Нядзеля, 30 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Гэй Бэн Гіном» Някляева цяпер можна набыць у Беластоку або з дастаўкай па ўсім свеце

MOST MOST
7 лютага 2022, 14:11
Навіны
A A
Кніга «Гэй Бэн Гіном» Някляева

Уладзімір Някляеў і Яраслаў Іванюк падчас прэзентацыі кнігі «Гэй Бэн Гіном» у Беластоку. Фота: MOST

Кнігу Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» цяпер можна набыць у Беластоку або з дастаўкай па ўсім свеце. Пра гэта MOST расказаў кіраўнік фонду Kamunikat.org, які выступіў у якасці выдаўца кнігі, Яраслаў Іванюк.

«Гэй Бэн Гіном» — раман легендарнага беларускага пісьменніка, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі-2010 Уладзіміра Някляева. У перакладзе назва абазначае «геена вогненная» або «пекла». Над кнігай Някляеў працаваў цягам апошніх год, з прычыны палітычнай сітуацыі ў Беларусі яе выхад на радзіме аўтара стаўся немагчымым. Таму кнігу выдалі ў Беластоку, а прэзентавалі ў шэрагу гарадоў Польшчы, а таксама Вільні.

Ілюстрацыя: Kamunikat.org

— Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру, таму зрабілі дадатковы наклад — гэта не перавыданне. Калі будзе запатрабаванасць, будзем дадрукоўваць яшчэ, — расказаў Яраслаў Іванюк.

Кнігу можна набыць у Беластоку на сядзібе фонду Kamunikat.org (Proletariacka 11), папярэдне ўзгадніўшы візіт. Таксама магчымая дастаўка па Польшчы, у Беларусь і агулам па ўсім свеце. Кошт асобніка — 50 злотых плюс дастаўка. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў тэлеграм https://t.me/FundacjaKamunikat або па e-mail [email protected].

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ночь открытых судов

Признание однополых браков и конфликт вокруг спецслужб. Главные новости Польши за неделю

MOST
30 лістапада 2025, 11:44

Рассказываем, что случилось в Польше с 24 по 30 ноября 2025 года. Суд ЕС постановил, что Польша должна признавать однополые браки, заключенные в других странах ЕС, и вносить...

ABW

В Польше трех беларусов и двух украинцев задержали за шпионаж. Задания они получали в Telegram, оплату — криптовалютой

MOST
28 лістапада 2025, 15:18

Спецслужбы Польши задержали трех граждан Беларуси и двух украинцев за сотрудничество с иностранной разведкой. По версии следствия, они получали задания через мессенджер Telegram, а вознаграждение — в криптовалюте....

Илон Маск в Варшаве

Беларусу, который нарисовал в Варшаве «зигующего» Маска, вынесли приговор

MOST
28 лістапада 2025, 11:59

Беларусскому художнику Максиму, который в январе разместил на одном из зданий Варшавы арт-постер с изображением Илона Маска, вынесли приговор. Как сообщает «Еўрарадыё», ему присудили два года условно, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты