Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«А ўчора з вячора» і «Сто лят». Як у Супраслі калядавалі этнічныя беларусы

MOST MOST
8 студзеня 2022, 20:10
Гісторыі
A A
Як у Супраслі калядавалі этнічныя беларусы

Дзмітры Ціхонюк, Марыся Савіцка, Роберт Савіцкі і Аня Савіцка

У адным з дамоў Супрасля 7 студзеня днём чакалі свята. З вакна пазіралі прычасаныя дзяўчынкі і хлопчыкі ў белых кашулях, а работнікі смеццявоза спыніліся акурат, як да дзвярэй падыходзілі чацвёра з каляднай зоркай.

Дзверы адчыніліся, і калядоўшчыкаў сустрэлі гаспадары. Разам праспявалі некалькі песен, сярод якіх «А ўчора з вячора» і «Сто лят». Уручылі цукеркі і адпусцілі да іншых жыхароў, якія таксама чакалі свята. Так з каляднай зоркай абыйшлі некалькі дамоў дыякан Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра Дзмітры Ціхонюк і сям’я харыстаў — кардыёлаг Роберт Савіцкі, педагог Аня Савіцка і іх дачка Марыся Савіцка.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от БЕЛОСТОК | ГРОДНО | Новости (@mostmedia.io)

Калядную зорку да свята падрыхтавала матушка Міраслава Ціхонюк разам з выхаванцамі ў дзіцячым садку. Рэпертуар хор абіраў так, каб абысці як мага больш людзей, і каб гаспадары спявалі разам з калядоўшчыкамі.

Запрашаюць на наступны год

— Я амаль кожны год хаджу калядаваць, — дзеліцца дыякан. — Думаю, што калядаванне —  такі элемент празніка, каторы неадзоўны. Мы цешымся і нясём радасць другім, навяшчаем адных і другіх, сустракаемся. Гэта і ёсць жывыя адносіны. Усе рады нас бачыць. І часам ёсць прэтэнзіі, чаму зайшлі да суседа, а не да іх.(Тут і далей захаваная мова герояў — рэд.)

Кардыёлаг з Беластока Роберт Савіцкі мае карані з Грудэка, што непадалёк ад Супрасля:

— В першы раз калядаваў, як быў яшчэ малым зусім. Радзіцелі святкавалі, а мы ішлі спяваць па людзям. Песні тады былі тыя самыя, што сёння спяваем, што б і іншыя людзі з намі паспявалі. Сейчас, калі ў мяне сям’я, мы таксама стараемся хадзіць, спяваць, маладым перадаваць эту традыцыю, бо гэта вельмі важна.

Яго жонка Аня калядуе з хорам трэці раз:

— Кагда была малодшая, тожэ калядавала з друзьямі. Люблю калядаваць, хадзіць па людзях, дзяліцца радасцю з другімі.

Іх дачка Марыся ў дзяцінстве калядавала з братам, а пасля далучылася да бацькоў і хора ў Супраслі:

— Вельмі люблю спяваць калядкі. Хор —  гэта наша радзіна. І так міло спяваць з радзінай. Усе дзякуюць, спяваюць разам з намі, частуюць усім, што на стале. І ўсе запрашаюць, каб на наступны год прыйшлі.

— А нават яшчэ могуць што і з сеняў прынесці, — дадае дыякан. — Атрымліваецца вельмі сямейна.

Заставацца супольнасцю

Дыякан расказвае, што ў супрасльскім прыходзе прыкладна паўтары тысячы чалавек. Пытаемся, ці шмат сярод іх беларусаў:

— Ёсць такія, якія лічаць сябе беларусамі, ёсць, якія лічаць рускімі. Ёсць нават жанчына з афрыканскімі каранямі. Я то беларус, — кажа Дзмітры Ціхонюк. — І першае маё навучанне мовы ў першай класе было «Буквар». У другой класе быў «Elementarz», таму што на вёсцы па-польску не гаварылі. Гэта вёска Трэшчаткі пад Бельскам. Но там такі прыход быў, што не было іншай нацыянальнасці, толькі беларусы. Мы і тут па-свойму гаворым і лічым сябе беларусамі. Рэлігія — універсальная, якім языком мы просім, не самае важнае. Важна заставацца супольнасцю, быць разам.

Акрамя калядак прыхаджане збіраюцца на сустрэчы, святы, ладзяць імпрэзы для дзяцей і дарослых. Марыся вучыла ў школе беларускую мову, а ў лютым сям’я чакае Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня 2022».

Даведка

Супрасль вядомы Дабравешчанскім манастыром Польскай праваслаўнай царквы. Населены пункт з’яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў праваслаўя ў Польшчы. Манастыр заснаваў ў 1498 годзе магнат Аляксандр Хадкевіч. Будынак узведзены ў стылі беларускай готыкі.

Аўтар: Зоя Хруцкая, фота Настассі Уткінай
Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты