Пятніца, 28 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Гісторыя касцёла ў Беластоку, які збудаваны на ўзор разбуранай беларускай святыні

MOST MOST
21 лютага 2022, 08:11
Гісторыі
A A
Касцёл Уваскрасення Панскага

Фота: Літоўскі Дзяржаўны Гістарычны Архіў / MOST

Касцёл Уваскрасення Панскага ў беластоцкім раёне Высокі Сточак быў закладзены ў 1993 годзе, але паглядзеўшы на яго, можна падумаць, што гэтая святыня паходзіць з XVIII стагоддзя. Архітэктура касцёла сапраўды паўтарае многія рысы віленскага барока — стылю, распаўсюджанага ў Вялікім Княстве Літоўскім у апошнія дзесяцігоддзі яго існавання.

Гэты касцёл сапраўды мае старадаўні першаўзор — ім ёсць грэка-каталіцкая царква ў Беразвеччы, паселішчы, якое цяпер знаходзіцца ў межах горада Глыбокае. У міжваенны перыяд даследчыкі архітэктуры назвалі гэтую царкву найбольш дасканалым творам віленскага барока.

Само ж Беразвечча мае вельмі драматычную гісторыю. У XVI стагоддзі гэта было мястэчка ва ўласнасці полацкага магнацкага роду Корсакаў. У 1643 годзе, згодна з тастаментам яго ўласніка Язэпа Корсака, Беразвечча стала ўласнасцю ордэна базыльянаў, якія ў 1756-1762 гадоў збудавалі там на месцы драўлянай святыні мураваную, якая захапляла знаўцаў архітэктуры. Пры кляштары існавала школа, у якой вучыліся дзеці шляхты і грэка-каталіцкага духавенства з усяго рэгіёна.

Фота: Літоўскі Дзяржаўны Гістарычны Архіў

У 1839 годзе беразвецкі кляштар і царква перайшлі ў рукі праваслаўных. Некалькі дзесяцігоддзяў кляштар стаяў пусты, у ім нават задумвалі зрабіць псіхіятрычны шпіталь. У пачатку ХХ стагоддзя яго аднавілі і пасялілі там праваслаўных манашак з Расіі, якія адчынілі настаўніцкую вучэльню.

У 1919 годзе польская адміністрацыя забрала беразвецкую царкву і перадала каталікам, а ў кляштары размясціла войска. З 1924 года там стацыянаваў полк Корпуса Аховы Памежжа — за трыццаць кіламетраў на ўсход ад Глыбокага была мяжа з Саветамі. У святыні служылі набажэнствы для жаўнераў гарнізона.

Фота: Літоўскі Дзяржаўны Гістарычны Архіў

У 1939 годзе тыя Саветы занялі Глыбокае. Восенню кляштарныя муры забрала НКВД і ўтварыла там следчую турму. У рэгіёне пачаліся масавыя арышты, пасля чаго назва «Беразвечча» стала наганяць страх на ўвесь рэгіён у радыусе дзясяткаў кіламетраў ад Глыбокага. Праз беразвецкія муры прайшлі тысячы людзей, з якіх значная частка былі палітычнымі зняволенымі.

У чэрвені 1941 года, пасля нападу Нямеччыны на СССР, ахоўнікі турмы расстралялі частку вязняў у турэмным двары, большасць астатніх пад канвоем пагналі ў бок Віцебска. Каля мястэчка Ула, пабачыўшы налёт нямецкай авіяцыі, канвой НКВД расстраляў зняволеных з аўтаматаў. У тыя дні ў Беразвеччы, і падчас канваявання, якое сталі называць «Дарогай смерці», НКВДзісты забілі каля тысячы чалавек.

Немцы працягнулі справу Саветаў і выкарысталі будынкі ў Беразвеччы для лагера ваеннапалонных. Будынкаў не хапала для размяшчэння вялікай колькасці палонных, і большасць з іх знаходзіліся пад голым небам — тысячы людзей памерлі ад голаду і хвароб. Прыкладныя ацэнкі, зробленыя на падставе ўскрыцця часткі магіл, даюць лічбу ў 27.000 ахвяр.

У лесе побач з Беразвеччам нацысты расстрэльвалі мірных жыхароў Глыбокага і Глыбоцкай акругі, да якой належалі таксама Браслаў, Паставы, Докшыцы, Дзісна. Сярод забітых былі каталіцкія святары. Траіх з іх — Мечыслава Багаткевіча, Станіслава Пыртака, Уладзіслава Мацьковяка, забітых 4 лютага 1942 года, — Папа Ян Павел ІІ абвясціў благаслаўлёнымі. У літаратуры гэтых траіх святароў часам называюць «Беразвецкімі пакутнікамі».

Калі Саветы вярнуліся ў 1944 годзе, яны зноў зрабілі ў Беразвеччы турму. У 1949 годзе было прынятае рашэнне пра разборку зачыненай беразвецкай святыні, якое было рэалізаванае цягам наступных гадоў.

У часы «Салідарнасці», а таксама пасля падзення камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе ў польскім грамадстве пачала абуджацца цікавасць да колішніх Усходніх Земляў, а таксама злачынстваў, якія ўчынілі там камуністычны і нацысцкі рэжымы. Праз вялікую канцэнтрацыю трагічных падзей Беразвечча надавалася за адзін з сімвалаў таго, што перажылі палякі на Крэсах.

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST

Калі ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя планавалі будаўніцтва новага касцёла Уваскрасення Панскага ў Беластоку, было вырашана ўзвесці яго як помнік палякам, якія загінулі на Усходзе ад рук акупантаў. За ўзор для архітэктуры касцёла была выбраная разбураная святыня ў Беразвеччы. Праект распрацаваў беластоцкі архітэктар Міхал Балаш, які нарадзіўся і жыў да ІІ Сусветнай вайны ў Вільні. Ён праектаваў некалькі каталіцкіх і праваслаўных святынь у Беластоку і на Падляшшы.

Касцёл Уваскрасення Панскага не з’яўляецца дакладнай копіяй былой царквы ў Беразвеччы. Трохі розняцца прапорцыі будынка, а таксама архітэктурныя дэталі. Але падабенства вельмі блізкае. «Я як першы раз убачыў гэты касцёл, дык слёзы на вочы навярнуліся — ён выглядае, як беразвецкая царква на міжваенных фотаздымках», — казаў адзін глыбачанін, які цяпер жыве ў Беластоку.

Перад уваходам у касцёл можна ўбачыць барэльефы з партрэтамі ксяндзоў Мечыслава Багаткевіча, Станіслава Пыртака і Уладзіслава Мацьковяка, якіх забілі ў лесе каля Беразвечча. Каля ўваходных дзвярэй можна пабачыць сімвалы гістарычнай Рэчы Паспалітай — Белага Арла і Пагоню.

Фота: MOST

Тым часам у мурах беразвецкага кляштара ў Глыбокім найдалей знаходзіцца турма. У 2011-2012 там адбываў пакаранне палітык Зміцер Дашкевіч, які напісаў па матывах перажытага аповесць «Чарвяк». У 2021 годзе, які быў абвешчаны беларускімі ўладамі як «Год народнага адзінства» і ў якім згадвалі «ўз’яднанне» Заходняй Беларусі з Саветамі, у Беразвеччы зноў з’явіліся палітычныя вязні.

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

работа врача в Польше

«Вопрос не в том, иностранец или нет». Беларусский врач — о работате в польской медицине «без языка» и трагедии во Вроцлаве

Хрысціна Гараніна
26 лістапада 2025, 17:30

В Польше разгорелся скандал: якобы во Вроцлаве пациент умер из-за того, что беларусско-украинская бригада медиков не знала польского языка. Прокуратура опровергла эту версию, но вопросы о том, как...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты