольстваў, мясцовыя дыяспары пра гэта ведаюць. Каб быць у курсе, сачыце за чатамі мясцовых дыяспар. 

Калі мы запускалі перапіс для беларусаў замежжа, там можна было пакінуць сваё меркаванне наконт рэферэндуму. Яшчэ раз апытанне запусцім у дзень галасавання, каб беларусы замежжа таксама маглі выказацца. 

Для чаго чат-бот «Голаса» просіць фота пашпарту падчас перапісу беларусаў замежжа

— Для беларусаў замежжа, якія будуць дасылаць вынікі з тых жа нумароў, што і раней, якія мы тады верыфікавалі, будзе проста галасаванне. Тых жа, каго платформа яшчэ не ведае, спатрэбіцца верыфікаваць, пераканацца, што гэта беларус. Іх мы просім дасылаць фота пашпарту з закрытымі персанальнымі дадзенымі — нам дастаткова пераканацца, што чалавек мае беларускі пашпарт. Гэта тычыцца толькі тых, хто не мае беларускага нумару пашпарту і каго мы не верыфікавалі раней. 

Чат-бот «Голасу» не збірае ніякіх персанальных звестак. Нават калі запытваем фота пашпарту для верыфікацыі, просім закрыць нумар пашпарту і іншыя персанальныя дадзеныя. Вельмі складана згубіць персанальныя дадзеныя, таму што ў нас іх папросту няма. 

Калі платформа з’явілася ў 2020 годзе, нашым унікальным ідэнтыфікатарам быў не чалавек, а бюлетэнь. Нам даслалі 550 тысяч бюлетэняў, а беларусаў з-за мяжы тады мы верыфікавалі больш за 50 тысяч, то ўжо ёсць дастаткова вялікая колькасць людзей, якім давяраем і якіх правяраць не патрэбна. 

«Думаем, вынікі платформы па рэферэндуму зможам даць увечары нядзелі»

Мы не хочам даваць папярэднія дадзеныя пра вынікі апытання. Хаця рэферэндум ужо адыходзіць на зусім іншы план, думаем, многія людзі на яго прыйдуць. Не хочам загадзя даваць ніякіх дадзеных, таму што арыентуючыся на іх могуць падагнаць лічбы на ўчастках.

Думаем, што вынікі платформы па рэферэндуму зможам даць увечары нядзелі. Калі ж будуць праблемы з інтэрнэтам, то тады, як усе жадаючыя змогуць выказацца.

Тэгі: Інтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты